Ашчаслівіла

1 2

Вёска Жаброўшчына ляжыць у адным з самых глухіх куткоў Беларусі. Гэта гняздо ўсіх жабракоў нашай ваколіцы. Тут вядзецца іхняя адукацыя і фабрыкуюцца жабракі для ўсяе ваколіцы. Здаўна жывуць яны тутака сваім асобыым жыццём і больш нічым не займаюцца. «Што ж, і гэта праца!» — як яны самі кажуць. Хаткі ў Жаброўшчыне страшэнныя, падгніўшыя, крывыя, з сукаватымі падпоркамі і выглядаюць быццам сівыя жабрачкі, абвешаныя старымі торбамі. Здаецца, «дай! дай!» стогнуць яны ўсякаму рэдкаму падарожнаму.
— Дай! дай! — плача там вецер паміж сухастоек на пагорку. Само неба мае там колер мутнага бяльмістага вока сляпога жабрака.
Людзі там маюць іншы фасон, іншую фастацыю, чым усюды: розныя храмыя, крывыя, сляпыя, нямыя; калекі на ўсялякія лады, калекцыя розных калек, якія толькі могуць быць на свеце.
Кажуць, што большая частка іх нават родзіцца гэткімі. Кажуць, хто мае ў іх большае калецтва, той і фанабэрыцца гэтым і болей шчасліў бывае.
— Калецтва — наша саха і барана! — кажуць самі жаброўцы.
Дзяцей сваіх яны ў хаце, перад выхадам у свет, навучаюць, як жабраваць, якім голасам, якімі спосабамі, як жаліцца кемна, як выставіць іншым свае калецтва. Некаторыя з іх робяць гэта з вялікім штукарствам.
Часам знаходзяць у Жаброўшчыне закапаны ў зямлі гладыш з грашамі — чартоўскім спосабам запрацаваны яны і чорту лысаму застаюцца.
Вось у Жаброўшчыне вялікае свята: бязносая дурнаватая Магдуля выходзіць замуж за сляпога Сідаронка, і народ разгульвае.
Дайшло да таго, што некаторыя кульгавыя выпрасталі ногі, некаторыя нямыя гаварыць пачалі; проста з панталыку збіліся. Скора кончылася гульня, і жыццё зноў пайшло сваім першым чарадом.
Жаброўцы зноў распусціліся, рассеяліся па вёснах, хто скокам, хто бокам; хто каго на каламаящы, як бязногага, павёз, хто са сляпым пацягнуўся — і жаласлівыя кабеты енкі і стогны пачулі.
— Дайце, родненькія! Дайце, даражэнькія! Дайце калеку галоднаму, халоднаму! Дайце! Дайце!
I даюць.
Кабеціна перажагнаецца і апошняе яйцо, якое трымала, каб мыла ў краме купіць за яго, аддае; дае ратай коўш жыта, потам крывавым запрацаваны, бо сабе ўсё роўна мала... «Гэтак трэба рабіць»,— думав ён, абціраючы слёзы...
Пусцілася дурнаватая Магдуля са сляпым Сідаронкам, дзед з бабай, разам — і якая шчаслівая пара гэта была! На плячах торбы чуць не трэскаліся — гэтак перапоўнены яны былі; анучкі з вузламі розных медзякоў, як вярыгі, абціснулі іх грудзі пад кашулямі.
Яны толькі абгаварвалі ды высмейвалі суседзяў сваіх: той кленчыць, быццам у трубу дзьмухае, а гэты смешна пацеры гаворыць; тая ажно лаецца, калі ёй не дадуць, а гэты зусім саромеецца прасіць, асалапень той!
I гэтак караталі яны вольныя ад «працы» хвіліны. Найболей смяяліся яны з аднарукага дзецюка Тодара. Малец мае гэткі талент і пайшоў у пастухі!
Ці не мог ён, як бацькі яго, торбу надзець ды пайсці ў свет жабраваць?
— Золата назбіраў бы; вось дурань — у людзі выйсці не хоча...
Магдуля з Сідаронкам пачалі выклікаць зайздрасць у сваіх суседзяў: яны зрабіліся самымі найшчаслівейшымі ў Жаброўшчыне. Ніхто не мог так жаласна енчыць і пяяць Лазара, як Сідаронак; ніхто не мог так манточыць пад вокнамі ды прычытваць, як Магдуля. Самы найгоршы павінен быў даць ім што-ко-лечы... Але «не ўсягды, як на Дзяды», бо шчасце — не палец, у рукі не возьмеш. Вьфвалася яно ад іх на час.
Справа была вось якая: радзіла Магдуля дачку, і, здаецца, гэта яшчэ лепей, чым добра: будзе памочніца пад старасць. Але як глянула Магдуля першы раз на дачку сваю, дык абамлела на месцы; зірнула другі раз, абмацала яе, абнюхала з усіх бакоў, заламала рукі ды горка заплакала:
— А Езус! А Божухна родненькі! Няшчасную дачку радзіла я на свет!.. Што мне рабіць з ёю? Ой, не вытрымаю!.. Якое вялікае гора для маці: ручкі цэлыя, ножкі цэлыя!..
Яна голасна прычытвала, перахіляючыся на сенніку над дачушкай, якая плюскалася ў начоўках, дзе бабка Марыся купала яе.
— Шякага калецтва! — стагнала Магдуля.— Хай бы яна хоць у бацьку пайшла ды сляпой радзілася. А то з чаго яна будзе хлеб есці? А Езус, Божухна родненькі!..
Пачалі яе суседзі ўцяшаць:

1 2
Size