Сорам

1 2 3 4 5 6

— Наста, дай лейцы сюды! — захрыпеў Марцін.
— Ідзі сам бяры! — сказала яго жонка Наста. Дзеці ад страху пахаваліся па кутах.
Марцін выйшаў у сенцы. Прынёс адтуль лейцы, валок іх па зямлі, як даўгую вужаку. Трое разгарачаных людзей падышлі з імпэтам вязаць чалавека, які ледзь жывы стаяў ля сцяны. Адвялі Ігналю на сярэдзіну хаты і сталі вакол яго. Ніхто з іх гэткай работай ніколі не займаўся. Не ведалі, як яго вязаць. На гора, яны і звязанага чалавека ніколі не бачылі, толькі чулі, што злодзея трэба вязаць.
Марцін трохі зморшчыў лоб і глянуў у кут наверх, дзе ў яго віселі «святыя» абразы. Ён успомніў пра Бога ў гэтую хвіліну, успомніў, як «сына Божага» вялі на Галгофу звязанага. Вось у куце вісіць абраз: легіянеры рымскія вядуць звязанага Хрыста, а за ім натоўп дзікіх людзей бяжыць. Мадэль ёець! У Бога рукі вісяць на голых баках, а вяроўка абкручана вакол некалькі разоў.
«Во як трэба вязаць, пане дабрадзееньку!» — падумаў Марцін. Сарваў з Ігналі кажух і пачаў абкручваць яго вяроўкай. Ён некалькі разоў абыходзіў вакруг Ігналі.
Гэта рассмяшыла Арцёма і Міхалку.
— Кінь, Марцін... I так не ўцячэ,— казаў Міхалка.
— Мы яго лепей сваім судом,— адсцёбаем гэтымі лейцамі, і годзе. Ён болей красці не будзе.
— Сваім судом... лепей сваім судом, братцы...— замармытаў раптам сам Ігналя замагільным голасам.
— Што ж, пане дабрадзееньку, няхай будзе сваім судом! — згадзіўся Марцін і пачаў адкручваць вяроўку, дзеля чаго яму прыходзілася зноў прайсці свой танец вакол Ігналі, але ў адваротны бок.
Тут толькі «суддзі» дзівіліся, чаму яны не пачалі з гэтага. Здаецца, рэч такая прос.тая: злавіў злодзея — бі і не шкадуй.
— Лажыся! — закамандаваў Марцін.— I, пане дабрадзееньку, кашулю падьші: трэба «па-настаяшчаму». А вы, хлопцы, будзеце яго трымаць за рукі і за ногі.
Ігналя слухмяна лёг на падлогу тварам уніз і падняў кашулю. Арцём і Міхалка ўзяліся яго трымаць за рукі і за ногі. А Марцін падняў лейцы...
Ігналя ляжаў на зямлі. Жоўтай плямай вызначаліся яго худыя голыя плечы і паясніца, якая мела на сабе цёмны, брудны след ад пояса вакол усяго цела. Дрыжэла голае цела чалавека. Кожную жылку перабіралі дрыжыкі.
— Хутчэй, хутчэй! Раз, два, тры! — закамандавалі ў адзін голас Арцём і Міхалка.
Марцін пачаў «караць»...
I чым болей ён біў, тым болей яшчэ біць хацелася. Ігналя ціха войкаў. Жонка і дзеці Марціна плакалі, прычытвалі.
Жонка Марціна ледзь адарвала мужа ад Ігналі. Арцём і Міхалка таксама адскочылі ўбок, бо Марцініха абліла іх халоднай вадой.
Хутка ўсе ачухаліся. Ім было сорамна, нялоўка глядзець адзін на аднаго. Да Марціна звярнулася яго звычайная дабрата.
— Ну, пане дабрадзееньку,— звярнуўся ён да Ігналі звычайным голасам без злосці,— шкада мне тваіх галодных жывёлін; яны ж не вінаваты, што ў іх кепскі гаспадар. Мех сена ты занясі дахаты. Увосень аддасі.
Ужо неба пачало шарэць, як Ігналя валок дахаты ёмка напханы сенам мех. Гарачка пранікла ўсё яго цела. Нейкі салона-горкі пах прыстаў да яго носа. Ён уцягваў у сябе свежае паветра вільготнага прадвясенняга снегу, круціў галавой, хацеў адтрасці ад сябе гэты прыкры пах — і не мог. Ён ні аб чым не думаў, толькі вялікі гнеў панаваў у яго душы на самога сябе.
— Ліха на мяне! Ліха на мяне!
Не чуў, як ногі глыбока ступалі на калдобінах, як хлюпалі парваныя атопкі. Не бачыў, як сена сыпалася ва ўсе бакі, пакідаючы за сабою па Ігналевых слядах адзнакі вечнага вялікага сораму.
Чым бліжэй Ігналя падыходзіў да сваёй хаты, тым рухі яго рабіліся цяжэйшыя, тым марудней ён ступаў, тым мацней сапеў пад цяжарам сваім.
— Ліха на мяне!
Кінуў раптам мех з сенам у лужыну, прытаптаў нагою і пайшоў паволі дахаты з пустымі рукамі...

Товарооборот отечественных производителей неуклонно растёт, а объём грузоперевозки по Украине достигает колоссальных размеров. Поэтому, сохраните ссылочку в закладки.

1 2 3 4 5 6
Size