Туга старога Міхайлы

1 2

Шэпты... Лясныя шэпты, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі?
Вочы пазіраюць вакол, шукаюць удалі, мо дзе высокай сцяною цямнее бор, мо дзе ў зелені бялее бярэзнік...
Пуста... Сумна...
На маўклівых далінах адны жылістыя карчы... Там, дзе былі гаі, жаўцее жвіровы пясок. Рэчка высахла...
Ціха... жудасна...
Шэпты... Лясныя шэпты, дзе вы?
Калісьці жылі ў гэтай ваколіцы лясныя шэпты. Высечаны лясы, знішчаны бязжаласна людскімі рукамі да апошняга дрэва... Як лысая галава старога дзеда, выглядае зямля. Вока доўга блукае па абшары, шукае дробнага гайку на пагорку, гаварлівага альхоўніку ў даліне. Дарэмна. Неба зліваецца з зямлёю. Зямля туліцца да неба. Хаткі ўбогай вёскі здалёк нагадваюць кучы каменняў. Праз акенца сваёй хацінкі пазірае стары Міхайла, углядаецца ўдаль слепаватымі вачамі. Старанна прыслухоўваецца. Нібы чуе гукі лесу. Жальба агартае старое сэрца. Лясныя шэпты ажываюць у яго душы. Стары Міхайла доўга моўчкі сядзіць. Шкада яму лесу, як роднага сына. Міхайла з дзіцячых год зжыўся з ім. Ён прывык да ляснога шуму, нібы дзіцё да матчынай калыханкі.
Гоманы... Людскія гоманы, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі?
Дзе вясёлыя дзецюкі? Дзе рупныя, працавітыя людзі?..
Па вёсках ціха і сумна. Вечарынак, гульняў няма... Пакінулі сыны бацькоў старых. Пакінулі бацькі дзяцей малых. Усе здаровыя і здатныя пайшлі на вайну. Цар загадаў. А калі вернуцца — невядома...
I замарнела жыццё.
Часам па гасцінцы да воласці можна прыкмеціць некалькі згорбленых фігур. Памалу рухаюцца яны
наперад. Паміж іх і стары Міхайла. Усе яны ідуць у воласць даведацца, што чуваць з вайны, мо ёсць вестка якая ад сына, ад мужа, ад бацькі... У воласці суседзям чытаюць лісты ад сваіх. Хто піша з пазіцыі, хто з больніцы — паранены, а хто — з палону. Аб некаторых ёсць весткі, што яны ўжо доўга жыць загадалі сваім родным, а самі памёрлі «смертью героев» на полі бітвы «за царя й отечество». Хто плача пры гэтых навінах, а ў каго слёзы ў сэрцы застылі...
Амаль што ўсе даведаліся аб сваіх. Адзін стары Міхайла нічагусенькі даведацца не можа... Пайшлі ад яго ўсе тры сыны. Пайшлі — і ніякай весткі ад іх няма...
I чакае стары Міхайла вестак ад сыноў... Не есць, не п'е, усё чакае. Спаць перастаў. Праца з рук валіцца. Маўкліва пазірае ён на шырокі гасцінец.
...Сыноў віхор панёс. Сыноў мора глынула...
I чакае стары Міхайла хоць ад аднаго з іх навінкі якой — высах, згорбіўся. Што з сынамі ні здарылася б — ці жывуць, ці не жывуць — а ўсё ж лягчэй было б, каб праўду даведаўся...
Ні слыху ні дыху...
I часта кандыбае стары Міхайла ў воласць і надакучае прыставаннямі да кожнага стрэчнага-папярэчнага: мо хто ведае, ды казаць не хоча... Просіцца, зямлю цалуе, каб яму ўсю праўдачку выказалі — ці сыноў ужо маці-зямліца забрала, ці яшчэ не...
А вестак як не было, так і няма.
I сіднем сядзіць стары Міхайла адзінадным у хатцы. Ваўкі пад вокнамі выюць... Мяцеліцы круцяць. Віхор страху знёс. Гурбы снегу навярнула на падворку, і няма нават як дабрацца да дзеда. Ён у снежнай турме. I тужыць стары Міхайла па родных сынах...
I сніць стары Міхайла благія сны. I знакі благія бачыць ён. То курыца запяе. То люлька з губ выпадае. То заяц дарогу пераскочыць. То жанчыну з пустымі вёдрамі спаткае...
— Напэўна, груганы даўно парассеялі костачкі сыноў маіх па чыстым полі...
Перастаў стары Міхайла ў воласць хадзіць, у суседзяў дапытвацца... I не хоча нават у вёсцы з людзьмі бачыцца. Рэдка калі з хаты выходзіць.
Суседзі маюць сваю ўласную бяду. Яны зусім забыліся аб ім. Як бы на свеце не было Міхайлы.
Ён тужыць моўчкі па лесе, што згінуў навакол, стогне па родных сынах, што весткі аб сабе не даюць.
Лесу ўжо ён не ўбачыць болей на роднай зямлі, а кроў сыноў недзе сыціць-корміць чужую глебу...
I старога Міхайлу апаноўвае вялікі гнеў.
«Згінь ты, прападзі, цар-бацюшка! — думае ён.— Завошта якое сіроціш ты старых бацькоў? За якое ліха ўсе мы пропадам прападаем?»
I пайшоў стары Міхайла да суседзяў.
— Трэба склікаць сход,— гаворыць ён ім.— Трэба паслаць цару-бацюшку просьбу, так напісаную:
«Вярні нам, цар-бацюшка, сыноў нашых. Не хочам вайны. За што беднаму чалавеку вайну ваяваць? За што бедных людзей забіваць? Бо хто вернецца з вайны — бедным, як раней, застанецца».
I стараста ў воласць данос падаў:

1 2
Size