Сярэбраная табакерка

— Прыйдзецца адкласці на тыдзень, а мо нават і больш. Падрыхтуецца лепш ацавядач, з большым сма кам будзе слухаць слухач.
Статуі
Пасля ўборкі бульбы пачалася малацьба. Унукі пайшлі ў школу, а дзед, напрацаваўшыся за дзень, увечары спаў. Дзед вызваліўся ад працы толькі тады, калі выпаў першы сняжок. Да вясны ён перабраўся на вялікую печ, і пад гуд калаўрота нявесткі ён апавядаў малым працяг гісторыі Дзіда-дзеда.
— Мы,— пачаў дзед,— пакінулі аптэкара Савіцка га ў падзямеллі, дзе ён быў прыкаваны кардыналам Баніфацыем на векі вечныя да сцяны. Аптэкар пры няў сонны парашок і заснуў на сто год. Вось табе і яго мясныя буракі ды ўсё іншае. Як гэта кажуць: сем год шапку шыў ды за адну раніцу згубіў.
— Я на месцы Савіцкага не згадзіўся б зрабіць кардыналу Баніфацыю сонных парашкоў,— сказаў унук,— Савіцкі не герой.
— Я тое самае кажу,— пацвердзіла ўнучка.
— Праўда,— сказаў дзед,— вельмі лёгка хітры кардынал выцерабіў у аптэкара дубняк і бярэзнік і адрэ
заў яму крыллі так, што аптэкар ляцеў вышэй азярода і ўпаў у яму ніжэй гарода. Але справа ў тым, што кардынал абмануў аптэкара, сказаўшы, што соннымі парашкамі ён хоча ўсыпіць чорных рыцараў Смерці. Не будзем строга судзіць беднага Савіцкага, які пакінуў дома жонку і маленькага хлопчыка. Яго ўзяў на хітрыкі кардынал, які сам рыбку з'еў, а беднаму аптэкару і юшкі не пакінуў...
Баніфацый дабіўся свайго. Ён усыпіў Кія дзесятага і сам зрабіўся папай — Баніфацыем першым. Кія дзе сятага ён кінуў у рэчку ў жалезнай труне і пусціў чутку, што за вялікія дабрачыннасці бог забраў на неба святога Кія. А ён, Баніфацый першы, сам завёз яго за воблакі на шасцёрцы крылатых коней прарока Ільі.
Баніфацый першы часта знікаў з ватыканскага палаца на месяцы. Яго падручныя кардыналы гаварылі, што ён адпачывае ў раі. Тым часам навокал яго фаль шывай табакеркі заўсёды стаяла варта.
Баніфацый першы сядзеў у падзямеллі і думаў над тым, як усыпіць каралеўскі двор Пінг-Понга. Дзвюх Смярцей — правільна разважаў ён — не бывае. Гэта значыць, адна Смерць у табакерцы ў папскім палацы, а другая Смерць у каралевы Лялі ў выглядзе Мопсіка на залатым ланцужку. Баніфацый першы спрабаваў угаварыць каралеву Лялю прызнацца, што яе Мопсік самы звычайны цюцік. Яна не паддавалася. Тады Баніфацый першы задумаў усыпіць увесь каралеўскі двор Пінг-Понга. «Калі шанцуе, дык і лазовы куст яйкі нясе»,— падумаў новы папа рымскі. «Мне цяпер шанцуе, і я спраўлюся з дваром караля Пінг-Понга».
I ён задумаўся над тым, як зрабіць гармату для стральбы сонным парашком. Гэта зрабіць было не цяжка. 3 гэтай гарматай ён паехаў у каралеўства Пінг-Понга.
***
У той час скамарохі вандравалі па розных краінах. Усюды яны карысталіся вялікім поспехам. Захацелася ім таксама пабываць у каралеўстве Пінг-Понга, каб паглядзець, як жыве пані Сарачынская і як прыдворныя дурні баяцца яе Мопсіка.
Дзіда-дзед дазволіў туды ехаць пры той умове, каб ніхто там з акцёраў не смяяўся. Бо нестрыманы смех можа ім там нарабіць шмат непрыемнасцей.
Першая абяцалася не смяяцца галоўная рагатушка Люсенька. За ёю — усе.
Рухаліся яны даволі марудна на тых самых трох фурманках, якія былі імі набыты з самага пачатку.
Кучаравы паэт гойдаўся на адной з фурманак і пісаў новы твор для акцёраў пад назваю «Мячы на сярпы»...
Найвялікшая частка металаў на зямлі ржавела і псавалася. Гэтыя металы ў выглядзе гармат і стрэль баў патрэбны былі цяпер не для смерці, а для жыцця.
У тых самых кузнях, дзе рабілася зброя, кавалі цяпер плугі ды іншыя прылады для вечнага чалавечага жыцця. Аб усім гэтым пісаў кучаравы паэт па дарозе скамарохаў у каралеўства Пінг-Понга. Пісаць аб гэтым было вельмі цікава. Бо як гэта кажуць: слова вецер, а пісьмо грунт.
* * *
У каралеўства Пінг-Понга яны прыехалі раніцой. Прыгожы палац відаць быў здалёк. На каралеўскім двары іх здзівіла мноства статуй. Яны стаялі, сядзелі і ляжалі ў розных позах. У некаторых на тварах быў выраз вялікага страху. Іншыя былі здзіўлены. Многія з іх стаялі на каленях з распрасцёртымі ў неба рукамі. Твары статуй нагадвалі маскі смеху, вар'яцтва, роспачы.
Усе статуі былі апрануты ў сапраўдныя вопраткі. Зроблены былі не з каменя, не з металу, а цвёрдыя, як бронза. Яны звінелі, калі па іх пастуквалі кійкамі альбо пстрыкалі пальцамі ў нос.
Гэта ўсіх здзівіла. Паэт — вядун па ўсялякіх спра вах — ціскаў плячыма і сказаў, што нідзе не бачыў і ніколі не чытаў аб такіх статуях. Праўда, калісьці ў маленстве ён чытаў у нейкай смешнай кніжцы аб тым, як акамянела на дарозе жонка вядомага на ўсім свеце п'яніцы Лота. Яна ператварылася ў вялізны кавалак солі. Прыходзілі каровы і козы лізаць яе. Таксама пры бягалі хцівыя папы ды малаткамі адбівалі кавалкі свя той солі для кухні. Потым нейкі барадаты крамнік пры ехаў уночы, разбіў Лоціху на драбнюткія кавалкі, на пакаваў у мяшкі і вазіў па вёсках мяняць соль на курэй, на цялят, на аўчынкі. Гэты крамчік разбагацеў, збудаваў вялізны дом у мястэчку і пачаў гарэлку прадаваць у памяць п'яніцы Лота, якога сяляне называлі Лотра.
Гэта гісторыя напалохала галоўным чынам жонку п'яніцы Саўкі і жонку выпівакі Юркі Дратвы — галоў ных акцёрак вандроўных скамарохаў.

Size