Сярэбраная табакерка

— Савіцкі, ты яшчэ спіш?! — здзівіўся Юрка і па чаў яго тармашыць з усіх сіл.
— Юрка, гэта ты? — урэшце прагаварыў Савіцкі.
— Гэта я! Гэта я! Той самы Юрка Дратва, якому ты даў парашкі тараканам на сон.
— Ты зусім на пастарэў...— здзівіўся Савіцкі.— Я праспаў сто год, а ты выглядаеш, як сто год таму назад. Нават барада не падрасла.
— Не сто год, а ўсяго каля трох год, дарагі сусед,— сказаў Юрка Дратва.
— А я ж прыняў сонны парашок на сто год,— сказаў Савіцкі ўстрывожана.— Няўжо парашок быў нядобры?
— Не трэба непакоіцца. Парашок быў добры, але мы вас разбудзілі, пане Савіцкі! — сказаў цар скамарохаў.
— Як жа вы мяне разбудзілі?
— Парашком супроць сну.
— Дзе вы яго дасталі? — зацікавіўся Савіцкі.
— У даўганосага.
Скамарохі дасталі са сваіх сумак віно і закускі. У час ежы Савіцкі апавядаў усё, што зрабіў з ім даўга носы. Цар скамарохаў у сваю чаргу расказаў Савіцкаму пра статуі ў каралеўстве Пінг-Понга. Калі Савіцкі даведаўся, што сам даўганосы заснуў, ён сказаў:
— Калі яму папала ў нос няпоўная доза парашка, ён можа прачнуцца ў любую хвіліну. Прыйдзецца з'ез дзіць туды і ўсунуць яму ў ноздры стогадовы сон.
Цар скамарохаў падаў Савіцкаму рэцэпты, якія знайшліся ў кішэні даўганосага, і аптэкар іх спаліў на свечцы.
— Я іх ведаго на памяць,— сказаў ён.— Не трэба іх трымаць, каб не папалі ў варожыя рукі.
***
Скамарохі елі, пілі і весяліліся, і забылі пра ўсё на свеце. Не агледзеліся яны, як у падзямелле ўвайшла грамада ўзброеных людзей. Наперадзе ўсіх ішоў даўганосы ў адзенні папы рымскага пад імем Баніфацый першы. Аптэкар Савіцкі і скамарохі не так спалохаліся, як здзівіліся.
3 даўганосым было некалькі сот узброеных людзей.
Нядоўга думаючы, Люсенька непрыкметна выцягнула з кішэні цара скамарохаў тыя некалькі парашкоў на сон, якія яшчэ асталіся. Яна падскочыла на Баніфацыя першага, усунула яму парашок у нос і сказала: «Спі дзесяць год!» Даўганосы зараз жа паваліўся і заснуў.
Дзіда-дзеда засмяяўся і сказаў:
— Так удалося, што верабей перамоглося!
Яшчэ некалькі разоў усе чулі тоненькі галасок Люсенькі:
— Спі дзесяць год! Спі дзесяць год! Спі дзесяць год!
Заснулі яшчэ некаторыя спадручныя даўганосага.
— Вязадь! Вязаць гэтых людзей! — крычаў нехта з папскага войска.— Тут між іх і Заяц з табакеркай! Лавіце яго і вяжыце!
Пачалася сумятня...

Size