Дзе канец свету?

1 2

— I бабка Аўдоцця гэтага не ведае. А дзядзька Арцём робіць толькі тое, што смяецца з яго запытанняў.
— Бацька то пэўна знае, але ў яго боязна дапытвацца: яшчэ, чаго добрага, раззлуецца. Бацька вечна працуе, часу не мае.
— Сам, сам пазнаю. Розумам уласным даведаюся.
Прыслухоўваецца да страшных дзядоўскіх казак. Болей за ўсіх дрыжыць Янка ад страху, калі апавядаюць пра людаедаў і разбойнікаў. Слёзы самі коцяцца з яго вачэй пры жаласлівых песнях начлежнікаў. Сэрца маленькае выскачыць хоча з грудзей. Аднак тут жа ён набіраецца адвагі — як вырасце, усіх людаедаў і разбойнікаў знішчыць?
— Дзе канец свету?
«Пэўна, сонейка ведае»,— думае Янка. А сонейка — яго першы сябар.
I ўлетку, і ўзімку, і ўвосені, і на вясну Янка ад усходу да захаду любіць пазіраць на сонца.
Жмурыць вочы на сонейка і чуе, што вялікая радасць расце ў яго сэрцы.
Сонейка — добры, шчыры вартаўнік таго абшару зямлі, што ведае Янка. Сярод лета сонца ўзыходзіць вельмі рана з правага краю гары, залоціць вершаліны альхоўніку пад гарою ля рэчкі, а заходзіць яно вельмі позна з левага краю гэтай самай гары і таксама залоціць вершаліны дрэў. Сонца робіць тады ледзь не цэлы круг над тым абшарам зямлі, што ведае Янка.
Увосені сонца падымаецца ўжо з бярэзніку і заход зіць у цёмны бор. Яно дзеліць увесь круг толькі напалавіну.
Узімку сонца ўзыходзіць вельмі позна над дарогай на краі неба і заходзіць вельмі рана ў лагчыну. Яно абхоплівае зусім малы кавалак неба.
«Пэўна, узімку холадна сонейку»,— думае Янка.
А на вясну, як пачынае цяплець, сонца зноў даўжэй спацыруе па небе. Яно часам вельмі хораша хмаркі фарбуе. Янка наглядзецца не можа. Чаго-чаго не бачыш тады ў небе,— і розныя замчышчы з белага і ружовага мрамару, і цэлыя стады невядомых звяроў, і велізарныя вогнішчы, і чырвоныя рэчкі...
Сонца ведае, дзе канец свету,— пераканаўся Янка аднаго разу пад вечар. Маці строга сказала — нікуды далека ад гусей не адыходзіць, але раз назаўсёды трэба дабрацца да канца свету. Трэба дабрацца вось туды, дзе сонейка начуе за лесам, вось туды, куды знікаюць з зямлі падарожнікі...
Хлопчык зірнуў на гусей, што гагаталі ў сухой канаве на выгане. Глянуў на зёску: мо хто з сваіх на вуліцу выйшаў. Усюды было ціха і пуста. Цішыня на захадзе сонейка.
А сонца чырвоным пажарышчам стаяла за тарой і вабіла і звала да сябе малога Янку.
Янка пусціўся бягом.
Бег, бег дарогай; насустрач бярозка, дзе сонца павінна было зайсці ўніз. Бач — аж сонца адскочыла далей ад сівой крушні. Яшчэ ніжэй спусцілася, апіраецца там круглым бокам аб зялёны дуб.
Нядоўга думаючы, хлопчык з усіх ног пусціўся далей. Надта хочацца зірнуць, дзе сонца заходзіць...
А яио ад яго далей уцякае...
Янка змарыўся, спацеў, але імкнецца ўперад супроць сонца, супроць таго вялікага пажарышча, якім яно запаліла неба...
Новыя далі адкрыліся вачам Янкі, новыя лагчыны, новыя ўзгоркі, новыя лясы, новыя дарогі, дарожкі і сцежачкі, простыя і крывыя, ва ўсе бакі...
— Стой! — крычыць ён сонцу, крыху ўстрывожаны, бо бацьку ўспомніў, успомніў тую кару, якую будзе ён мець ад бацькі, бо, пэўна, гусі ў жыце.
— Стой! — дражніць яго зямля з лесу, з-пад гары — з усіх старой.
— Стой!
А Янка бяжыць з імпэтам уперад. Вочы гараць. Ён хоча ведаць:
— Дзе канец свету?
Сонца зайшло... Змрокі паплылі па лагчынах... Сівы туман узнімаецца над рэчкай. Паказаліся зоркі ў небе, заміргалі аганькі на зямлі.
— Дзе канец свету?
«Пэўна, у кнігах аб гзтым напісана,— падумаў Янка.— Увосені ў школу пайду, вучыцца буду і аб усім, аб усім даведаюся».

1 2
Size