На Каляды к сыну

1 2 3

Млеюць старыя ногі... Атопкі, як калоды, зрабіліся цяжкія і цвёрдыя. Нічога — горад блізка.
Ужо здалёк відаць вел<ы цэркваў і касцёлаў, якія золатам у небе адліваюцца... Вось і муры рознафасонныя... Вось і гоман горада даходзіць да яе вушэй... Скора ўл<о спраўдзіцца яе апошняе жаданне... У старых вачах бліснуў радасны аганёк...
— Нічога, у сына адпачну. Старыя косці зыпрастаю!..
Вось пачаліся цёмныя вуліцы шумнага, як бы ашалелага, горада... Тут ужо Тэкля збілася з толку. Не ведала, куды павярнуцца, у каго дапытвацца. Людзі спяшаюць, піргаюць. Рамізнік ледзь не пераехаў яе. Страшна...
Адважылася яна папытацца аднаго, другога, дзе тут яе сын жыве. Ён тут «аблакатам»... Лаўруком завецца.
Хто пажартаваў ды паглядзеў на яе, як на дурную... Хто адвярнуўся ды пайшоў сваей дарогай, а хто з жалю торкаў ёй у руку капеечку... Гэткім чынам нехта давёў яе да гарадавога.
Той пачаў распытвацца і, ніякага толку не дабіўшыся, павёў яе ва ўчастак. Там яна пераначавала, галодная і змерзлая. Назаўтра, даведаўшыся, хто гэта яе сын, адвялі да яго.
Стукалася, стукалася яна ў дзверы, пакуль нехта адчыніў, высунуўся напалову, паглядзеў на яе і крыкнуў:
— Ідзі, ідзі! канца няма жабракам гэтым!
— Пусцеце... Я да сына свайго іду, да ЛаўрукаІ
— Да Лаўрука?! да сына?! да Лаўрэнція Кіпрыянавіча?!
— Ага! ага! Я маці яго.
Той змераў яе з ног да галавы, пакуль яна расказвала, што яна з вёскі да Лаўрука на Каляды прыйшла, і з усмешкай пусціў у кухню.
Тут сабраліся слугі і давай шушукацца і распытвацца.
Тым часам адчыніліся дзверы з другой стараны ды ўвайшоў мал ад ы пан у чорным сурдуце...
— Лаўручок мой! Сынок! — як непрытомная, кінулася да яго Тэкля...
— Роднен...
Ён раптам пачырванеў, паглядзеў на слуг ды хрыпла крыкнуў:
— Чаму вы пускаеце ў пакой розных жабрачак шалёных?!
— Ідзі! ідзі! — звярнуўся ён да яе глуха, адрывіста.— Ідзі, старушка! Я цябе... не знаю...
— А сынок мой, а Лаўручок ты мой! Маткі сваей не пазнаеш?! Гэта ж...
Ён бразнуў дзвярамі і пайшоў у пакоі... Той самы лёкай выправадзіў яе за дзверы...
Як зышла з маляваных сходаў, як апынулася на шумным тратуары каля варот, яна сама не памятала... Ачухалася толькі тады, калі той самы лёкай яшчэ раз выйшаў да яе і торкнуў ёй у скурчаныя ад холаду пальцы нейкія бумажкі...
— Ад пана!..
Яна нават не чула, як з яе акалелых пальцаў выпаў гасцінец роднага, доўгажаданага сына. Некалькі трохрублёвых прыліплі да макраватага тратуара...

1 2 3
Size