Сярэбраная табакерка

Народ змоўк. Змоўкла і Ксаверыха... Вочы яе былі зачараваны гэтым відовішчам.
Цар скамарохаў падышоў блізка да акамянелага Ксаверыя, дастаў з-пад шырокай палы белай мантыі пазалочаную шкляную місачку і даў знак скамарохам.
Усе спыніліся. Змоўкла музыка. Цар скамарохаў перадаў ліру Дзіда-дзеду, а сам пачаў кружыць місачку над галавой Ксаверыя і гаварыць:
— 0, Заяц над усімі зайцамі з табакеркай над усімі табакеркамі! Насып у гэту місачку па тры кроплі вес навога ветру з усіх вятроў свету! Налі ў гэту місачку па тры кроплі жывой вады з усіх рэчак, мораў і акія наў! Насып у гэту місачку іскры з яснага сонца, з поў нага месяца, з дробных зорак і дай усё гэта панюхаць чэснаму кавалю Ксаверыю.
Цар скамарохаў паднёс місачку з парашком супроць сну пад самы нос Ксаверыя. Пры гэтым даў знак скамарохам, і яны заспявалі хорам і зайгралі:
— Жыві, Ксаверы...
Жыві, Ксаверы...
Жыві, Кса-веры...
***
Цела Ксаверыя налілося сокамі жыцця. Каваль уздрыгнуўся, адчыніў вочы, пачаў чхаць, бо Дзіда-дзед прымяшаў тытунь да парашка. Ксаверы азірнуўся за туманенымі вачыма, схапіў абцугамі белую мантыю цара скамарохаў і крыкнуў:
— Плаці, даўганосы каршун, за шаснаццаць новых падкоў і за сто дваццаць восем вухналёў!
Цар скамарохаў, не звярнуўшы на гэта ўвагі, ска заў Ксаверысе:
— Уставай, добрая жонка Ксаверыя! Ты ўжо не ўдава...
Ксаверыха ўзнялася на ногі, схапілася рукамі за абцугі і крыкнула радасным голасам:
— Ачухайся, Ксаверы! Гэта не даўганосы! Асцярожна! Парвеш белую кашулю гэтага слаўнага і шаноўнага кудлатага паніча!
— Га?! — здзівіўся каваль Ксаверы.— Га?! Ксаверыха вырвала ў яго абцугі, шпурнула на зям
лю і кінулася мужу на шыю, ашчаперыўшы яго рукамі мацней, чым жалезнымі абцугамі.
— 0, мой Ксаверы! 0, мой Ксаверы! — крычала яна непрытомным голасам.— Я згатавала аж два саганы бульбяных клёцак з малаком! Я пазычу бочку піва ў добрага суседа! Я пашыла дзецям адзінаццаць новых зрэбных кашуль!
Ад здзіўленых і радасных крыкаў натоўпу шумела ў вушах. Цар скамарохаў даў знак сваім. Скамарохі схапілі палатку ды навоз, самі ўсе ўскочылі на фурманкі і рушылі з усіх сіл — аж пыл задыміў на шырокім гасцінцы.
За скамарохамі гналіся дзесяткі людзей з крыкамі:
— Пачакайце, добрыя людзі! Напоім і накормім! Па-чакай-це!
Наперадзе ўсіх беглі каваль і каваліха і літасці прасілі:
— Півам пачастуем! Клёцкамі! Блінамі! Дзеці нашы падзякуюць вам! Вашых коней падкуём! Новыя шыны на калёсы нацягну! Пачакайце! Мілыя! Родныя! Добрыя! Вясёлыя! Слаўныя! Пачакайце! Па-ча-кай-це!
Скамарохі падкідвалі ўгару свае шапкі ў знак развітання, а коні імчалі іх галопам. За фурманкамі беглі карова, сабака, воўк і леў.

Size