Сярэбраная табакерка

Калі кардынал прыносіў чарговыя порцыі хлеба, вады і свечак, дык бачыў, што гара парашкоў расце з кожным разам.
Так аптэкар працаваў болын месяца. Урэшце ён сказаў, што ўсё гатова. Ад радасці кардынал яго паца лаваў у губы і прамовіў:
— Дзякую, пане Савіцкі, дзякую! — Пры гэтым ён перанёс усе мяшкі і скрынкі па-за круг дзейнасці ап тэкара, каб той, прыкуты да ланцуга, не мог іх даста ваць.— На дзесяць год дзейнічаюць? Добра! Буду вы прабоўваць.
— На кім будзеце выпрабоўваць?
— Вядома — на людзях. У мяне ёсць кеп, дурань і блазан. Папробую на ўсіх трох разам. Гэта мае тры памочнікі, якія вам ручкі і ножкі звязалі, анучаю рот запхалі, хусткай вочы завязалі і да гэтай сцяны ў лан цуг закавалі. Калі яны заснуць, дык разам з імі засне ўся гэта справа, пра якую будуць ведаць толькі я і вы...
— Вы такі мярзотнік, як і яны! — з абурэннем ска заў аптэкар.
Даўганосы езуіт усміхнуўся змяінай усмешкай і з вялікай скромнасцю сказаў:
— Вы, пане Савіцкі, сказалі праўду толькі напала віну. Я куды большы мярзотнік за іх і гэтым шчыра ганаруся. Вось што з вашымі парашкамі буду рабіць: буду ўсыпляць на зямлі цэлыя краі і народы. Зраблю ся гаспадаром усяго свету. Дастану як-небудзь табакерку са Смерцю ў Зайца. I ніколі не выпушчу яе са сваіх рук. I мы з вамі будзем вечна жыць і рыхтаваць найлепшыя мясныя блінчыкі з вашых слаўных бу рачкоў.
Аптэкар Савіцкі ад абурэння моцна рвануўся, і яго жалезны ланцуг зазвінеў і нацягнуўся, як струна.
— Вы, кардынал, найвялікшы разбойнік на свеце!
— Вы мяне перахвальваеце, пане Са.віцкі! Я толькі дамагаюся стаць такім... За праўду б'юць. Гэта закон жыцця, не напісаны ні ў якіх зводах законаў. Але, хоць вельмі непрыемна мне, прыйдзецца пабіць вас, да рагі і любы. Вы будзеце адпачываць на гэтым курорце дзесяць год. Я ж хачу праверыць, ці вы не памыляецеся, а можа, праз год мае тры саракагадовыя хлопчыкі ў чорных спаднічках святых манахаў прачнуцца? Які ваш погляд на гэта, шаноўны пане?
Аптэкар маўчаў, збялеўшы, як палатно.
Кардынал уздыхнуў глыбока і, выпучыўшы вочы ад глыбокага спачування, звярнуўся плачучым голасам да аптэкара:
— Можаце не адказваць на маё запытанне. Без слоў адчуваю ваш адказ. Выйшла так, як кажа ваша беларуская прымаўка: «Папрасіліся злыдні на тры дні, а цяпер іх ніяк не выганіш...» Значыць, мы з вамі ўмовіліся — дзесяць гадкоў. Глупства! У вас, здаецца, ёсць сын? Трохмесячны? Ну, вось... Прыйдзеце дамоў, і яму будзе ўсяго дзесяць год. Правільна я кажу? Не. Яму будзе дзесяць год і тры месяцы. Ах, як мне шкода вашага сына....
Кардынал Баніфацый пачаў выціраць слёзы з ва чэй...
— А вы нават не плачаце, пан Савіцкі? Які вы нягодны бацька...
Аптэкар Савіцкі сцяў губы і маўчаў.
Некалькі гадзін кардынал выносіў з падзямелля скрыні і мяшкі з парашкамі на дзесяцігадовы сон. Аптэкар Савіцкі не зводзіў з яго вачэй. Калі кардынал узяўся рукамі за апошнюю скрынку, аптэкар сказаў:
— Пачакайце!
— А што? — запытаўся кардынал.— «Рукамі ру хай, а носам не нюхай?» Хочаце мне сказаць, каб я сам па неасцярожнасці не заснуў?
— Не тое.
— Дык што?
— Парашкі ў гэтай скрынцы зусім іншага гатунку.
— Можа стогадовыя? Гэта было б яшчэ лепш...

Size