Сярэбраная табакерка

Скамарохі доўгі час кружыліся вакол палаца, чакаючы пакуль выйдзе хто-небудзь на сустрэчу да іх. Яны збянтэжыліся ад таго, што ўвесь каралеўскі двор выглядаў, як вымершы — нідзе не відаць было жывой душы. Было вельмі прыкра.
У глыбіні двара, дзе знаходзіліся службовыя бу дынкі і каралеўскія канюшні, скамарохі ўгледзелі статуі коней, сабак, ільвоў, кароў, людзей. А далей на паляне стаяла, ляжала і сядзела ў розных позах каралеўскае войска.
Тут — за войскам — скамарохі сустрэлі міністраў, прыдворных, караля Пінг-Понга, каралеву Лялю з Мопсікам. А насупраць іх усіх стаў каля драўлянай лёгкай гарматкі даўганосы Баніфацый.
Усе скамарохі іх пазналі. Дзіда-дзед, зірнуўшы на даўганосага, пажартаваў:
— Вось ён даўганосы фігурант, боты ў рант! I ты, пасол, папаў, нібы гурок у расол! I ты, сарока, з воў чым ротам, з лісіным хвастом, з сабачымі вачыма, ні села ні палады ў святыя папала! I ты, кароль Пінг Понг, выскачыў з палаца, як Піліп з канапель і апынуўся на гэтым вяселлі без музыкі! I што гэта за вы стаўка напаказ — я ўцяміць не магу.
Сказаўшы ўсё гэта, Дзіда-дзед спалохаўся і схапіў ся рукой за пазуху, дастаў табакерку і паглядзеў. Яна была моцна абвязана.
— Смерць не выскачыла з табакеркі,— супакоіў усіх Дзіда-дзед.— Яны не памерлі!
Скамарохі ўвайшлі ў палац. Дзверы ўсюды былі парасчынены. У залатой пасудзе на сталах дымілася га рачая страва. Віно ў бакалах было недапіта.
Скамарохі пайшлі ў каралеўскую кухню. У печы яшчэ цалаў агонь, але кухары і іх памочнікі ў белых халатах і калпаках стаялі прыпёртыя да сцяны без ру ху. У адным з пакояў ляжала на падлозе цэлая куча пакаёвак, пажаў, лакеяў, камердынераў, швейцараў і шмат іншай каралеўскай чэлядзі.
— Што за штуковіна? — сказаў Юрка Дратва.— Не маглі ж яны памерці! Вось табе дзіва: гэта табе не тое, што карова чорна, а малако сіва!
Саўка маўчаў. Жанчыны дрыжалі ад страху. А дзе ці не смяяліся. Во не было смешна. Паэт разважаў так:
— А можа, Смерць усё ж такі нейкім чынам вы слізнула з табакеркі? Але каб яна была на волі, дык у першую чаргу перадушыла б скамарохаў і пана Зайца. Аднак можа быць, што Смерць пры вызваленні з табакеркі адразу накінулася на каралеўства Пінг-Понга, каб справіцца з тымі, хто зганьбіў яе чэсць і Мопсі ка назваў яе імем... Таксама не. Калі паміраюць людзі ці жывёлы, дык у іх зусім не такі выгляд. А можа, Смерць прыдумала новую заразную хваробу? А калі так, дык чаму ж яны, скамарохі, не паміраюць? Якім чынам тут апынуўся гэты даўганосы?
Усе слухалі разважанні паэта з вялікай увагай, без усялякага руху. Нават спалохаўся паэт: яму здалося, што іх усіх ахоплівае гэта страшная хвароба, што ўсе яны ператвараюцца ў статуі.
— Вы — што? — крыкнуў ён.— Таксама засты ваеце?!
Скамарохі ўскочылі са сваіх месц.
— Мы жывём! Мы рухаемся! Уцячэм адгэтуль! Так крычалі скамарохі ў адзін голас.
Тады маленькая Люсенька сказала:
— Як вам не сорамна? Не бойцеся! Я астаюся тут сама...
— Малайчына, Люсенька! — сказаў Дзіда-дзед.— Пайшоўшы ў бойку, не шкадуй хахла! Не пойдзем ад гэтуль, пакуль не дазнаемся, у чым справа. Будзем шукаць па кішэнях людзей. Можа, нешта такое знойдзем, што растлумачыць нам гэтае незразумелае з'явішча. Калі б Смерць апынулася на волі, мы ўсе адчулі б ранейшы дзікі страх. Глядзіце, наш леў нюхаецца з сабакамі...
Раптам Люсенька піскнула тоненькім галаском:
— Гэта страляў у іх даўганосы, якому дзядзя Юр ка Дратва даў парашок ад тараканаў!
— Гіш ты! — здзівіўся Дзіда-дзед.— Не  войтава дачка, а дарэчы гаворыць.
— Я здагадваюся! — крыкнуў Юрка Дратва.— Зда гадваюся. Гэта штука даўганосага! Яго фокус! Я цяпер разумею, чаму прапаў аптэкар Савіцкі, пакінуўшы дома жонку і хлопчыка.
— А я зусім не ведаю, што аптэкар Савіцкі пра паў,— сказаў Дзіда-дзед.— Чаму ты, Юрачка, мне пра гэта раней не сказаў?
Юрка апраўдваўся:

Size