Буслы

1 2

— Э-э, лепш паскакалі б крыху,— адазвалася чорнавалосая дзеўка.
— Наскакалася хіба ты досыць за свой век — будзе з цябе,— укусіў Тарас.
Тым часам хлопцы ўжо выбралі раўнейшы пляц бліжэй к агню і пара за парай пачалі прабаваць сілы. Спачатку барацьба ішла спакойна, перакідваліся слоўцамі, жарткамі, але ўскорасці хлопцы разгарачыліся.
— Нагі не падстаўляй — гэта падвох! — крычаў адзін.
— А ты, Мікіцёнак, не кусайся, гад: тут не сабачыя табе гульні! — адазваўся другі.
Хлопцы сапелі і храпелі, як кавальскія мяхі. 3 некаторых чупрын ажио пара ішла. Адзін толькі Сёмка быў спакойны, як чалавек, каторы знае сваю вартасць. Перадужаў ён усіх, а на ім і знаку няма.
— Давайце ў пярэцяжкі,— крыкнуў адзін з сапуноў.
— У пярэцяжкі! У пярэцяжкіі — гукнулі ўсе. Пярэцяжкі ладзяцца на гэткі манер: выбіраюць
ёмкую палку, два хлопцы садзяцца на зямлі — адзін проціў другога, выпрастовываюць ногі, кладуць палку паміж ног ды, упіраючыся ў яе падошвамі, пачынаюць рукамі цягнуць палку кожны ў свой бок, і, вядома,— дужэйшы перацягне. Сёмка і тут усіх перацягнуў.
— Вось дуж! — з зайздрасцю казалі хлопцы. Дзеўкі падкпівалі са сваіх хлопцаў.
Міхайла праз увесь час гульні стаяў здалёк і моўчкі любаваўся сваім сынам, але ўрэшце і ён не вытрываў і гэтаксама падсунуўся бліжэй. Відаць, і стары быў л асы на гэткія штукі.
— Ну, хто ж тут дужэйшы з вас, хлопцы? — спытаў Міхайла.
— Вядома хто: дзе ж нам раўняцца да твайго Сёмкі? Хлопец — як той дуб усё роўна.
— Вось як?! — здаволены ўсміхнуўся Михаила.— Ну, мае дабрадзеі, а хто са мной — старыком — паспрабуе сілы?
Усе зірнулі на рослую фігуру гэтага мядзведзя ды моўчкі адсунуліся ўбок.
— Дык вы — вось як? — уздзівіўся Міхайла.— А так хацелася б успомніць маладыя гады і старыя косці свае выпрастаць. Ну што ж зробіш: калі ганьбуеце вы, дык мо родны сын не паганьбуе. Сёмка! Давай, брат!
— Што ж, татка, давай,— спакойна адазваўся сын.
— Го-го-го! — зарагаталі ў адзін дух усе.— Вось калі бацька з сынам пацягаюцца,— і абступілі іх ўвокал.
Тым часам Міхайла з Сёмкам селі ў пярэцяжкі, але нічога не выйшла: ні той, ні другі не падаўся.
— Калі гэтак,— сказаў Міхайла, ужо разгарачаны,— дык давай, сынку, у дужкі.
— Давай,— адказаў Сёмка і скінуў жакетку. Усе пачалі гэтак рагатаць, што ажно Разбой
забрахаў; вылецела і Міхальчыха з шалаша паглядзець, што тут робіцца.
— Ой, ой, ой! — загаласіла яна.— Бацька з сынам! Стары — як малы. Звар'яцелі! А каб вы падушыліся.
Зважна, спакойна сышліся бацька з сынам.
— Толькі без хітрыкаў,— паважна сказаў Михаила.
— Пэўна што без хітрыкаў,— адказаў Сёмка, адвярнуўшыся крыху тварам ад бацькавай барады.
I два веліканы абхапілі адзін другога сваімі жалёзнымі рукамі.
Хлопцы падкінулі сучкоў на вогнішча, каб відней было.
А тым часам гэтыя асілкі, паднімаючы адзін другога, стараліся бразнуць праціўніка аб зямлю; але гэта не ўдавалася: ногі — быццам ураслі ў зямлю. Тады ўпёрліся грудзьмі гэтак цесна — як бы зрасліся разам і круціліся, быццам на таптаку.
— Во, во! Стары яго паваліць!
— Во, во! Ён ужо даецца!
— Не дай пудлу, Сёмка! — крычалі хлопцы.
А ў бацькі з сынам ажно косці хрусцелі. Наваліўшыся адзін на другога, яны, здавалася, жэбры хацелі б паламаць. Страшны нават былі цені, што побач варушыліся. Былі моманты, што яны, абшчэміўшыся, быццам застылі; быццам штосьці шэпталіся. Кожны, відаць, прыдумваў спрыт, рыхтаваўся — як зваліць адзін другога. Пот з твараў іх — цурком ішоў. Вочы дзіка гарэлі. Жылы — як вяроўкі нацягнуліся. Гледзячы на іх, усім зрабілася жудасна.
— Бач, што Буслы вырабляюць: бацька з сынам! — дзівіліся хлопцы.
А тыя Буслы, здавалася, задушыць хацелі адзін другога.
— Ды будзе ўжо вам, хрышчоныя! — адазваліся дзяўчаты.
— Г-э-э-э, г-э-э-э! — стагналі Буслы.
— Во! Во! — крыкнулі ўсе разам.
Міхайла прыгнуў Сёмку да зямлі. Той ужо чуць і рукі не распластаў; але вось ногі яго зноў, як сталёвыя спружыны, выпрасталіся, а сам ён падскочыў угару, быццам яго хто знізу гарачымі вуглямі падпёк. Як маланку спаліць — Сёмка абхапіў бацьку, прыціснуў да сябе, падняў яго ўгару і бразнуў з усёй сілы на зямлю.
Хлопцы і дзяўчаты змоўклі. Толькі вугальчыкі трашчалі на вогнішчы. Сёмка кінуўся да ляжачага бацькі, падняў яго і пацалаваў у руку. У вачах хлопца блішчэлі і радасць, і жаль. А стары Бусел, пагладзіўшы сына па калматай чупрыне, адазваўся:
— Не гневаюся, сынку, не гкеваюся. Вам — моладзі — трэба церабіць сабе дарожку і сілай, і працай.

1 2
Size