Сярэбраная табакерка

Як толькі аптэкар Савіцкі ўвайшоў у пакой, на яго накінуліся, як тыгры, тры манахі-бернардынцы. Яны заткнулі яму рот анучай, каб ён не крычаў, звязалі яму моцна рукі і ногі, накінулі на галаву мяшок, палажылі ў скрыню, падобную да труны, і забілі скрыню наглуха цвікамі.
Вось які фокус учыніў кардынал Баніфацый з аптэкарам Савіцкім.
Сон і прабуджэнне
Як сцямнела, яны вынеслі скрыню на двор, пала жылі ў карэту і рушылі з месца, пагнаўшы коней з усіх сіл. Чуў нешчаслівы палоннік, як праз кожныя некалькі гадзін спыняліся і мянялі коней. Так цягну лася некалькі дзён. Потым яго кудысьці панеслі. Калі скрыню зноў паставілі на месца, ён праз некаторы час пачуў усплескі вады і калыханне. Аптэкар Савіцкі зда гадаўся, што ён на караблі. Ён адчуў голад і ўспомніў, што не можа ад гэтага памерці. А Смерць не з'явіцца з Дзіда-дзедавай табакеркі — колькі яе ні заві...
Ехаў аптэкар Савіцкі морам аж дзесяць дзён. По тым яго кудысьці пацягнулі ўніз. Праз гадзіну ці дзве адчынілі скрыню, надзелі на ногі кайданы, развязалі вочы і выцягнулі з рота анучу. Ён праляжаў нерухо ма некалькі хвілін.
Першае, што ён убачыў — гэта маленькі агеньчык, які разануў яму ў вочы, як востры нож. Ён са стогнам зноў зажмурыў вочы. Потым пачаў іх пакрысе рас плюшчваць усё шырэй і шырэй, пакуль прывык да святла.
На невялічкім століку мігацелася ў медным пад свечніку васковая свечка. Перад ім стаяў прафесар Джыавані Чарэнца, гэта значыць, кардынал Баніфа-цый, у вопратцы манаха. Кардынал усміхнуўся і, паказаўшы на акраец хлеба і збанок вады на століку, сказаў:
— Выбачайце, пане аптэкар Савіцкі, што ў мяне тут няма вашых цудадзейных буракоў, але пакуль што хлеб і вада — таксама не бяда. Вы доўга, прашу праба чэння, галадалі. З'ешце гэты хлеб, і я прынясу яшчэ. Кій на кій шкодзіць, а хлеб на хлеб не шкодзіць.
Аптэкар Савіцкі моўчкі азіраўся навокал. Ён быў у сырым падзямеллі ці ў склепе пад будынкам — цяжка было пазнаць. Адной нагой ён быў прыкуты да ка меня сцяны. Аптэкар зірнуў на кардынала так строга, што той на адно імгненне адвярнуўся. Аптэкар ад абурэння скінуў са стала акраец хлеба і збанвады, схапіўся рукамі за галаву і запытаўся:
— За што?
— Так трэба...— мяккім голасам адказаў кардынал Баніфацый і пайшоў кудысьці ў цемру.
Яго крокі спачатку гулка аддаваліся ў вялікім пад зямеллі. Потым пачалі слабець і замерлі ў аддаленні.
«Я цяпер, нібы Смерць у табакерцы,— падумаў ап тэкар.— Але ж я нікога не крыўдзіў. А калі я прыду маў сонны парашок на людзей, дык не для таго, каб яго ўжываць. Я ж не думаў ім карыстацца... У чым жа справа? Хіба таму што я стаў небяспечным, ведаючы сакрэт парашка?»
Пасядзеўшы ў цяжкім роздуме пару гадзін, аптэкар нагнуўся, падняў акраец хлеба і з'еў да апошняй крошкі. Яму захацелася піць. Ён пашкадаваў, што выліў ваду. А яму, нешчасліваму, так хацелася піць, што, каб Смерць не сядзела ў табакерцы,— ён памёр бы ад смагі.
Ён, здаецца, лізаў бы цяпер сухім языком вільготную зямлю, дзе была выліта вада. Ён нагнуўся і пад сталом угледзеў другі збанок з вадою. «0, якое шчас це!» Ён цяпер быў удзячны здагадліваму чорнаму манаху за гэта. Ён выпіў ваду са збанка і заўважыў на зямлі свежы куль саломы. Ён кінуўся на салому. Пры гэтым агідна зазвінеў ланцуг, якім ён быў прывязаны да сцяны, як злы пёс. Ён уткнуўся галавой у салому, хацеў плакаць, ды не мог. Ад гэтага было яшчэ цяжэй.
«Няўжо на векі вечныя буду тут таміцца? — паду маў ён.— 0, злы Заяц! Навошта трымаеш Смерць у табакерцы?.. I трэба ж было мне паверыць незнаёмаму чалавеку і паехаць да яго ў гасцініцу... Але каб чалавек ведаў, дзе ён паваліцца, дык раней шаўковую па душачку палажыў бы на тым месцы».
Праз некаторы час аптэкар Савіцкі моцна заснуў.
***
Калі кардынал Баніфацый яго разбудзіў, дык сказаў, што ён спаў трое сутак. Потым так прамовіў:
— Вы, пане аптэкар, адпачылі з дарогі, і я думаю, крыху супакоіліся. Цяпер магу з вамі гаварыць, як вечны з вечным. Мне трэба ўсыпіць аднаго чалавека. Чым хутчэй вы мне дасцё парашок, тым хутчэй будзеце вызвалены з гэтай вялізнай табакеркі.
— Значыць, я павінен быць саўдзельнікам вашых злаўчынкаў? — запытаўся аптэкар.
— Нявольным саўдзельнікам,— паправіў яго кар дынал.
— Я не згодзен! — крыкнуў аптэкар.
— Бачыш ты яго! — засмяяўся кардынал.—- Гол, як далонь, а гарач, як агонь. Вашы крыкі не памогуць. Я вам тут наладжу магчымасці да працы, і вы мне зробіце некалькі парашкоў і — бывайце здаровы! Ад вяду вас да вашых бурачкоў, да жонкі і маленькага сынка...— Зрабіўшы маленькі спынак, кардынал ска заў: — Усё, што вам трэба, я дастаўлю сюды...
— Сюды?!
Аптэкар Савіцкі ўскочыў з месца і зазвінеў ланцугом.

Size