Бондар

1 2 3

— Го-го-го! — зарагатаў Даніла.— Я ж гэта толькі пажартаваў. Ты думала, што сапраўды стану? Эх, баба дурненькая! Го-го-го!
I смяяўся ён шчыра, як дзіця. Аўдоцця маўчала. Яна не магла прыйсці ў сябе ад перажытага страху.
Гэткім чынам яны прывезлі пасудзіны ў двор. Тут радасць бондара вырасла да таго, ажно дух заіхоплівала. Сэрца стукала так моцна, што Даніла сам дужацца пачаў. На валаску паміж жыццём і смерцю з^аходзіцца тое, за што ты ўвесь свой век гараваў...
А вясёлая сям'я вераб'ёў клапацілася каля стайні, білася-дралася паміж сабою, фанабэрылася, хох-лілася і несупынна шчабятала плёткі-байкі. А снег вочы сляпіў.
Вясёлы быў свет, апрануты ў пухкі снежны і весела было бондару Данілу.
«Зараз пачую прысуд пані,— думаў ён.— Яна гравільна ацэніць, бо не такая варона дурная, як Еашы мужыкі».
I пані вырасла ў яго думках вельмі высока. Яна надзене на яго чало вянок славы.
Аўдоцця чытала ўсё гэта на яго твары і не менш, а яго хвалявалася.
Ці іх вабіў пах свежага дрэва, ці мо былі захоплены пекнатой пасудзіны — хто іх ведае! Толькі яны кружыліся над саначкамі ўсё ніжэй і ніжэй і іешта гаварылі-шчабяталі паміж сабою на вясёлай, зычнай мове птушак.
Спачатку Даніла цешыўся з гэтых малых прыальнікаў яго таленту, любаваўся імі, а потым,  паспеў ён і охнуць, як адзін верабей, хітрун і іадшывалец, апаганіў чысценькі, бялюткі цабэрак.
Крыкнуць не маглі ні Даніла, ні Аўдоцця. Яны ікамянелі. Малы шальмец так нахабна выкпіў чысрыя пачуцці гэтых людзей, што яны сцерлі б яго ў іылок, калі б ён не ўзняўся на самую высокую вежу іанскага палаца.
Доўга скрабаў Даніла цабэрак вострым сцізорыкам і не прыкмеціў, як падышла да яго эканомка і загадала адвезці пасудзіны на кухню.
О, як закалацілася яго сэрца...
Як ашпараныя, выскачылі з панінай кухні Даніла і Аўдоцця. Пані нават не зацікавілася глянуць на пекную работу Данілы. Заплаціла не таргуючыся, і гэтым справа скончылася. Грошы ён кінуў ля ганка, выйшаўшы на двор. Употайку ад яго іх падняла Аўдоцця.
Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу, зрабіла яму такую рану, якая ніколі не загоіцца. Крыўда была бязмежна балючая, неспадзяваная, хацелася яму валасы сівыя рваць на галаве і выць. Яго скінулі з гары ў глыбокую яму.
Усю дарогу, ідучы назад у вёску, ён сваёй жонцы ні слова не сказаў, Ішлі яны, як з пахавання. Даніла пахаваў найлепшую частку сваёй душы. Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё.
Сонца засумавала разам з ім. Поле снежнае непрытульным зрабілася. Хвоі пад сівымі зімовымі шапкамі шапацелі аб вялікім Данілавым горы. Увесь яркі абшар пакрыла жалоба...
Ці зразумеюць людзі Данілу? Не! Будуць кепікі строіць з яго, дурнем абзавуць.
Як вярнуліся Даніла з жонкай дахаты, дык паваліўся ка кучу белых стружак ля свайго варштата. Жонка не пробавала яго ўцяшаць. Тая самая роспач вісела і над ёю. Слёзы, гарачыя і буйныя, капалі з яе вачэй на гліняную падлогу...
Пасля гэтага здарэння Даніла стаў маўклівы і пануры. Бондарства ён закінуў.
Гэткім чынам яны прывезлі пасудзіны ў двор да пані. Тут радасць бондара вырасла да таго, ажно дух захоплівала. Сэрца стукала так моцна, што Даніла сам пужацца пачаў. На валаску паміж жыццём і смерцю знаходзіцца тое, за што ты ўвесь свой век гараваў...
А вясёлая сям'я вераб'ёў клапацілася каля стайні, білася-дралася паміж сабою, фанабэрылася, хохлілася і несупынна шчабятала плёткі-байкі. А снег блішчаў, вочы сляпіў.
Вясёлы быў свет, апрануты ў пухкі снежны кажух, і весела было бондару Данілу.
«Зараз пачую прысуд пані,— думаў ён.— Яна правільна ацэніць, бо не такая варона дурная, як нашы мужыкі».
I пані вырасла ў яго думках вельмі высока. Яна надзене на яго чало вянок славы.
Аўдоцця чытала ўсё гэта на яго твары і не менш за яго хвалявалася.

1 2 3
Size