Бондар

1 2 3

На дзядзінцы ля паніных пакояў пад самым ганкам санкі спыніліся. Тут наляцела, як саранча, цэлая плойма вераб'ёў. Яны пачалі кружыцца, як заварожаныя, над бялюткімі пасудзінамі.
I Ці іх вабіў пах свежага дрэва, ці мо былі захоплены пекнатой пасудзіны — хто іх ведае! Толькі яны кружыліся над саначкамі ўсё ніжэй і ніжэй і нешта гаварылі-шчабяталі паміж сабою на вясёлай, зычнай мове птушак.
Спачатку Даніла цешыўся з гэтых малых прыхільнікаў яго таленту, любаваўся імі, а потым, о... не паспеў ён і охнуць, як адзін верабей, хітрун і падшывалец, апаганіў чысценькі, бялюткі цабэрак.
Крыкнуць не маглі ні Даніла, ні Аўдоцця. Яны акамянелі. Малы шальмец так нахабна выкпіў чыстыя пачуцці гэтых людзей, што яны сцерлі б яго ў пылок, калі б ён не ўзняўся на самую высокую вежу панскага палаца.
Доўга скрабаў Даніла цабэрак вострым сцізорыкам і не прыкмеціў, як падышла да яго эканомка і загадала адвезці пасудзіны на кухню.
О, як закалацілася яго сэрца...
Як ашпараныя, выскачылі з панінай кухні Даніла і Аўдоцця. Пані нават не зацікавілася глянуць на пекную работу Данілы. Заплаціла не таргуючыся, і гэтым справа скончылася. Грошы ён кінуў ля ганка, выйшаўшы на двор. Употайку ад яго іх падняла Аўдоцця.
Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу, зрабіла яму такую рану, якая ніколі не загоіцца. Крыўда была бязмежна балючая, неспадзяваная, хацелася яму валасы сівыя рваць на галаве і выць. Яго скінулі з гары ў глыбокую яму.
Усю дарогу, ідучы назад у вёску, ён сваёй жонцы ні слова не сказаў. Ішлі яны, як з пахавання. Даніла пахаваў найлепшую частку сваёй душы. Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё.
Сонца засумавала разам з ім. Поле снежнае непрытульным зрабілася. Хвоі пад сівымі зімовымі шапкамі шапацелі аб вялікім Данілавым горы. Увесь яркі абшар пакрыла жалоба...
Ці зразумеюць людзі Данілу? Не! Будуць кепікі строіць з яго, дурнем абзавуць.
Як вярнуліся Даніла з жонкай дахаты, дык паваліўся на кучу белых стружак ля свайго варштата. Жонка не пробавала яго ўцяшаць. Тая самая роспач вісела і над ёю. Слёзы, гарачыя і буйныя, капалі з яе вачэй на гліняную падлогу...
Пасля гэтага здарэння Даніла стаў маўклівы і пануры. Бондарства ён закінуў. Інструменты яго паржавелСбо ўхаце ён рэдка калі бываў — валяўся
цэлымі днямі п'яны ў карчме пад сталом. Бедная Аўдоцця цярпела і голад, і холад, але пераносіла ўсё моўчкі і нікому не жалілася.
А як прызезлі суседзі з карчмы нежывога Данілу, дык яна таксама голасу не падняла, толькі ці хутка плакала.
А як людзі змайстравалі труну, шурпатую і нязграбную, і як палажылі Данілу ў гэту труну, тады толькі ўспомніла яна «залатыя рукі» нябожчыка. Якім бы вокам Даніла глянуў на гэтую непрыгожую труну?
Яе сэрца прабраў вялікі жаль па дарагім чалавеку. I яе гора пачало вылівацца ў прыгожыя словы сумных прычытанняў.
Аўдоцця павалілася вобземлю і пачала галасіць, даючы волю свайму гору. Ніхто не мог яе супакоіць. Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцці.
— Калі б каго-колечы з напіых Даніла навучыў, той добрым словам успамінаў бы, як бацьку роднага шанаваў. А то ад пані з двара пахвальбы чакаў. Не туды заехаў!
Так гаварылі суседзі.
Хутка за сваім старым памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо была адна-адзінокая, без сваякоў і без родных.

1 2 3
Size