Сярэбраная табакерка

Назаўтра ў школе між унукаў сядзеў адзін хлоп чык, які, слухаючы настаўніка, заснуў. Унук і ўнуч ка сказалі яму ціха ў вушы:
— Уставай, аптэкар Савіцкі! Хлопчык прачнуўся і тут жа сказаў:
— Хаця маё прозвішча Савіцкі, але я не аптэкар І прашу не перашкаджаць мне слухаць, што кажа наш Іван Мацвеевіч.
Хлопчык Савіцкі заўсёды ўмеў выкручвацца. Унукі шкадавалі, што разбудзілі яго, бо хлопчык шчыпаў іх і гаварыў:
— Савіцкі, а вы зайцы, зайцы, зайцы.
***
Увечары яшчэ да вячэры ўнукі палезлі да дзеда на печ. Дзед у іх запытаўся:
— Дык вы хочаце, каб разбудзілі аптэкара Савіц кага?
— Хочам, і чым найхутчэй, тым лепш,— адказа лі яны.
— Гэта праўда,— згадзіўся дзед.— Разбудзіць ап тэкара Савіцкага было лёгка, але да яго дабрацца было цяжка, хаця ў цара скамарохаў у кішэні быў дэталёвы план мясцовасці, дзе знаходзілася падзямелле, і поўнае апісанне самога падзямелля, у якім Савіцкі заснуў на сто год. Ехаць туды прыходзілася праз розныя краіны сушай, а пасля морам. Дзіда-дзед не меў ахвоты ехаць. Цар скамарохаў звярнуўся да яго:
— Вы, пане Заяц, павінны пабачыць свет, жывых істот, які вы сваёй табакеркай выратавалі ад Смерці.
— Праўда,— сказаў Дзіда-дзед.— Аба мне на ўсім свеце варкатня штодня, а я і не чую.
Дзіда-дзед огадзіўся паехаць. Яакуль што яны рухаліся на сваіх трох фурманках і дзе-нідзе ставілі спектаклі. Ім за працу плацілі галоўным чынам добрым старасвецкім мёдам. Саўка і Юрка запэўнівалі, што кожны кілішак добрага мёду дае ім тры кілішкі та ленту.
3 іхняй думкай згадзіўся адзін з публікі, шчыры прыхільнік скамарохаў. Ён сказаў так:
— Каб я так меў Зайцаву табакерку, як гэта праўда! Я сам па сабе маляр, і добры мёд дае мне таксама натхненне. Некаторыя ў нас нават кажуць, што лепш мець мёд у бочцы, чымся Смерць у табакерцы.
* * *
Пра Дзіда-дзедаву табакерку гаварылі ўсюды. Былі нават пушчаны такія прымаўкі:
— Каб свіння мела Зайцаву табакерку, яна зноў пусціла б Смерць на волю.
— Каб на цябе Зайцава табакерка адчынілася.
— Не аццягнеш мяне ў Зайцаву табакерку. Вандруючы па розных гарадах, яны заўважылі, што
жанчыны носяць капялюшыкі-табакеркі альбо шапачкі з зайцавымі вушамі. Таксама гузікі былі ў выглядзе табакерачак. Рэстараны і гасцініцы насілі назву «Табакерка».
Скамарохі ездзілі з горада ў горад і ставілі спектаклі. На прадмесці аднаго горада яны заўважылі вялікі натоўп. Яны зацікавіліся і спыніліся каля саракагадовай жанчыны з напалоханымі шэрымі вачыма, якая куталася ў вялікую з галавы да пят хусціну з вытканымі сярэбранымі табакеркамі і залатымі зайчыкамі. Яна апавядала ім вось што:
— Увесь гэты люд збіраецца каля аднаго акамянелага чалавека, мае родныя. А той акамянелы чалавек, мае міленькія, мой муж, мой бедны Ксаверы.
Жанчына біла сябе кулакамі ў грудзі ды ўсхліпвала:
— Мой Ксаверы быў добрым мужам для мяне і добрым бацькам для маіх дзетак. Кавальскім малатком ён зарабляў чэсны хлеб для нашай сям'і. Хай будзе блаславёны пане Заяц, які трымае за пазухай табакерку, а табакерка трымае ў сваіх сценах Смерць-паганіцу. Ксаверы быў слаўным кавалём, мае ягадкі. Працаваў у кузні ад рання да цямна. Ён да таго не любіў духоўнікаў за іх фалып, за іх хцівасць, за іх драпежнасць, што заўсёды ў кузні высмейваў іх перад усім на родам. «Яны і такія, яны і сякія»,— гаварыў Ксаверы. Калі мой муж што-небудзь рабіў у кузні для папа ці для манаха — тыя ніколі за работу не плацілі, мае залаценькія. А замест платы яны заўсёды брахалі адно: «Дзякуем. Бог заплаціць!» — «За дзякуй шапкі не ку піш»,— гаварыў ім Ксаверы...
Дзяцей у мяне, мае саколікі, адзінаццаць штук — адзін у адзін. Што мне з імі цяпер рабіць? Парайце, людцы добрыя, што рабіць?
Жанчына заламала рукі і заплакала ўголас:

Size