Сярэбраная табакерка

— Не хачу сюды! — крыкнуў ён.
Кардынал Баніфацый загаварыў пяшчотным голасам:
 — Разумейце, высокашаноўны вучоны, што пры ўсім маім спачуванні да вас інакш быць не можа. Сон ныя парашкі павінны быць зроблены ў сакрэце ад уся го свету. Гэта раз. А па-другое, тут вы хутчэй зробіце, каб хутчэй вызваліцца з цёмнай і сырой ямы. Кожная скацінка павінна мець дубінку... Разумееце?
— Разумею,— сказаў бедны аптэкар.
— Значыць, згода?
Аптэкар сумна кіўнуў галавой і апусціў яе ў заду меннасці на грудзі:
— Не сумуйце, пане Савіцкі. Хутка зноў будзеце займацца сваімі слаўнымі бурачкамі ў акружэнні слаў най жонкі і цудоўнага маленькага хлопчыка. Да вашай бацвінкі будзе паложана смачная свінінка. Будзе це спяваць свайму хлопчыку так: «Білін-білін — на та лерцы блін'». Усе гэтыя слоўцы я запісваў на вашай зямельцы. Дык вось! Надышоў час, каб адкрыць вам сакрэт. Я хачу ўсыпіць усіх тых, хто дамагаецца вызвалення Смерці з табакеркі... Добрая справа? — Доб рая! Ваша дапамога неабходна, нават сказаць «вох» і то лягчэй удвох. Значыць так — зробіце парашкоў на некалькі сот чалавек. Вось вам папера, чарніла і пяро.
Аптэкар Савіцкі прысеў к століку і пачаў пісаць. Ён напісаў доўгі спісак па латыні. Кардынал Баніфа цый, прачытаўшы лісткі, сказаў:
— Больш вам нічога не трэба?
— Больш мне нічога не трэба... апрача...— і ён на пісаў яшчэ пару лісткоў.
— Заўтра ўсё гэта будзе дастаўлена сюды! — ска заў кардынал, пакланіўся і пайшоў.
Аптэкар Савіцкі быў усхваляваны. Ён ужо знай шоў парашкі, якія могуць усыпіць чалавека не толькі на пяць ці на дзесяць год, але нават на сто год. Ён аб гэтым нікому раней не гаварыў, каб зноў не абяздоліць усё чалавецтва. А вось што выйшла са звычайнага парашка на тараканаў, які ён змайстраваў па просьбе Юркі Дратвы. Канешне, думка кардынала аб усыплен ні ўсіх прыхільнікаў Смерці — някепская. Аднак ён не зусім верыў кардыналу.
Ён прыняўся за хлеб і ваду. Апошнія суткі спаць ён не мог. Кардынал урэшце прывалок яму некалькі мяшкоў рознай велічыні, пару скрынак рознай шкляной пасуды і аптэкарскіх прылад. Таксама скрыначку з аптэкарскай вагой.
3 кардынала цурком ліўся пот, пакуль ён усё гэта прынёс.
— Канешне,— як бы апраўдваўся кардынал,— мае людзі маглі б усё гэта прынесці, але я хачу захоўваць справу ў вялікім сакрэце. I мне, духоўнай асобе, пры ходзіцца так пацець. Але, як гэта вашы беларусы ка жуць: «На бязлюддзі і поп чалавек». А я — каталіцкі поп! Хоць я чорны, затое праворны. Распакоўвайце і працуйце! Ад гэтага залежыць тэрмін вашага вызвалення. Нічога! Яшчэ разам будзем есці адбіўныя з ва шых цудадзейных бурачкоў. Калі ёсць у нас рыба, бу дзе і юшка. Ах, вашы прымовачкі! Я іх перакладу на італьянскую мову.
Аптэкар Савіцкі яму на ўсё гэта нічога не адказаў.
Ён разумеў, што дзівацкі кардынал хоча яго разве сяліць.
Ён прыняўся за распакоўванне мяшкоў і скрынак. Яго жалезны ланцуг быў доўгі, што дало яму магчы масць рухацца ў даволі шырокім паўкрузе.
Праз некаторы час даўганосы прынёс сюды скрыню свечак.
— Ледзь не забыўся,— сказаў ён,— Вы іх не шкадуйце, паліце колькі хочаце! Прынясу яшчэ. Хлеб і ва ду буду прыносіць кожны дзень. Да пабачэння!

# # #
Аптэкар Савіцкі астаўся адзін. Яго агарнулі цяжкія, нібы каменні, думы. Ён мог са сваёй работай спра віцца хутка. Ён мог адцягнуць яе на год і болып. Пры неўміручасці год і адна хвіліна адно і тое самае. Аднак у падзямеллі і хвіліна вечнасцю здаецца, а яму, Савіцкаму, хочацца паглядзець родную зямельку, род ную сям'ю... Калі гэты чорны каталіцкі поп праўду кажа, што ён хоча ўсыпіць толькі агідных рыцараў Смерці, дык мой абавязак дапамагчы яму. I ён рашыў: чым хутчэй я зраблю, тым хутчэй я адгэтуль выйду...
Ён працаваў без перапынку круглыя суткі, не ве даючы, калі на дварэ дзень і калі ноч. Святло сюды ніколі не пранікала. Пахла вельмі кепска, і было вільготна.

Size