Сярэбраная табакерка

— Не жартуй, дзядзька! Адчыні вароты,— зачмыхала яна спалохана.
А Дзіда-дзед на гэта:
— Зусім не жартую! А Смерць да яго:
— Як загневаюся, горш будзе. Дзіда-дзед засмяяўся:
— Гневайся, не гневайся — мне ўсё роўна.
— Дабром прашу, выпусці...
— Дудкі! Не выпушчу з будкі...
Тады Смерць залямантавала і ўзмалілася жаласлівым галаском:
— Выпусці, родненькі, выпусці, родненькі... Дзіда-дзед зазлаваўся:
— Які я табе родненькі? Мы з табой пажаніліся, ці што?
Горка плача Смерць:
— Выпусці, паночку... Выпусці, паночку... Яшчэ больш загневаўся Дзіда-дзед:
— Які я табе паночак? Маёнтак у мяне, ці што? За цівуна цябе наняў, ахмістрыняй ты ў мяне, ці што? 3 бедных людзей здзекуюся, ці што?
А Смерць просіць:
— Злітуйся, злітуйся... Будзь сябрам... Аж нагой тупнуў Дэіда-дзед:
— Які я табе сябар. Не магу быць сябрам такой гадзіны...
— У мяне так шмат працы,— галосіць Смерць.
— Прападзі ты са сваёй працай! — закрычаў Дзі да-дзед на ўвесь голас— Разбойніца! Злюка! Галава рэзка! Валацуга!
Дзіда-дзед сыпаў лаянкамі не менш гадзіны, аж пакуль язык забалеў і голас асіп. Смерць у табакерцы прытаілася і цярпліва маўчала.
Пакрысе Дзіда-дзед адышоў ад злосці. Яму раптам так захацелася тытуню панюхаць, так захацелася — хоць сам лезь носам у табакерку... Ён, вечнай памяці, узяўся за табакерку, бо на хвіліну забыўся, хто ў ёй сядзіць. Па натуры ён быў зусім не злы.
Дзед спыніў апавяданне і з хітрай усмешкай зірнуў на ўнукаў.
— Ой,— спалохана ўскрыкнулі зайчанё і зайча нятка.— Ой, Дзіда-дзед выпусціў Смерць з табакеркі!
Дзед засмяяўся, нанюхаўся з табакеркі і сказаў:
— За каго вы мяне маеце? Я ж гэтага не казаў. Дзіда-дзед ледзь не выпусціў, але ўпору ачухаўся ды ўспомніў, на якім ён свеце. Ого, Дзіда-дзед! Такі разумнік... Ён у тую хвіліну вяровачкай моцна аплёў табакерку, каб раз назаўсёды зарубіць сабе на носе аб тым, хто ў ёй сядзіць. На хвіліну Смерць нават абрадавалася, думала, што Дзіда-дзед завароніцца і незнарокам выпусціць птушачку з клеткі, калі яму за хочацца тытуню панюхаць. Потым хітрая Смерць адчула, што ёй тут не хаханькі. «Дам яму хапу ў лапу»,— падумала яна. Голас яе зрабіўся салодкі, як мёд:
— Давай, шаноўны Заяц Зайцавіч, найвышэйшае правасхадзіцельства, не будзем больш сварыцца. Калі ў гаспадарцы сварацца, у гаршку трасца варыцца. Зробім такую ўмову. Калі выпусціш мяне на волю — я на векі вечныя зайцоў чапаць не буду. Твайго роду-племе ні ніякія кулі не возьмуць, ніякія стральцы і ганчакі нічога з зайцамі не зробяць. Згодзен? Я ў палоне ў тваёй табакерцы, а твая табакерка — ў палоне ў мяне, і ты з яе не можаш нюхаць. Цяпер жа твая табакерка зусім не табакерка, а немаведама што... Выпусці мяне на волю, і я не буду чапаць тваіх.
Так табе і паверу,— артачыўся Дзіда-дзед.— Дурня знайшла!
I Дзіда-дзед пачуў   урачысты   голас   палонніцы:

Size