Велікодныя яйкі

1 2 3 4

— Мне фарбы патрэбны былі,— апраўдваўся Сцяпанка.— А пальцы — мае. Я над імі гаспадар!
— Назолу прыслаў Бог на маю галованьку бедную! — заламала рукі Мікіціха.
Разиеслася чутка па ўсёй вёсцы, што вельмі дзіўна размаляваў Сцяпанка Пяцкун велікодныя яйкі. Людзі прыходзілі глядзець, пазнавалі на яйках нябожчыка Мікіту і дзівіліся.
Пайшла казка па ўсёй ваколіцы аб той фарбе, якой Сцяпанка яйкі размаляваў, байка вырасла ў цуд. Апавядалі бабы адна аднэй, быццам хлопчык, каб дастаць чырвоную фарбу, адрэзаў сабе руку, упусціў кроў у начоўкі, а пасля ўзяў палец адрэзанай рукі і маляваў велікодныя яйкі.
Не абышлося тут і без нячыстай сілы. I людзі з нейкай трывогай пачалі гаварыць пра Сцяпанку.
— Гэта — антыхрыст! — казалі адны з разумнікаў вясковых.
— Гэта — святы, гэта — багамаз! — казалі другія. Тым часам чутка аб дзіўных велікодных яйках
дайшла і да братоў-студэнтаў з блізкай вёскі.
Студэнты зацікавіліся і таксама прыйшлі паглядзець.
Доўга разглядалі яны сцены, размалёваныя вуголлямі, і шапталіся паміж сабой. Малюнкі на сценах ім яшчэ больш ладабаліся, чымся малюнкі на яйках.
Пры гэтым Мікіціха з жалем расказала ім, як Сцяпанка яе замучыў сваімі малюнкамі і які ён нікчэмны хлапец.
Сцяпанка Пяцкун стаяў, як вінаваты, з апуінчанай галоўкай.
Студэнты забралі хлопчыка з сабой і падарылі яму прыгожую скрыначку з рознымі фарбамі. Яны абяцалі яго вучыць і ў горад забраць, кажучы пры гэтым, што з яго выйдзе вялікі чалавек.
Бясконца радасны вярнуўся Сцяпанка дахаты. Увесь час думаў, якая можа быць карысць ад «вялікага чалавека». I ўспомніў ён, што ў вёсцы ў іх быў калісьці вельмі вялікі чалавек, вышэй ростам ад усіх у вёсцы, рыбалоў Міхась. Але той быў яшчэ болыпы п'яніца і задзёра, і ніхто яго не любіў.
Не спадабалася Сцяпанку быць «вялікім чалавекам» — доля Міхася-рыбалова яго не вабіла.
«Лепей буду маленькім,— думаў ён,— але каб паехаць у горад вучыцца».
Вярнуўся хлопчык дахаты, і маці ў яго спыталася, што панічы яму гаварылі.
Сцяпанка спачатку саромеўся, а потым сказаў:
— Я буду некалі вялікім чалавекам!
— Эх, эх! — засмяялася Мікіціха.— Навіну казалі разумнікі канапляныя! А я табе кажу, што калі будзеш займацца цацкамі, дык не дарасцеш да вялікага чалавека і не будзеш гаспадаром, бо з голаду памрэш! А пакуль што ідзі есці, мой «вялікі чалавек», бо ўжо другі дзень, як не бачыла — ці еў ты штоколечы...
А ці будзе некалі Сцяпанка вялікім чалавекам, ці заззяе над ім зорка светлая — не ведаем. Гэта залежыць ад таго, як далейшы лес яго жыцця пакіруецца.

1 2 3 4
Size