Туга старога Міхайлы

1 2

— Бунтуе народ стары Міхайла.
I валасны старшына данос падаў урадніку:
— Бунтуе народ стары Міхайла.
I ўраднік данос падаў станавому прыставу:
— Буытуе народ стары Міхайла.
Панаехалі ў вёску стражнікі царскія, са стрэльбы, з нагайкамі. I старшына валасны быў з імі, і Ўйднік, і прыстаў.
Забралі старога Міхайлу. Рукі і ногі вяроўкамі абсруцілі, па спіне нагайкамі білі, стрэльбамі палохаіі ды гаварылі:
— Хто твае спадружнікі, хто твае дапаможнікі?
I тлумачыў стары Міхайла:
— Мае спадружнікі — думкі-птушачкі. Мае дапакожнікі — лютасць царская. Народ бунтаваць научыла мяне гора бацькавае. Я — сейбіт стары. супроць цара-бацюшкі гнеў сеяў у сзрцах людскіх. -А гэта не грэх. Памяніце мае словы, людцы.
I старога Міхайлу пасадзілі ў царскі астрог. Глядзіць стары Міхайла праз краты жалезныя на птушак вольных і кажа ім:
— Ляціце, птушачкі, туды, куды сыноў маіх пагналі, і прынясіце мне вестачку аб іх.
Галіны ў адзін міг адрастаюць. Расісты папаратнік блішчыць ля ручая. Воддаль, пад стромкімі бярозамі, мухаморы растуць цэлымі сямейкамі. У небе жаўранкі пяюць. Зайчык скача з адной купіны на другую. А лес гэткі харошы, гэткі прыгожы, што проста цягам цягне да сябе старога Міхайлу. Ідзе Міхайла да лесу, выстаўляючы рукі наперад. Хоча Міхайла забрацца ў цянёк-халадок, ды сіл не хапае. Ідзе ён і... раптам прачынаецца.
I сніцца старому Міхайлу другі дзіўнюсенькі сон. Перад яго вачамі зялёны луг. Ён стаіць ля рэчкі на грэблі і чакае сыноў сваіх з кірмашу. Вось чуе званок Антонавай жаробкі, знаёмую песню Цыпрука Рабога: «Як паехаў сын Данілы»... Вось цягнуцца шнурам фурманка за фурманкай. Едуць суседзі. Усе ў святочных світках. Бабы ў новых каптурах з белымі карункамі. Дзяўчаты ў чырвоных хустках з макавымі кветкамі. Дзецюкі ў вышываных кашулях навыпуск. Дзіва! Колькі панакуплялі абаранкаў, пірагоў, пасудзіны рознай. Дзеці дзьмуць у паліўныя конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць. Усе яму кажуць:
— Дзень добры, дзядзька Міхайла!
— Дзень добры! Дзень добры!
I дзівіць яго, чаму так шмат народу едзе, а сыноў яшчэ няма... Пачынае калаціцца яго сэрца. Каго б аб сынах ні пытаўся, ніхто не ведае...
— Дзе сыны мае?
Ён таропіць вочы ў даль балотную лугоў.
— Дзе сыны мае?
I сніцца старому Міхайлу трэці дзіўнюсенькі сон.
Пажар — не пажар. Грымоты — не грымоты. Хмары — не хмары. Што ж гэта? Дарогай ідзе вялікая грамада народу — са стрэльбамі, з гарматамі. Усе яны гнеўныя, і ўсе яны вясёлыя. Песні спяваюць. Стары Міхайла вострыць вушы. Прыслухоўваецца. Знаёмыя галасы.
— Сыны мае! Сыночкі...
Наперадзе грамады ідуць яго сыны — у салдацкіх шынялях, барадатыя, абветраныя, але вясёлыя-вясёлыя... Стары Міхайла прасцірае рукі:
— Сыны мае... Сыны мае...
— Татка... Татка... Цара скінулі... Народ волю здабыў... Волю...
— Стрэльбу мне... Стрэльбу! — просіць стары Міхайла.— Пойдзем біць царскіх прыслужнікаў. Выпусцім на волю добрых людзей з турмы.
— Пойдзем! Пойдзем! — даюць каманду сыны старога Міхайлы.
— Пойдзем! Пойдзем! — падхоплівае народ.
I радасць расце ў грудзях старога Міхайлы, як начлежны касцёр на балоце. Сэрца не вытрымлівае такой радасці. Калі раніцай прыйшлі браць на дапрос старога Міхайлу, ён ляжаў на турэмным сенніку на каменным памосце, і на яго твары застыў выраз вялікага шчасця. Гэта быў яго апошні сон.

1 2
Size