Сорам

1 2 3 4 5 6

Іхняя маўчанка яшчэ болей разварушыла Ігналго. Каб яны гаварылі так, як яго жонка вечна меле языком, дык тады мо б гэта яго не абышло. А то маўчаць. Яму здавалася, што каб яны хацелі, дык і загаварылі б, ды яшчэ якой мовай! Кожнае слова рэзала б яго сэрца, як нажом, калола б, як ражон, толькі вось шкадуюць яго, Ігналю... I чатыры гаварлівыя без слоў вочы яго маўклівых дзвюх жывёлін так і глядзелі на яго з усіх цёмных шчылін убогай, пустой хаткі... Ігналя плюшчыў вочы, кутаўся пад кажухом. Тады галодныя вочы жывёлін, як бліскучыя арэхі, як срэбныя слівы, лезлі да яго пад кажух, датыкаліся лба і сваім холадам гарачылі яго цела, сваёй гарачкай кідалі яго ў дрыжаку, барабанілі ў мозг, як буйны гарачы вуглёвы град. Ігналя стагнаў, корчыўся, халодным потам абліваўся, але, нарэшце, не вытрымаў, ускочыў са свайго ложка. Упоцемках ён ціхенька абуў лапці, накінуў кажух на плечы, надзеў шапку на галаву і, прыслуоўваючыся да здаровага, роўнага храпення сваёй жонкі, выйшаў з хаты. У сенцах узяў пусты мяшок, які ляжаў на кубле, і высунуўся на двор. Было за поўнач. На дварэ стаяла імгла. Шэры снег аддаваў пахам прадвясенняй вільготы і свежым гноем. Іі'наля некалькі хвілін стаяў, як бы разважаючы аб нечым, потым цвёрдым крокам падышоў да хлява і стаў ля варот.
— Што робяць жывёлы?
Рыкнула карова і заіржала кабыла: пачулі свайго гаспадара ля варот. Гэта кранула такія струны Ігналева сэрца, алшо ён, як вар'ят, схваціўся за галаву. Вялікая рашучасць выявілася ва ўсім целе, ва ўсіх рухах. Ён цвёрда і смела выйшаў на вуліцу, размахваючы рукамі. Азірнуўся па баках і пайшоў уздоўж вуліцы да канца вёскі.
— Я тут не вінават,— разважаў ён сам з сабою,— не мне карысць з гэтага. Усё роўна карова не дае малака, а на слабой і старой кабыле нават у лес па дровы не паедзеш. Але не магу далей цярпець... Толькі ў каго? У якога гаспадара ўкрасці мяшок сена?.. Ды не красці, а проста так вазьму, а ўлетку, у час сенакосу, уночы, каб не ведаў ніхто, аднясу назад да яго копнаў, і дзела будзе шыта і крыта, і сумленне будзе чыстае. Толькі да каго ісці? Пайду да Марціна. Яго сенакос за рэчкай мяжуецца з маім логам. Адкіну яму летам пару ахапкаў сена,— і нічагуткі. Так пазычаць у каго-колечы ўдзень, дык ужо ніхто не дасць. Учора адмовіліся. А жывёліны цэлыя суткі галодныя стаяць. Ігналя хлюпаўся ў сваіх атопках сярод вуліцы, дзе ў глыбокіх калдобінах стаялі лужыны. Потым ён пайшоў агародам нацянькі, не разважаючы нават аб тым, што сляды застануцца свежыя і яўныя ў гладкім снезе...
Дзесьці забрахаў сабака, заспяваў певень. Жудасна зрабілася Ігналю і не па сабе. Ён прыстанавіўся, прытаіўся і пачаў пільна азірацца вакол.
— А ўсё ж такі я іду ўкрасці... першы раз у жыцці...
Холад агарнуў чалавека. ...Эт! Нічога не зробіш. Як усё супакоілася, ён пацягнуўся далей. Трапіў адразу да пуні Марціна, якая стаяла на гумне, далёка ад хаты і хлявоў. На варотах вісеў маленькі замочак. Тут ужо Ігналя ні аб чым не думаў, нават не аглянуўся па баках. Пакруціў замок туды-сюды, і слабы замок, які бараніў дабро толькі ад сумленных людзей і вісеў так сабе, на пострах, адламаўся.
Ігналя нават не спадзяваўся, што так лёгка гэта яму ўдасца. Ён пачаў адчыняць вароты, каб не рыпелі. Ён аж язык выставіў ад унутранай натугі. Яму трэба было адкрыць такую шчыліну, каб толькі цела яго праціснулася. Гэта рабілася ў яго так асцярожна і ціха, як бы ён нападаў на спячага чалавека, каб зарэзаць яго. Ён сам дзівіўся, што нічога не чутна — не скрыпяць вароты Марцінавай пуні, якія, як яму вядома, заўсёды заводзяць сваю музыку. Вароты нібы анямелі, і шчыліна шырэла і шырэла цёмным ценем, нібы адчыняўся змрочны дол магілы...
Ігналя ўлез у пуню і памалу зачыніў за сабою вароты. Зусім цёмна было вакол. Мядовы пах мурожнага сена пранік у нос,— такі моцны пах, што проста казытаў у горле. Ад прыемнага паху ён ажно вочы заплюшчыў. Так даўно ў сваёй пуні Ігналя не чуў гэтага паху, што ён здаўся чалавеку яшчэ болей прыемным, болей смачкым, чым заўсёды. Ігналя кінуў мех на зямлю і давай шарыць рукамі: наткнуўся на сена. Яму здалося, што зараз сам возьмецца есці гэтае сена,— і сапраўды ўзяў у губу некалькі каліваў і пачаў жаваць. Потым схваціўся, што не для сябе бярэ, а для жывёліны: плюнуў і выпрастаўся. Тут ён успомніў, што кінуў мех на зямлю. Запаліў запалку, знайшоў мех, плюнуў у руку, загасіў у сліне запалку і ўрэпіўся зубамі ў край меха, прытрымліваючы яго левай рукой, а правай пачаў пхаць сена ў мёх'. Рухі ў яго рабіліся пры гэтым хуткія і старанныя. Сена шастала пад яго рукамі... Гэты шаст аддаваўся ў яго вушах вельмі прыкра. Ён стараўся як найхутчэй напхаць мех, шаст сухога сена пры гэтым павялічыўся, глушыў мазгі. Здавалася, што сена жывое і сіплівым голасам шэпча:
— Не чапай мяне, бо я чужое, чужое, чужое... У Ігналя сэрца забарабаніла.
Раптам ён пачуў галасы. Людскія галасы непадалёку ад гасцінца. Ці мо здавалася? Ігналя перастаў працаваць і пачаў прыслухоўвацца. Сэрца так стукала, што ён думаў, нібы гэта нечыя ногі тупаюць каля пуні. Але вось яўна і выразна пачуў гутарку двух людзей. Дзівіліся яны, што ў Марцінавай пуні вось бліснуў агокь і раптам згас.
— Так позна гаспадар не мог капацца ў пуні.
— Або злодзей, або нечысць нейкая.
Ігналя нават пазнаў, чые галасы. Гэта суседзі: Арцём з Міхалкам. Яны якраз, як прыпомніў ён, пайшлі сягоння на кірмаш у мястэчка і вось варочаліся дахаты. Ён застыў на месцы ад спалоху. Зуб аб зуб заляпаў. Калені задрыжэлі. Як бы прырос да зямлі. Не мог крануцца з месца. А галасы раслі і раслі. Людзі падыходзілі бліжэй...

1 2 3 4 5 6
Size