Сярэбраная табакерка

— Ваша нежаданне вазіць паноў мяне вельмі радуе,— сказаў цар скамарохаў.— Значыць, ліха вас доўга няньчыла... Гэта добра! Злазьце, пан, ксёндз, з карэты!
Пан і ксёндз паслухаліся.
— А вы, людзі бедныя, лезьце ў карэту! Людзі селі ў карэту.
— Пан і ксёндз! У аглоблі! Любілі катацца, пака тайце і іх!
— Сілы не маем, божанька... Мы не прывыклі. Тады цар скамарохаў загадаў фурману, які сядзеў
на козлах:
— А ну, усып ім гарачых, тады яны набяруцца сілы!
— Я гэта, божанька, з прыемнасцю зраблю! — аб радаваўся фурман і пачаў бізуном грэць пана і ксяндза.
Яны пусціліся галопам, як жарабцы.
— Калі яны сем разоў аб'ездзяць навокал поля, няхай зноў вернуцца сюды! — закамандаваў цар скама рохаў.
Пан і ксёндз спрытна скакалі ў аглоблях, аж пыл і дым курыў, а «бог» і «ангелы» рагаталі, як жарабцы. Ажно водгаласкі покатам каціліся з бярэзніку і з чы стага поля.
Калі карэта спынілася каля цара скамарохаў, пасля таго як пан і ксёндз павазілі парабкаў, цар скамарохаў сказаў лагодным голасам:
— Вы ўспацелі і стаміліся. Вы, конікі, гагочаце і ў сваю канюшаньку хочаце... Дарую вам грахі. Садзіце ся ў сваю карэту! Вось вам па адной табакерцы! Нюхайце з іх райскі тытунь! Гэта табакеркі архангела Гаўрыіла і архангела Міхаіла.
— Дзякую,— сказаў пан.— Вось гэта я люблю та му, што дармавое.
— I таму, што райскае,— дадаў ксёндз.
— Нюхайце! Нюхайце! — далікатна папрасіў цар скамарохаў.— Нюхайце!
Ксёндз і пан пачалі нюхаць і чхаць.
— Апчхі! Апчхі! Апч...— і, не вычхаўшыся як след, пан і ксёндз заснулі і акамянелі ў карэце, бо цар
скамарохаў усыпаў у бяроставыя табакеркі парашок на дзесяцігадовы сон — майстэрства рук аптэкара Савіцкага.
Цар скамарохаў пахваліў парашок і майстра:
— Дзела дзельніка баіцца.
Калі везлі ў маёнтак у карэце акамянелых пана і ксяндза, вакол іх збіралася шмат народу. Скамарохі, скінуўшы тэатральную вопратку, памагалі падпіхваць карэту.
Цар скамарохаў расказаў усё парабкам, і яны папрасілі яшчэ некалькі сонных парашкоў для суседніх паноў і ксяндзоў.
Па дарозе да падзямелля, дзе спаў аптэкар Савіцкі, скамарохі пачаставалі сонным парашком з бяроставых табакерак немала благіх людзей.
# # #
Дзед закашляўся так моцна, што мусіў спыніць апавяданне. Яго напаілі ліпавым цветам і палажылі спаць, а ўнукі ўзяліся за ўрокі.
Аж да самай вясны хварэў дзед. Унукі прынеслі яму некалькі свежых пралескаў.
— Гэтыя пралескі,— сказаў дзед,— першы парашок супроць сну, які цар скамарохаў даў панюхаць зямлі, каб разбудзіць яе ад зімовага сну. Хутка сонца знішчыць апошні снег па лясах. Смерць зямлі схавана ў табакерцы-сонцы. Спявае жаўранак. Прылятаюць буслы, шпакі ды іншыя крылатыя скамарохі.
Дзед быў яшчэ вельмі слабы і спыніў гутарку. Праз пару хвілін ён сказаў:

Size