Сорам

1 2 3 4 5 6

Ігналю не спалася. Кідаўся з боку на бок, круціўся пад дзіравым кажухом, як непрытомны, і не мог заснуць. Думкі блыталіся ў галаве сярод цішы ночы і, як куслівыя авадні, не давалі чалавеку супакою. Ігналя ляжаў і стараўся прыпамінаць, якую гэта асабіс'тую непрыемнасць ён у мінулы дзень перажыў, якую злыбеду, што вось душыць яго і цяпер, і давай, як па кнізе, чытаць хроніку пройдзенага дня ад самага рання.
Жонка, хмурая і злосная, круцілася каля прыпечка, хацела зварыць штосьці на снеданне і нічога не зварыла, бо пачалася заўсягдашняя лаянка. Яна яго, Ігналю, прабірала, як заўсёды, за яго абібоцтва і нядбаласць у гаспадарцы. Гэта раз. Потым яна так разгарачылася, ажно засапела, як кавальскія мяхі, пачырванела, вочы наліліся крывёй, і яна, адзічэлая, схваціла вілачнік і кінулася на яго. Ён, нічога не кажучы, выскачыў з хаты, як ашпараны варам. Гэта два. Потым ён швэндаўся па вёсцы, не маючы дзе дзецца. Людзі з яго смяяліся, што ён баіцца жонкі, як агню. Яна яго лупцуе, апрача таго, абманвае яго з Цыпруком, з якім часта валачэцца ў лес. Гэта тры. Ад гэтых кпінак людскіх яму вельмі прыкра рабілася: ён злаваўся на ўвесь свет і на самога сябе, але, сцяўшы зубы, маўчаў і не адгаркваўся на прыкрыя вострыя слоўцы суседзяў. Яму сорамна было за свой чалавечы гонар, за сваю нікчэмнасць і няздатнасць.
«Чаму я такі? — думаў Ігналя.— Людзі і не больш зямлі за мяне маюць, а лепш жывуць. У іх хаты агледжаны, скаціна ў парадку; ёсць і харчы для сябе, і корму для жывёлы, а ў мяне вецер свішча па ўсіх вуглах. Чаму так?»
I сорамна яму зрабілася: гэткія рукі, гэткія ногі і такая ж галава ў яго, як ва ўсіх, але ў яго нічога не выходзіць. Яму не шанцуе. I здалося яму, што ўвесь свет емяецца з яго: усё, што ён бачыць вакол сябе: неба, сасонкі на гародзе і закарэлы снег на вуліцы — кпяць з яго, глядзяць на яго тысяччу вачамі, гэткімі кплівымі, як у Цыпрука, які жыве з яго, Ігналевай, жонкай. Кпяць з яго моўчкі, пастаянна кпяць дзень за днём, месяц за месяцам, год за годам. А ён? Ён, як асалавелы, глядзіць на ўвесь свет ад самага маленства. Работа валіцца з рук, і ўсё ў хаце псуецца, марнуецца з таго часу, калі стары бацька памёр. I нібыта нават жаданняў няма ў яго душы да старання. I нібы спрасоння глядзіць ён на цэлы свет, і нават злосць яго не бярэ на Цыпрука за тое, што той жыве з яго, Ігналевай, жонкай.
Ігналя зазлаваўся на самога сябе за тое, што ў яго злосці не было на іншых людзей. Злавацца на самога сябе ён яшчэ час ад часу мог. Сціснуў кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і марматаў сабе пад нос:
— Ліха на мяне! Ліха на мяне! Ліха на мяне! Марматанне мацнела з кожным разам. Ён стаў сярод вуліцы. Цела напружылася, ногі цвёрда стаялі, укапаўшыся ў снег, ён іх так моцна выпрастаў, ажно жылы забалелі і дыханне ў грудзях сперлася. Але доўга не мог вытрымаць гэткай натугі: пачаў і целам, і думкамі слабець, як спружына, якая, пасля націску, адпускаецца назад. I марматанне яго з кояснай хвіляй зноў слабела.
— Ліха на мяне! Ліха на мяне! Ліха на мяне! — шаптаў ён усё цішэй і працяжней, нібы калёсы, якія коцяцца самі пасля вялікага разгону і імпэт іх слабее з кожнай хвіляй.
— Го-го-го! — пачуў ён рогат вакол сябе.— Глядзіце, добрыя людзі! Ігналя звар'яцеў, дальбог, звар'яцеў!
Тут Ігналя схваціўся як бы ад цяжкага сну, азірнуўся,— ажно вакол яго стаіць грамада людзей. I якія ў іх кплівыя вочы, усмешліва-здаволеныя твары... ажно ў яго грудзях нешта хруснула ад болю; увесь ён пакрыўся потам не то ад крыўды, не то ад сораму — і наўцёкі!
Ён уцёк ад вясёлай кампаніі, якая нешта шумела, галдзела і смяялася. Не прыслухоўваўся да людской гутаркі: страшна было прыслухоўвацца. Ён уцякаў, як ад пошасці, як ад дзікіх звяроў. Уцякаўшы, не чуў пад сабою ног. Нібы ў паветры насіўся. Ачухаўся толькі ў сваім хляве. Ён стаяў прыпёрты да сцяны і моцна сапеў. I было ў яго душы тады гэткае адчуванне, нібы яго аплюхалі слізкай цеплаватай жыжкай, нібы ён задыхаецца ад гэтай жыжкі: яна папала яму ў рот, у нос, у вушы і абляпіла ўскалмачаныя валасы. Яшчэ цяпер, уночы, успамінаючы аб гэтым у сваёй хаце, яму робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях.
Потым ён троху супакоіўся. Стоячы ў хляве з паўгадзіны, ён пачаў азірацца па баках. Цемнавата было ў хляве. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі, а праз шчыліны прабіваліся сонечныя праменні, якія залацістымі пасамі прарэзвалі змрок. У загарадцы збоку стаяла рабая худая кароўка. Моўчкі жавала сваю жзачку, стоячы ля пустой загарадкі ў рэдкім гнаі. Час ад часу карова жаласліва мычэла з голаду, адварачвала галаву і пазірала на яго з дакорам. I нібьт слёзы стаялі ў яе рахманых вачах.
Нешта кальнула тады Ігналю ўнутры.
— Нават і саламяная сечка скончылася...
3 другога боку ў хлеўчуку стаяла пярэднімі нагамі ніжэй, а заднімі вышэй старая лысая кабыла. Колькі разоў яму жонка гаварыла падраўняць гной у хляве, а ён усё адкладваў. Колькі разоў уночы кабыла закідвалася і чуць не задушвалася, а ён не звяртаў увагі. Кабыла стаяла, апусціўшы галаву, і нібы глядзела ў нейкую глыбокую процьму, куды збіралася скокнуць. Вочы яе былі мутныя. Кабыла думала сваю цёмную, цяжкую думу. Ігналю здавалася, што ў цішы яна зараз загавора да яго аб сваім голадзе. Падышоў да кабылы і пачаў яе гладзіць па сухіх выпуклых рэбрах. Але яна не прыняла яго ласкі, падняла голаў, навастрыла вушы і давай сцёбаць хвастом па баках, як бы адганяючы заядлую муху. Ігналя на яе не зазлаваўся за непрыхілыіасць да яго, толькі яшчэ большы жаль яго агарнуў. Нешта сашчамілася ў грудзях, нешта гарачым комам стала ў горле; ён імпэтна абхваціў голаў кабылы каравымі рукамі і заплакаў. Лягчэй зрабілася; абяцаў кабыле надалей быць добрым гаспадаром, каб ёй, гаротніцы, болей галадаць не як спыніўся Ігналя пры гэтым апошнім успаміне мінулага дня, дык ужо аб нічым іншым думаць не мог. Галодная кабыла і кароўка не выходзілі з галавы.
— Што яны, бедныя жывёліны, вінаваты ў тым, што я такі нікчэмны чалавек? За што ім галадаць?
Гэта ж не людзі, яны жаліцца і прасіць яды не стануць. Маўчаць і маўчаць, і глядзяць галоднымі, мутнымі вачамі вакол сябе...

1 2 3 4 5 6
Size