Велікодныя яйкі

1 2 3 4

— Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана.— Табе ў гал!Ше~цацачкі, конікі, чалавечкі, сабачкі, дрэўцы і іншыя трасцы. Апрача гэтага безгалоўя, нічога ведаць не хочаш. Невядома, як твой тата гаротны тамака на вайне, ці жыў яшчэ, ці здароў, а ты ў хаце дурнотамі бавішся. Лепей трушанкі для Падласкі натрое бы ці саломы ў хляве падаслаў бы, а то кароўка бедная стаіць у гнаі, як у сажалцы ўсё роўна. Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан не перастае пэцкацца вугольчыкамі, цяжка ўздыхнула і зноў узялася за працу.
Мікітава сям'я была самая бедная ў вёсцы ЗапушшкахТ Хатка яго была хоць новенькая, бо Мікіта нядаўна яе збудаваў, але як пайшоў на вайну, дык і пакінуў яе недакончанай: без падлогі і без паловы даху. Узімку Мікіціха вельмі нацярпелася холаду, а яе адзіны сынок, Сцяпанка, аб гэтым не дбаў. Ён увесь час займаўся і займаецца пэцканінай, дзеля якой нямала нацярпеўся ўжо за кароткае жыццё.
Проза жыцця з паэзіяй не можа ўжыцца разам у гаротнай сяЛянскай хатЦы. Паміж іх адбываюцца пастаянна балючыя стычкі. Гэтыя дзве супраціўніцы чалавечага характеру рэдка ўступаюць месца адна аднэй, і чалавек, які радзіўся пад апекай муз, вельмі
шмат церпіць ад акружаючых абставін. Яго ўсе выкпіваюць, лічаць недарэкай. Яго слёзы паліваюцца гразёю-балотам, на яго стогны адказваюць быдлячым рогатам, аплёўваюць лепшыя яго нарывы, р У вёсцы Запушніках хлопчык быў вядомы пад I клічкаю Сцяпанка Пяцкун, дзеля таго, што меў прывычку ўсё пэцкаць вугольчыкамі. Гэта цяга да малярства з'явілася ў яго ад чатырох гадоў. Амаль не ўсе сцены і платы ў вёсцы раэмалёваны яго рукой. Там можна бачыць конікаў, людзей, сабачак, хаткі, лясы, крыжыкі і іншыя штучкі. Калі часам хто з гаспадароў лавіў яго пры гэтай рабоце, дык дзёр яго за вушы не шкадуючы. За гэта самае білі яго пастаянна і бацькі, бо і яны «мелі Бога ў сэрцы».
Сцяпанка быў вялікім мучанікам свайго малярства. Каб хацелі людзі злажыць новы каляндар мучанікаў, дык, пэўна, Сцяпанка папаў бы туды адным з першых. А чым болей адвучвалі яго ад гэтай цягі, тым болей ён да яе рваўся. Ён знаходзіў каменьчыкі, травы, якімі можна было маляваць, а калі не меў што пэцкаць, дык далоні свае пэцкаў. Не маляваў ён толькі тады, калі тата яму гэтак рукі паабіваў, што хлопчык імі і крануць не мог... Ён хадзіў тады пануры і злы, ні з кім не гаварыў.
Усе ў вёсцы лічылі Сцяпанку дурным. А Мікіта з жонкай жаліліся на яго.
Суседзі цешылі іх:
— Яшчэ немаведама, што з яго выйдзе: мо як падрасце, дык прыйдзе да розуму.
Як хлапцу мінула сем гадоў, яго паслалі ў школу. Там ён меў спачатку вельмі шчаслівыя хвіліны.
Радасць для Сцяпанкі была бязмерная: настаўнік выдаў яму кніжку з людзьмі, звярамі і рознымі іншымі цікавымі малюнкамі, а бацька купіў яму ў мястэчку паперу і атрамант з ручкай для пісаніны. Тут хлапцу адчыніўся цэлы скарб малюнкаў і фарбаў...
Як вярнуўся дахаты са школы, дык за адзін вечар паспеў размаляваць усю паперу і кніжку, пры гэтым выліў увесь атрамант.
Назаўтра як настаўнік гэта ўгледзеў, дык выдзер яго добра за нос, за вушы і за чупрыну, і ў дадатак паставіў голымі каленямі на жарству. Пасля такой строгай кары настаўнік выдаў яму новую кніжку і паперу, будучы пэўным, што хлапец болей гэткіх выкрутасаў рабіць не будзе. Праз пару дзён паўтарылася тое самае. Сцяпанка Пяцкун меў кару ад настаўніка і бацькоў. Пасля гзтага пекла хварэў некалькі тыдняў. Вучыцца ён перастаў. К вясне аддалі яго за пастуха. Але ён патрапіў і там авантуры рабіць. Пагнаў раз стада ў поле, сеў ка крушні і давай алоўкам маляваць, а скаціна тым часам улезла ў шкоду. Гаспадар за гэта самае добра яго пачаставаў пугай і прагнаў.
Бадзяўся Сцяпанка Пяцкун цэлае лета вольны, як птушка. Цягаўся цёнгле па лясах-палях адзін-адзінюткі, захоплены заўсёды сваімі марамі-думкамі. А марамі-думкамі яго былі фарбы, без якіх ён не мог жыць. Фарбы былі для яго недасціглай таемнасцю, хаця ён іх бачыў усюды: у дрымотным лесе, у хмарках, на блакітным небе, у зорках, на кветках, у сажал цы і ў сваіх сініх глыбокіх вачах, якія пазіралі на яго з вады, куды ён часам углядаўся, як у люстэрка.

1 2 3 4
Size