Анчар

1 2

Ён чытаў усю ноч Псалтыр. Назаўтра пахавалі бацьку. На хаўтуры аддалі апошнія рублі: трэба было заплаціць папу, трэба было пачаставаць суседзяў гарэлкай і закускай, каб бацьку ўспаміналі добрым словам. У хаце, апрача некалькіх асмін бульбы, нічога не засталося.
— Што ж нам цяпер рабіць? — бедавала нешчаслівая маці.— Як жыць будзем?
Суседзі нараілі: мяне аддаць у пастухі, а Ганку — за няньку. Маці возьме нашыя заробкі ў хату, будзе хадзіць на падзённую работу — і жыццё пойдзе як па масле... Ужо знайшліся ахвотнікі, што хацелі забраць нас зараз жа з роднай хаткі... Маці адпрасілася:
— Няхай пабудуць у мяне да вясны... Яны ж такія дробненькія... Няхай з роднай маткай пажывуць мае маленькія сірацінкі.
I вось дзень у дзень маці аплаквала бацьку, сябе — удаву горкую, і нас — маленькіх наймітаў...
Матчын несупынны лямант так выбіў мяне з каляі, што я спачатку зусім забыўся пра кніжку Пушкіна. Была тады вельмі халодная зіма. На двары стагнала і плакала мяцеліца. Дробныя акенцы былі залеплены звонку сіняватым снегам. У коміне пераліваліся на розныя лады працяглыя тонкія посвісты. Мне здавалася, што сама зіма плача аб нашай гаротнай долі. Я — будучы пастух — адразу нібы пастарэў на некалькі год, не гуляў са сваімі равеснікамі, а ўсё сядзеў у хаце і думаў, думаў... I стала мне да таго нудна і цяжка, аж я не ведаў, што з сабою рабіць. Аднаго разу ўвечары я ўспомніў пра Пушкіна. Я запаліў лучыну, дастаў кніжку, прысеў і разгарнуў яе.
Якраз трапіўся мне верш «Зпмннй вечер». Я пачаў чытаць няўпэўнена, па складах:
Буря мгло-о-ю не-бо кро-о-ет, Снеж-ны-е кру-тя; То, как зверь, о-на за-во-ет, То за-пла-чет, как дн-тя.
Маці і Ганка сталі побач і пільна прыслухоўваліся. Іх заваражыла рытміка, рыфмы. Маці ціха ўсхліпвала, а ў Ганкі зусім высахлі слёзы. Верш гарманіраваў з пагодай, з настроем. 3 кожным новым радком маці ўсё болын уважліва слухала, усё спакойней знімала з лучыны нагар і выцірала з вачэй слёзы, якія ўсё набягалі, нібы з вечнай крыніцы.
3 кожным новым радком я чытаў усё больш лёгка і плаўна.  Пушкінскія словы навявалі на маці лагодны смутак. Нячутнымі крокамі да яе сэрца падкрадвалася прымірэнне з «доляй». Маці пазірала на мяне — на старэйшага ў сям'і, на будучага гаспадара — з ціхай гордасцю: гэта ж не жарты, сын ужо чытае. Я зірнуў на яе і зразумеў яе думкі: «Можа, не прыйдзецца яму з сякерай у лесе зарабляць на хлеб. Ён вырасце разумнейшым за бацьку... Бач, як чытае...»
Я крыху спыніўся і давай перагортваць лісткі, каб для сваёй уласнай цікавасці загалоўкі чытаць шэптам.
— Чытай яшчэ,— папрасіла маці такім ласкавым і літасцівым голасам, ад якога рукі ў мяне дрыгнулі.
Я натрапіў позіркам на слова «Анчар». Я прачытаў яго ўслых, і маці паўтарыла за мною шэптам гэтае незразумелае слова — «анчар».
Звыкшыся крыху са шрыфтам, ячытаў новы верш лепш, чым першы. Маці пачала таксама пільней прыслухоўвацца. Калі я прачытаў: «Лншь внхорь черный на древо смертн набелшт», у маці затрапяталіся расніцы. За мной яна шаптала ўвесь верш і бадай у поўны голас гаварыла разам са мною вось гэту страфу:
Пршгес н ослабел н лег Под сводом шалаша на лыкн, Н умер бедный раб у ног Непобеднмого владыкн.
Праз сваё вялікае гора маці адчула сэрцам змеет гэтага верша, у якім смерць бацькі была так выразна растлумачана. На худым твары маці заззялі но-вай свядомасцю яе бліскучыя сінія вочы. Яна растлумачыла мне верш Пушкіна вельмі арыгінальна: анчар — дуб, з якога робяць бочкі для гарэлкі, яд — гарэлка, князь — наш пан, а раб — забіты бацька.
Заспакоены пры першым вершы позірк маці загарэўся гневам. Вочы сталі сухія. Яна ў вялікім абурэнні пачала праклінаць нашага пана ды іншых паноў. Усё ліха, казала яна, ад іх ідзе.
Гэта было ў 1904 годзе. Праз паўтара года парабкі пана падпалілі маёнтак. Палалі будынкі на гумне, агонь пераскочыў на бровар. Са страшнымі выбухамі агнёвае мора з бровара захлынула панскія пакоі. Бондарную майстэрню, з гатовымі бочкамі ды кучамі клёпак і абручоў, падпаліў я сам у адплату за смерць бацькі. Пры гэтым я спяваў (сам мелодыю прыдумаў) песню «Анчар». Сякерай у лесе, аднак, і мне прыходзілася пасля зарабляць на хлеб. Мая граматнасць да Кастрычніка мне хлеба не давала. Нягледзячы на цяжкае жыццё, я з Пушкіным не разлучаўся ніколі. Я купіў пасля ўсе яго творы. I не было выпадку ў маім жыцці або ў жыцці маіх суседзяў, якога б я не ілюстраваў радкамі Пушкіна.
Ён навучыў мяне любіць прыроду, працу, волю, незалежнасць ад багатых і разумець узаемаадносіны між людзьмі. Дзякуючы Пушкіну, я пачаў займацца самаадукацыяй. 3 пятнаццаці год я ўжо быў у хаце поўным гаспадаром, часам урываў адну-другую грыўню на кнігу. А пасля Грамадзянскай вайны, калі я вярнуўся дадому з партызанаў, я скончыў тэхнікум і зрабіўся настаўнікам.
Мая маці лсыве пры мне. Сам грамаце яе навучыў. Паволі чытае і перачытвае яна вершы Пушкіна. I кожны раз, калі чытае «Анчар», успамінае смерць бацькі. I злосць і сум у яе вачах на ранейшае жыццё засланяюцца радасцю нашых шчаслівых дзён...

1 2
Size