Летапісцы

1 2 3 4

Не бачыць дзед, што Андрэйка даўно ўжо спіць.
«Ці ты мне не сын? Ці я не бацька табе? Здаецца, не надта чужыя...»
Але хутка нацягнутая струна жальбы лопнула. Ён успомніў, што сын прасіў пісаць аб усім, што тут робіцца на вёсцы. Дзед увайшоў у звычайны лад жыцця, дзе смутак чаргуецца са шчырым смехам.
«Эт, глупства! — махнуў дзед рукой.— Што з таго, калі стары Арцём лепей жыве? Эт! Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Тадора сёлета памерла. Сёмка Халімона Бурага на вечарынцы гэтак галаву пабіў, што праз тры дні паехаў да Абрама на піва; і бацька яго гэткі самы рызыкант быў: які чорт Хомка — такая яго жонка... А я ўжо смак гарэлкі забыўся: не каштаваў бадай тры гады... Ніхто мяне не частуе: дзіця не плача, матка не дагадаецца, казаў той».
— Пішы, Андрэйка, пішы!
«Шхто старога не шкадуе; здаецца, хлебануў бы чарачку, як расу свежую, і размяклі б мае костачкі старыя, кроў пацяплела б... I ўлетку ў кажу се цягаюся, бо мне холадна, мароз з касцей ідзе. А кажух ужо згніў на маім гарбу. Як гэта кажуць: не купіў бацька шапку — няхай вушы мерзнуць».
Навіны сыпаліся з вуснаў дзеда, як пацеркі з парванай ніткі.
«А наш Жучка ўжо гэтак, як калісьці, не брэша — нейкую хрыпку дастаў. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі, казаў той».
— Шшы, Андрэйка, пішы!
«Галагуцкі певень доўга хварэў, але ткі жыве на радасць. Як гэта кажуць: як шанцуе, тады і Халімон танцуе...»
Ад мудрасці сваёй дзед павесялеў і ўвайшоў у
свой стос.
«А Наста выдала замуж Марылю за мурзатага Максіма. Мо памятаеш таго хлапца, які заўсёды разявіўшыся хадзіў, як сабака, што мух ловіць?»
— Шшы, Андрэйка, пішы!
«Няхай і мая кватэрка будзе, казаў той... I Мацеева жонка, гэта жаба карэлая, сёлета заха...» Але тут дзед раптам змоўк, бо лучына пагасла.
— Андрэй! Андрэй! Куды запалкі палажыў?
— Га? — усхапіўся Андрэйка.— Абаранкаў купіш мне на капейку?
— Куплю, куплю, каласочак мой, а як жа гэта кажуць, узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж.
Андрэйка зноў заснуў. Яму снілася, што дзед прынёс яму абаранкі з карчмы. Ён, Андрэйка, іх начапіў на вяровачку і пабег па вёсцы, пабрыкваючы, з песняй:
Гоп-гоп! га-га! На буланцы ездзіць Янка. Паўтараста рублёў санкі, Пяцьдзесят рублёў дуга, А кабыла — паўрубля! Гоп-гоп! га-га!
Дзед пайшоў папоцемку ў сенцы шукаць, дзе яйкі ляжаць, каб назаўтра ў мястэчка паплясціся прадаць. Доўга пасля шукаў ён запалкі і страшэнна лаяўся, знайшоўшы іх у сябе за пазухай.
Ён разбудзіў Андрэйку, і яны пайшлі спаць на сена. Пры гэтым дзед мармытаў:
— Што ж! Вышэй пят не падскочыш! Заўтра дапішам.

1 2 3 4
Size