Тры крыжыкі

1 2 3

— Трэба над крыжыкамі паставіць крыж! — прагаварыў ён голасна.
— Во, во! — падхапіў гэтыя словы, як самае каштоўнае і дарагое, настаўнік.
Вочы настаўніка засвяціліся радасцю: новая перамога!
— Значыць, будзеш у мяне вучыцца?
— Буду! — цвёрда адказаў Янка і падняў галаву. Ён ажно ў твары змяніўся ад сваёй рашучасці, і ў знак згоды з настаўнікам, каб замацаваць гэту справу раз назаўсёды, Янка схваціў левай рукой правую руку настаўніка і са смакам хлопнуў па далоні настаўніка другой рукой сваёй. Ажно водгаласкі расплёскаліся вакол.
Так Янка заўсёды рабіў пры самых важных момантах свайго жыцця, калі цялё прадасць або калі каня памяняе.
Янка аддаў цяпер свае тры крыжыкі за пісьменнасць.
Развітаўшыся з настаўнікам, Янка пайшоў дахаты аднаўлёным, новым чалавекам.
Ён адчуваў сябе як бы пад акном цікавых палацаў, дзе чорныя літары на белай паперы аблягчаюць чалавечае жыццё.
Ідучы дахаты, Янка не заўважаў, што робіцца вакол. Яго нешта падымала ўгару, нясло, як пярынку. Праз колькі часу ён сам будзе газеты чытаць, кніжкі, будзе падпісвацца словамі «Янка Гарбач».
Тут ён прыпомніў свае крыжыкі і давай пальцамі ў паветры зноў вывадзіць іх па старай прывычцы. Але зараз жа ўсхапіўся:
— К ліху крыжыкі!

Это интересно:
Мы с родителями договорились, что они купят новогодние украшения именно такие, какие я сама выберу и закажу на сайте. А также смогу руководить украшением дома.

1 2 3
Size