Сярэбраная табакерка

— Ціха вы,— смяяўся цар скамарохаў,— не шануеце мяне ні як свайго цара, ні як свайго бога, ні як свайго паэта.
Дзіда-дзед сказаў:
— Гэта вельмі кепска. Бо хто плюе ў сваю вясну, будзе мець неўраджайную восень.
Сказаўшы гэта, Дзіда-дзед павёў фурманкі з бэба хамі і жывёлу ў бярэзнік. Ледзь паспеў ён гэта зрабіць, як з боку маёнтка паказалася карэта, запрэжаная чац вёркай людзей. У карэце сядзелі пан і ксёндз, абодва худыя, у падранай вопратцы.
Цар скамарохаў дастаў з кішэні дзве бяроставыя табакеркі і закамандаваў:
— Пойдзем насустрач карэце!
Праз дзве хвіліны яны сустрэліся з карэтай. Ксёндз і пан саскочылі з карэты і давай з дзівам паглядаць на скамарохаў.
— Гэта вы скамарохі? — запытаўся пан.
— Гэта вы бязбожнікі? — запытаўся ксёндз.  Цар скамарохаў адказаў:
— Скамарохаў мы толькі што спалілі на нябесным агні, а вецер панёс іх попел на мхі і балоты, на пустыя лясы. Мы моцна загневаліся, калі ўгледзелі, што скамарохі-чэрці паганяць вашу святую зямельку.
— А вы самі хто будзеце? — запытаўся пан.
— Вы манахі? — запытаўся ксёндз. Цар скамарохаў растлумачыў:
— Я бог, а гэта мае ангелы...
Пан і ксёндз кінуліся перад імі на калені і ў адзін голас узмаліліся:
— Даруй нам грахі, божанька літасцівы... Цар скамарохаў гнеўна сказаў:
— А чаму вы бедных людзей так мучаеце? Чаму вы ім есці не даяце?
Спалоханы ксёндз пачаў вінаваціць пана:
— Пан па скупасці нікому есці не дае. Ён хавае крупінку на злую гадзінку.
Спалоханы пан пачаў вінаваціць ксяндза:
— Гэта ксёндз сказаў, што трэба пасціцца, бо пост — да раю залаты мост.
— I ніхто ў вас не памірае? — запытаўся цар ска марохаў.
— Ніхто, божанька літасцівы, у нас не памірае ўжо каля двух год,— сказаў ксёндз.
— Так, так, божа салодкі,— дадаў пан.
— Ах, вы дурныя і хітрыя! —- загневаўся яшчэ болып цар скамарохаў.— Голадам морыце людзей! Бяз божнікі вы! Грэшнікі вы! У пекла я вас кіну! Вы хоча цемець вечных дармовых парабкаў?
— Ой, ой, ой...— узмаліўся пан.— Строгі бог гас подзь, і за лучынку знойдзе прычынку, каб накрычаць...
А ксёндз біў сабе кулаком у грудзі ды шаптаў:
— Даруй, божанька... Даруй, божанька... Даруй, божанька...
— Уставайце з каленяў і садзіцеся ў карэту! Ксёндз і пан так зрабілі.
— А мы, божанька, іх вазіць не будзем,— сказалі людзі, што валаклі панскую карэту.

Size