Сярэбраная табакерка

— Дык вось, месяц таму назад спыніўся ля кузні адзін даўганосы поп, каб яму гарачы вугаль у лоб! Перш-наперш гэты даўганосы ў мяне есці папрасіў. Я паставіла яму міску капусты і булку хлеба. Ён есць, вурчыць, як кот, і так жарэ, што аж нос гнецца. Тым часам мой Ксаверы яму коней падкоўвае. Для чаты рох коней шаснаццаць новых падкоў, на кожную падкову па вбоем вухналёў —- падлічыце, якая гэта капе ечка! Кончыўшы працу, мой Ксаверы папрасіў плату. А даўганосы яму на гэта: «Бог заплаціць». Тады мой Ксаверы моцна на яго зазлаваўся і сказаў: «Плаці ты сам, даўганосы каршун! Смерць цяпер у Зайцавай табакерцы і ніякія багі мне не патрэбны!» — «А я плаціць не буду»,— сказаў даўганосы, каб на яго Заяц табакерку адчыніў! Тады мой Ксаверы — цап яго абцугамі за вопратку. «Плаці, кажа, а то...»
Жанчына пры гэтым выцірае вочы, з якіх слёзы ця куць ручаінамі.
— У даўганосага вочы загарэліся, ён выхапіў з кішэні нейкую паперку, прыткнуў да носа майго Ксаве рыя, і муж мой, прыпёрты да сцяны кузні, акамянеў з абцугамі ў руках. Людзі, быўшыя пры гэтым, крыкнулі ад страху і наўцёкі, куды вочы глядзяць... Даўганосы каршун доўга смяяўся, узяў дошчачку, напісаў на ёй нешта дачырвана напаленым дротам і павесіў на грудзі майму Ксаверыю. Унь, мае людцы, ідзіце, паглядзіце! Скажыце беднай удаве, няўжо Заяц выпусціў Смерць з табакеркі? Мне так шкода маіх дзетак...
Жанчына горка зарыдала.
* * *
Скамарохі зразумелі, у чым справа, і пайшлі да кузні. Стаяў натоўп, які баяўся падыходзіць блізка да акамянелага каваля. Вочы каваля былі зачынены, але ва ўсёй постаці яго было відаць, што ён заснуў і акамянеў у часе найвялікшага гневу. У яго абцугах асталіся чорныя шматкі з вопраткі Баніфацыя.
Жонка Ксаверыя крыкнула да скамарохаў:
— Не падыходзьце блізка, мілыя людзі! Не пады ходзьце. Каб і вы не набраліся ад яго акамянеласці... 0, памілуй нас, Заяц з табакеркай...
Скамарохі падышлі і прачыталі на дошчачцы, якая вісела на грудзях Ксаверыя:
«У імя святой тройцы я, Баніфацый першы, намеснік бога на зямлі, караю смерцю бязбожніка каваля Ксаверыя. Няхай ён так стаіць на вялікую ганьбу да тых пор, пакуль будзе стаяць сама зямля. Паведамляю, што табакерка са Смерцю ў маіх руках. Хадзіце ў божыя храмы, маліцеся, шануйце духоўнікаў, тады Смерць будзе спакойна сядзець у табакерцы. А калі не паслухаецеся, усе акамянееце. Амэн».
Цар скамарохаў адкінуў ад вачэй густую чупрыну і зарагатаў. Зазвінела смехам Люсенька, Дзіда-дзед, а за імі ўсе.
Ксаверыха пакрыўдзілася і пачала іх шчыра папракаць:
— Хоць вы, скамарохі, з усяго на свеце смяецеся, але няма чаго шчэрыць зубы з гора беднай удавы, якая не мае хлеба для адзінаццаці сірацін. Выходзіць так, што вы каменні кідаеце ў маю жабрачую торбу.
I яна так залілася слязьмі, што скамарохі перасталі смяяцца.
Плач каваліхі ўздзейнічаў на іх мацней, чымся вёдры з халоднай вадой.
Тады цар скамарохаў звярнуўся да плачучай каваліхі з такімі сардэчнымі словамі:
— Шаноўная часовая ўдава, пані Ксавермха! Ня хай твае вечныя вочы пабачаць і вечныя вушы па чуюць, што скамарохі заўсёды прыносяць народу радасць. Прынясём поўныя жмені радасці і табе. Тады перастанеш быць удавой.
Ксаверыха зазлавалася:
— Як вы адважваецеся гаварыць мне пры маім дарагім нябожчыку такія непрыстойныя словы! Не аб манвайце старую вераб'іху мякінай. Я ніколі не выйду замуж у другі раз! Назаўсёды астануся шчырай удавой Ксаверыя. Кояшы дзень я па тры разы буду сюды прыходзіць... А вы... А вы... ідзіце буслам сена касіць!
Ад гневу ў Ксаверыхі высахлі слёзы. Цар скамарохаў адкінуў доўгі чуб з вачэй зграбным узмахам галавы і ўрачыста сказаў:
— Пані каваліха, высокашаноўная Ксаверыха! Вы хутка пабачыце ўласнымі вачыма, што скамарохі маюць найлепшыя на свеце сэрцы. Але пані ўдава сёння ж перастане бьіць удавой.
— Не старайцеся перамудрыць маё ліха,— сказала Ксаверыха.— 0, Ксаверы... Ксаверы... Перастаў звінець музыкай твой малаток і перастаў карміць клёцкамі адзінаццаць сірацін. О, Ксаверы... Ксаверы... Патух агонь на тваім горне, не свецяцца іскры ў тваёй кузні, не смяецца народ ад тваіх вясёлых жартаў — і я плачу-плачу горкімі ўдовінымі слязьмі... 0, Ксаверы... Ксаверы...
274
* * *
Цар скамарохаў загадаў прывезці сюды на фурманках вопратку і грым. Так было зроблена. Тут жа па ставілі палатку, у якую ўвайшлі ўсе скамарохі.
Хутка яны ўсе выйшлі з палаткі ў белых мантыях, на якіх былі вышыты залатымі ніткамі табакеркі і зайчыкі. На галовах екамарохаў былі высокія шапач кі з зайцавымі вушамі з залатой паперы. Наперадзе ўсіх ішоў цар скамарохаў з лірай у руках. За ім ішлі ў рад усе скамарохі з рознымі музычнымі інструментамі. Яны гралі вельмі прыгожа, набліжаючыся да акамянелага каваля, і спявалі ў такт музыцы песню з двух слоў:
«Жыві, Ксаверы!
Жыві, Ксаверы!
Жыві, Ксаверы!»

Size