Воўк

1 2 3

— Цяпер я маю за граніцай, у Вільні, дзве камяніцы, тут наладзіў вялікі паравы млын, маю магазін у Мінску і думаю хутка ладзіць фабрыку ў Маскве. Гэта ад тых драбніц, якія ў мяне засталіся. Рэшту ўсю — у дзесяць разоў болей — у мяне адбіралі пагранічныя пасты. На Мінск мне дарога зачынена, але я іншым шляхам выпраўляю кантрабанду на Маскву і Ленінград. Я сам за гэты час выездзіў усю Расію, пабываў у лепшых тэатрах. Дзяўчатам у гасцініцах плаціў па сто, па дзвесце рублёў золатам за ноч. Нават нявесту купіў сабе за золата — вучыцца ў Маскоўскім універсітэце.
Тут ён звонка прыцмокнуў языком.
Пры гэтай гутарцы мы не прымецілі, як збоку, з зямлянкі ля дарогі, выскачылі тры чырвонаармейцы з вінтоўкамі.
— Стой! — крыкнуў адзін з іх.
Фурман моцна пагнаў каня, але насустрач паказаліся яшчэ два чырвонаармейцы. Адзін з іх выстраліў, і фурман прыпыніў каня.
Воўк папаўся ў пастку. Прапала ўся яго адвага. Чырвонаармейцы былі непадкупнымі.
Пакуль нас абшукалі, агледзелі з усіх бакоў, настала раніца. Чырвонаармейцы доўга мацалі вопраткі майго суседа і знаходзілі зашытымі шмат дарагіх каменняў.
Хоць я разумеў, што сам буду мець шмат непрыемнасцей, пакуль выясніцца справа, але лёгка мне зрабілася на душы. Ярка-чырвоны ўсход афарбаваў аснежаныя абшары і бела-пушыстыя гаёчкі ў квола-ружовы колер. Мы ехалі пад канвоем назад у Мінск. Мой сусед сядзеў ціха і толькі зубамі скрыгатаў, як прыстрэленая звярына.
Мы ехалі праз вёскі, і людзі нас сустракалі з кпінкамі ды з крыкамі:
— Цю-га-а-а! Цю-га-а-а!

продажа кофе в онлайн магазине

1 2 3
Size