Сярэбраная табакерка

— Што мне было гаварыць? Мала куды чалавек пайшоў. Пайшоў не гнаны, дык і вернецца не званы.
***
Пакуль яны так гаварылі, паэт пабег да статуі даўганосага, у кішэнях якога ён знайшоў невялічкую кні жачку-дзённік. У ёй даўганосы вапісваў усе падзеі свайго жыцця да апошняй хвіліны. Разам з кніжачкай ляжалі рэцэпты парашкоў на сон і супраць сну, таксама падробная карта падзямелля, дзе знаходзіўся аптэкар Савіцкі. Тут жа было некалькі парашкоў з надпіса мі «Сон на дзесяць год» і «Супроць сну».
Паэт узяў парашок супроць сну і падумаў аб тым, на кім выпрабаваць сілу парашка.
Калі паэт, ці так званы цар скамарохаў, вярнуўся да сваёй кампаніі, ён сказаў:
— Зараз учыню цуд. Каго ажывіць з усёй гэтай каралеўскай кампаніі? Ці, можа, усіх ажывіць?
— Не жартуй! Кінь глупства плясці! — сказалі ўсе.
— Нікога не ажыўляць! — загадаў Дзіда-дзед. Што не ясі, у рот не нясі... Спі шаноўная пані Сарачынская, разам з усім тваім пышным дваром! А хто спіць, той не грэшыць і салодкія сны сніць.
Цар скамарохаў засмяяўся.
— Панюхайце! — сказаў ён.— Ад каралевы Лялі яшчэ пахне дзёгцем і белай ружай! Папрабуем сілу па рашкоў хоць на Мопсіку...— і ён паднёс парашок супроць сну да носа цюціка.
Застылы Мопсік пачаў набываць прыкметы жыцця. Раптам ён адчыніў вочы і забрахаў зычным галаском:
— Гаў-гаў-гаў-гаў! Усе зарагаталі.
Тады цар скамарохаў дастаў парашок з надпісам «Сон на дзесяць год» і паднёс да носа Мопсіка. Цюцік сціх і зноў застыў. Усе здзівіліся.
- Ну, і парашкі! Ну, і парашочкі! Цар скамарохаў прачытаў уголас дзённік даўганосага і радасна сказаў:
— Вось матэрыял для новага прадстаўлення! Юрка Дратва нездаволена адклікнуўся:
— Дзеля сваіх матэрыялаў ты забываеш майго сяб ра Савіцкага, якому я заўсёды падмёткі падбіваў на боты з наймацнейшай падэшвы. Ты лепш ажыві яго хутчэй, калі ты такі майстар! Ды ты і сам майстар не вялікі, бо гэтыя парашкі прыдумаў аптэкар па маёй просьбе...
Ніхто не хацеў спрачацца з Юркам Дратвай. Усе думалі аб адным, каб зараз жа выправіцца ў тую краіну, дзе ў падзямеллі спіць аптэкар Савіцкі, і разбудзіць яго.
***
Дзед змоўк. А ўнукі крыкнулі так голасна, што іх маці спалохалася.
— Разбудзіць аптэкара Савіцкага!
— Чаго вы там? — запыталася маці.
— Трэба разбудзіць аптэкара Савіцкага!
— Якога Савіцкага?
— 3 Дзіда-дзедавай гісторыі.
— Пакуль што вы мяне, вашу маму, разбудзілі. А дзед разбалаваў вас рознымі аптэкарамі, Дзіда-дзе дамі і даўганосымі. Лепш урокі вучыце.
— Сёння позна,— сказаў дзед,— будзіць аптэкара Савіцкага будзем заўтра ўвечары, калі паспеем. Цяпер ідзіце спаць. Думаю, што вам, дзеткі, парашок на сон не патрэбен. Вы так спіцё, што хоць з гармат страляй — не пачуеце...
Жыві, Ксаверы!

Size