Сярэбраная табакерка

— Я ахвотна дам пану прафесару і буракоў і на сення без грошай. Але справа, бачыце, у тым, што бу ракі псуюцца хутчэй за звычайнае мяса. Яны не псуюцца толькі ў той глебе, дзе растуць, і то, калі тонкі ніжні карэньчык не адарваны. Ніякія лядоўні і хала дзільнікі іх не могуць выратаваць. А сапсуты мясны бурак аддае такім трупным страшным пахам, які вы трываць цяжка. Што тычыцца насення, дык яно дае расткі толькі ў маёй глебе. Зірніце, пане прафесар!
Аптэкар Савіцкі ўзяў лапатку і пачаў асцярожна капаць зямлю вакол аднаго з буракоў. Корань бурака як бы закупорыў тонкае горлачка вялікага шклянога гладыша, напоўненага ружова-малочным кісялём.
— Гэты кісель дае жыццё насенню бурака і з'яўля ецца маім сакрэтам. Але гэта яшчэ не ўсё. Патурбуй цеся схадзіць са мной у тую будыніну! — і аптэкар Савіцкі пазёў прафесара яшчэ ў адзін хляўчук.
Там стаялі вялізныя рамы з рознакаляровым шклом.
— Гэтыя шклы, у залежнасці ад таго, як яны па стаўлены,— прапускаюць сонечныя праменні, яшчэ не вядомыя ніякім фізікам. Гэтымі рамамі я пакрываю грады ў залежнасці ад патрэбы два разы на дзень, калі яшчэ бацвінне не вылезла з зямлі.
Прафесар выпучыў вочы ад дзіва і маўчаў.
— Апрача гэтага,— сказаў аптэкар Савіцкі, завёў шы прафесара ў адну каморку,— вось зірніце сюды.
Там стаяў кацёл, у якім грэлася вада. Ад катла ішла цэлая сетка труб.
— Куды вядуць гэтыя трубы? — запытаўся прафе сар.
— Яны падыходзяць блізка да кожнай шкляной пасудзіны з той кісялёвай вадкасцю, якую вы бачылі. Прытрымліваецца пастаянная тэмпература жывога ар-ганізма. Дык вось, пане прафесар! Пакіньце мне ваш адрас, і калі я скончу дослед над гэтым цікавым кара няплодам і яго насенне можна будзе сеяць, як звычай ную бульбу ці буракі — тады вам прышлю мяшочак на сення. Ды не толькі вам, але ў сельскагаспадарчыя акадэміі ўсяго свету.
Прафесар Джыавані Чарэнца нізка пакланіўся, па дзякаваў і сказаў:
— Пасля палону Смерці ў табакерцы, ваша праца над мяснымі буракамі — другі цуд на зямлі, другі каш тоўны падарунак усяму чалавецтву. Жадаю вам ад усяго сэрца давесці сваю працу да шчаслівага канца! У знак маёй шчырай пашаны да вашай асобы дазвольце папрасіць вас на некалькі хвілін у сваю гасцініцу, дзе хачу мець чэсць перадаць вам некалькі бутэлек сталетняга віна са склепаў Ватыкана. Дарога туды і назад зойме не больш гадзіны часу.
Прафесар паглядзеў на яго такімі жаласлівымі ўмаляючымі вачыма, што аптэкар Савіцкі згадзіўся з ім паехаць.
Па дарозе ў гасцініцу прафесар запытаўся:
— Мне выпадкова прыйшлося карыстацца вашымі соннымі парашкамі супроць тараканаў. Пры гэтым я баяўся, каб яны на мяне самога не нагналі сон.
— Мае парашкі, у залежнасці ад дозы, наганяюць сон нават на мядзведзяў і сланоў, але не на людзей.
— Чаму не на людзей?
— Таму, што ў людзей болып складаная нервовая сістэма.
— Але для нас, неўміручых грэшнікаў, можна таксама прыдумаць сонны парашок?
— Я ўжо нават прыдумаў.
— На колькі год?
— Ад пяці да дзесяці год.
— Гэта цікава. А чаму гэтым не займаецеся?
— Гэта ж вельмі шкодна для людзей. Розныя цёмныя людзі, захапіўшы такі парашок у свае рукі, могуць нарабіць шмат шкоды чалавецтву.
Прафесар Джыавані Чарэнца вельмі далікатна адчыніў дзверы ў нумар гасцініцы, дзе яны спыніліся, і сардэчным голасам сказаў:
— Прашу, пане Савіцкі!

Size