Буслы

1 2

— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна,— казалі хомінцы,— во, прынамсі, павесялее ў нас!
Буслы былі — сям'я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну.
Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя.
Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам сярмязе, заўсёды з люлькай, быццам прыросшай да зубоў, і выглядаў нібы строгі старасвецкі патрыярх.
Старшы — гадоў пад дваццаць — сын яго Сёмка — здаровы, прыгожы, як кроў з малаком, стройны, як топаль, амаль не на галаву і бацьку перарос. Малодшы сын — Габрусь, хоць падростак яшчэ — гадоў трынаццаць, а і таго выгнала ўжо без меры ўгару; адна толькі жонка Міхайлы была невялічкай, як той грыбок, зморшчаная кабетка.
Буслы — людзі былі працавітыя, ды і жылі хоць не багата, але, відаць было, і не бедна.
Прыход Буслоў ажыўляў не толькі глухую вёску, а нават усю ваколіцу. Іх любілі: хлопцы і дзяўчаты, наймаючыся капаць вапну, мелі добрыя заработкі; хто меў каня — зарабляў фурманкамі, развозячы вапну, а да таго з Бусламі не страх было пайсці на кірмаш і загуляць: да бойкі ішлі яны ад важна і ахвотна, як у танец, ды за сваіх стаялі гарой.
Вапенная гара была з вярсту ад вёскі; там — каля вапеннай печы — Буслы пабудавалі сабе шалаш і жылі ў ім да позняй восені.
Сёлета вапеннікі прыйшлі ў нядзелю, дык хомінская моладзь, маючы свабодны час, выбралася туды грамадой пагаманіць аб заработках на будучыню і распытацца, што на свеце чутно.
Здалёку — каля вапеннай печы — відаць быў ужо агонь, каторы вясёла бухаў угару. Хоць яшчэ было крыху марозна, але аджываючая рунь і блакітныя пралескі цешылі вока. Падышоўшы да вогнішча, каля каторага на тоўстай калодзе сядзеў Сёмка і выігрываў на ўсялякія тоны на гармоніцы, хлопцы і дзяўчаты шчыра і радасна віталіся і перакідваліся
слоўцамі з госцем. 3 шалаша чутна была пісклівая лаянка Міхайлавай жонкі, а ён, як той мядзведзь, толькі час ад часу адгыркваўся: на тваю галаву! на тваю галаву, гадзіннік пракляты!
Гадзіннікам называў Міхайла сваю жонку дзеля таго, што яна акуратна тры разы ў дзень — аб ад ной і той самай пары — чы было за што, чы не — лаяла свайго мужа. Па часе лаянкі Міхайла ведаў, калі пара ісці на работу, калі палуднаваць, калі вячэраць.
— Каб ты ўгару глядзеў, ды сонца не бачыў! Каб твае вецер ногі калыхаў,— чытала дальш Міхайліха.
— На тваю галаву,— буркнуў Міхайла яшчэ раз І, смешна махаючы сваімі доўгімі рукамі, выйшаў з шалаша.
— Добры вечар, дабрадзеі мае! — гукнуў Міхайла ўсёй сабраўшайся грамадзе.— А ведаеце, браткі, гадзіннік мой стаў псавацца нешта: ахрыпла мая баба і нават лаяцца не можа ўжо па-людску; а бывала, такую музыку завядзе, ажио рэха коціцца. Старасць — не радасць. Ну, што чутно ў вас, дабрадзеі мае? — вітаючыся, спытаўся Міхайла.
— А што ў нас пачуеш? — адазваўся адзін.— Ад ліха ціха, а дабра не чуваць, казаў той.
— Дзякаваць Богу, што хоць ад ліха ціха,— адказаў Міхайла, гладзячы бараду.— А як у вас сена? чы таксама па чатыры злоты пуд? — дапытваў Бусел.
— Было, але цяпер патаннела. Авечкі, свінні — цярэбяцца ўжо цэлы дзень на выгане, каней гэтак-сама павыгналх на пашу, валоў толькі рабочых падкормліваць прыходзіцца сенам,— адказаў адзін.
Сёмка тым часам пазіраў на дзяўчат, каторыя шушукаліся ды хіхікалі.
— Заиграй што-колечы, Сёмка,— папрасіла адна з дзяўчат.
— Бач яе! чаго захацела! — адазваўся Сёмка, усміхаючыся, і быццам няўмысля ўпусціў гармонік на калені.
Вогнішча разгарэлася, стала ярчэй палаць, і яшчэ больш пацяплела. Каля агню круціліся малодшы брат Сёмкі і іхні калматы сабака Разбой.
— Заиграй, Сёмка, заиграй,— прычапілася тая самая дзяўчына.
— Лепш я табе нешта запяю, і то на вушка, каб ніхто не пачуў,— адазваўся куртаты Тарас, знаны брахун, і, падсунуўшыся да дзяўчыны, ужо разінуўся, але ўсе дзяўчаты, як тыя гусі, накінуліся на Тараса і адпіхнулі яго.
— Вось сарокі гэтыя! Да іх і не прыступішся: адна за другую і вочы гатовы табе павыдзіраць,— паджартоўвываў Сёмка.
— Але ж! Лепей не чапаць ліха, пакуль спіць,— згадзіўся Тарас.
— Давайце, хлопцы, лепш гульню якую прыдумаем! — адазваўся адзін падростак.
— Мо дужацца?
— Дужацца! Дужацца! — падхапілі ўсе хлопцы.

1 2
Size