Сярэбраная табакерка

— Як толькі ачуняю, скончу апавядаць гісторыю Дзіда-дзеда. Мы нашага Іванца давядзем на канца. А пакуль што вы, унукі, будзеце мне апавядаць гісторыю жытняга поля.
Унукі паслухаліся і час ад часу прыносілі дзеду весткі:
— Верабей у руні хаваецца. Дзед панюхаў тытунь і прамовіў:
— Вы, унукі, рунь жыцця. Вы вясёлыя і лёгкія, як вераб'і.
У другі раз унукі прыйшлі з такім паведамленнем:  — Варона ў руні хаваецца.
Дзед адказаў унукам на такі лад:
— Будзьце ў жыцці не варонамі, а сокаламі.
У трэці раз унукі абрадавалі дзеда такой навіной:
— Гадавая свіння ў жыце хаваецца. Дзед занепакоіўся:
— Пільнуйце жыта, каб свінні не здратавалі. Бо свінні, як тыя шляхцюкі,— дзе ядуць, там і плююць.
У чацвёрты раз унукі так пахваліліся:
— Мы ў жыце хаваемся.
— Расціце, мілыя, як жыта, і красуйце, як жыта. Няхай колас вашага жыцця наліваецца шчасцем. У грыбы хадзіць і то лепш з шчасцем.
Малайчына, Люсенька
Калі дзед выйшаў на летняе сонейка ў кажушку, пасядзець на прызбе, ён так гаварыў:
— Не буду вам доўга апавядаць, як скамарохі па кінулі ў адной вёсцы фурманкі, жывёл і звяроў і плылі па моры, як карабель патануў у часе буры, а людзі ўсе, да апошняга, выплылі на бераг, бо Смерць, будучы ў табакерцы, не магла адняць у людзей жыцця.
Каб не замачыць рэцэптаў Савіцкага і некалькі га товых парашкоў на сон і супроць сну і карты падзя мелля, цар скамарохаў усё гэта ўткнуў у бутэльку і горлачка заляпіў воскам, каб туды вада не прасачылася.
Выйшаўшы на бераг, цар скамарохаў разбіў бутэльку і палажыў рэчы з яе ў свае кішэні. Дзіда-дзед быў апошні час маўклівы і задумёны. Да яго звярнуўся з запытаннем цар скамарохаў:
— Аб чым задумаўся, пане Заяц?
— Індык думаў і да нічога не дадумаўся,— сказаў Дзіда-дзед,— а я дадумаўся.
— Калі гэта не сакрэт, скажы, шаноўны Заяц, усім нам, у чым справа?
— Гэта я і хачу,— сказаў Дзіда-дзед.— Бо, як гэта кажуць, вастры зуб аб зуб і розум аб розум. Мы маем ворагаў: рыцараў Смерці, якія хочуць вызваліць Смерць з табакеркі. Іх, канешне, не Мала. Затое ў нас вельмі шмат прыяцеляў, якія нам удзячны. Гэта — простыя, бедныя людзі. У нас ёсць цяпер цудадзейныя парашкі аптэкара Савіцкага. Імі трэба ўсыпляць ворагаў і аддаць табакерку пад ахову народу.
Скамарохі згадзіліся з думкамі Дзіда-дзеда. Потым яны па плану лёгка знайшлі падзямелле, спусціліся ўніз і трапілі на аптэкара Савіцкага, які ляжаў акамянелы на саломе і быў прыкуты да сцяны ланцугом.
Цар скамарохаў быў такі вясёлы, што і тут не мог абыходзіцца без прадстаўленняў.
Скамарохі распілілі на некалькі частак жалезны ланцуг аптэкара Савіцкага і кінулі кавалкі з такой сілай, што доўга з усіх бакоў чуваць былі водгукі прыкрага звону. Потым цар скамарохаў загадаў апрануцца ўсім ва ўсё белае і кожнаму з іх даў запаленую свечку ў рукі. Сам ён сеў насупроць спячага Савіцкага і зайграў на ліры.
Ад цудоўнай ігры цара скамарохаў усім здавалася, што над іх галовамі не каменнае скляпенне, а сіняе неба з яркім сонцам. А навокал — жытняе поле, і птушкі спяваюць, і журчаць ручаі.
У сэрцы кожнага расла такая радасць, якой ніхто ніколі раней не меў. Цар скамарохаў падаў парашок супроць сну Юрку Дратве, а сам яшчэ лепш зайграў.
Што ён граў? Дайце ўспомніць. Эге! Ён граў «мяце ліцу» — нашу слаўную «мяцеліцу». Скамарохі паставі лі свечкі на стол і пусціліся танцаваць.
Юрка тым часам падсунуў пад нос аптэкара Савіц кага парашок. Праз хвіліну твар Савіцкага паружавеў. Уздрыгнуўся Савіцкі з галавы да ног, расплюшчыў вочы і сеў. Ён пачаў прыслухоўвацца да музыкі і азірацца на танцуючых, на цара скамарохаў, на Саўку, на Люсеньку, на Юрку Дратву.
Яго вочы былі здзіўленыя. Ён азіраўся ва ўсе бакі ды ўсё ж такі не ведаў, на якім ён свеце. Юрка Дратва далікатна ўзяў яго за локаць і запытаўся:
— Савіцкі, ты мяне пазнаеш? Савіцкі маўчаў.

Size