Тры крыжыкі

1 2 3

— Які магільнік?! — здзівіўся Янка і выставіў на настаўніка пару вострых, як цвікі, вачэй.
— Свае тры крыжыкі,— лёгка ўсміхнуўшыся, мяккім голасам вытлумачыў настаўнік.
— Як тры крыжыкі?! Мой подпіс?!
Янка так аслупянеў, нібы настаўнік казаў яму, каб ён нажом адрэзаў свой нос і кінуў сабакам.
Пры гэтым ён у паветры напісаў пальцам тры крьхжыкі.
— Цяпер усе павінны ўмець пісаць і чытаць,— вёў далей сваю гутарку настаўнік выразна і цвёрда.— Ты вось кожны раз прыходзіш ка мне, каб я табе чытаў розныя павесткі, розныя паведамленні, газету, законы аб зямлі і іншыя патрэбныя справы.
Настаўнік доўга гаварыў яму аб патрэбе ўмець пісаць і чытаць.
Янка Гарбач маўчаў.
Ён апусціў голаў, апусціў цяжка, нібы бязмен, узвешаны ўніз галоўкай. Кучма рыжаватых, паджарыстых валасоў, настаўленых супроць твару настаўніка, былі нямым доказам Янкі. Здавалася, што ён за такое прыставанне хоча бадаць настаўніка ў грудзі сваёй успацеўшай лабацінай з невідочнымі рагамі.
Выразу твару Янкі не відаць было, але па ўсім целе яго як бы прабегла знутры думка, тарганула яго ўсяго, скалатнула, нібы вецер яблыню,— і зноў захавалася глыбока ўнутры...
Шкада зрабілася Янку сваіх крыжыкаў... Ён так да іх прывык за ўсё жыццё...
Так прывыкае чалавек да сцен турмы, у якой прыходзіцца яму сядзець часам доўгі час. Пры вызваленні з няволі ён пачынае сумаваць па сваёй каморцы з жалезнымі кратамі.
Настаўнік назіраў за Янкам і чакаў, што далей будзе.
Настаўнік быў адзеты ў вопратку «зашчытнага» колеру ў вытрыманым стылі. Жаўтавата-брудныя бацінкі-амерыканкі на нагах, скруткі да кален, парваныя нагавіцы. Усё гэта напамінала нядаўны час вайсковага камунізму. Выгляд настаўніка, вырваны з эпохі Грамадзянскай вайны, нібы клінам уразаўся ў наш час міряага будаўніцтва. Тры гады ён жыве вось у гэтай глушы.
Увесь свой час змагаецца з вясковай цемрай. Ад пастаяннага змагання з яго маршчыністага твару не зыходзіць выраз неспакою, напружанасці і натхнёнай жывасці.
Вочы ў яго вострыя, пранікаючыя, бародка — клінам, увесь ён тонкі і худы. Нібы верацяном вострым, гатоў ён у любую хвіліну пранізваць думкі вясковых людзей, каб асвятляць іх, каб рассейваць павуціну старых забабонаў.
3 добрай усмешкай паглядае настаўнік на Янку Гарбача і чакае.
А ў Янкі думкі скачуць з месца на месца, лётаюць, як перапалоханыя авадні. Мітусяцца ў яго галаве крыжыкі, якія ў штодзённым жыцці, у практычнай працы, у адносінах з людзьмі звязвалі яго, злучалі з тысячагоддзем.
Да гэтага часу Янка бачыў толькі карысць ад сваіх крыжыкаў. Толькі вось у гэту хвіліну ён павярнуў аглоблі ў другі бок — і давай у думках шукаць усе нявыгады крыжыкаў, усю несуразнасць сваёй цемнаты.
«Сапраўды магільнік нейкі!» — падумаў Янка. Колькі ён папер падпісваў такімі крыжыкамі, не ведаючы, што напісана ў гэтых паперах, а потым прыходзілася церабіць патыліцу, ваяваць, судзіцца і новыя глупоты чыніць. А ўсё дзеля таго, што ён чалавек непісьменны.
«Жыць далей з крыжыкамі нельга!» — цвёрда падумаў Янка.

1 2 3
Size