На балоце

1 2 3 4

— Мы яго захапілі пры польскім абозе, калі ён краў салдацкія вопраткі,— сказаў адзін з партызан.
— Шэльма ты! Зладзюга! — злаваўся дзед. Строга зірнуў на Бавэлчыка і плюнуў яму ў твар.
Бавэлчык уздрыгануў з ног да галавы і заскрыгатаў зубамі.
— Досыць! — сказаў адзін з партызан.— Вы пабудзьце пры агні, а мы з Бавэлчыкам пойдзем на гулянку. Марш, Бавэлчык!
Бавэлчык задрыжэў. Зубы ў яго забарабанілі. Ён прыдушаным голасам замармытаў:
— Злітуйцеся, браткі!..
— Ідзі, шэльма!..
Бавэлчык не хацеў ісці, але прыклады партызан паддалі ахвоты.
Ніхто Бавэлчыка не бараніў. Усе маўчалі.
Паўстанцы разам з Бавэлчыкам зніклі паміж дрэў. Вогнішча весела гарэла. Прабудзіліся дзеці і пачалі забаўляцца пры агні. Ніхто з дзяцей ужо болып не баяўся шумець і забаўляцца: старшыя ім не забаранялі.
Праз колькі хвілін барок уздрыгануўся ад грымотнага стрэлу.
3 усіх старон каціліся адгалоскі. Усе паўскочылі са сваіх месц. Старыя жанчыны хрысціліся. Дзеці спалохаліся, і некаторыя з іх пачалі плакаць.
— Бавэлчык атрымаў па заслугах,— глуха прагаварыў дзед і спакойна задыміў люлькай.

1 2 3 4
Size