Салавей, 1 часть

У Сымона зрабілася цяжка на душы. Яго мала непакоіла тое, што за сцяной панскія гайдукі.
— Чорт іх няньчыў, гэтых баб. Што гэта ў іх — ці хітрыкі? Можа, сапраўды павярнулі ў бок панскага сабакі, паквапіліся на лепшае жыццё...
Зоська зрабіла ласкавае вока да Макара. Ён не здымаў з яе вачэй. Трымаў лыжку ў руцэ так моцна, як бы рыхтаваўся стрэльнуць лыжкай у сквараду з яечняй.
— Ды еш жа, каток! — не адставала старая.
У яе голасе звінелі ноткі любасці, крэўнасці, шчырасці...
«Старая ведзьма», — падумаў Сымон.
Макар прыняўся шчыра за яду. Чаўкаў гучна, як жывёліна. Сківіцы яго хадыром хадзілі. Старая завіхалася каля яго, круцілася ўюном, спрытна паказваючы заскарузлым пальцам на смачнейшыя кавалкі сала ў скварадзе.
Сымон кожны раз, як толькі Макар браўся за новы кавалак яды, думаў: «Давіся! панскі гіцаль, давіся!»
Апетыт у Макара рос. Ён увесь аддаўся ядзе. Аднак спадлобу кідаў погляды на Сымона і Зоську. Яна стаяла пры лучыне, папраўляла яе, мармычучы сабе пад нос:
Дайце вы мне вольку... Дым ад лучыны еў вочы, запаўняў хату лёгкім туманам. На сценах мітусіліся людскія цені; яны ківаліся, вялізныя, нехля-мяжыя, як малпы.
— Давіся, давіся, — хацеў крычаць Сынон.
Макар еў самым спакойным чынам... Спацеў, расчырванеўся. Раптам звярнуўся да Сымона:
— Ведаеш што, Сымон. Выйдзеш сухім на гэты раз, калі я захачу. Уцячэш. Толькі... толькі вось што.
Усе трое напружана наставілі вушы.
— Хыраз назаўсёды павінен адмовіцца ад Зоські.. Сюды, не хадзіць...
Сымон крыва ўсміхнуўся. Падышоў да Макара. Палажыў яму руку на плячо. Моцна палажыў, як жалезную булаву. Ляск пачуўся. У Макара вочы крывёй наліліся.
— Ведаеш што, Макар, — сказаў Сымон, — ад Зоські адмовіцца павінен ты, панскі гіцаль.
Голас яго быў да таго падобен да голасу панскага гайдука, што здаваўся водгаласкам Макара. У дадатак Сымоц плюнуў Макару ў самыявочы і кінуўся да дзвярэй.
— Лавіце яго трымайцё Сымона! — не сваім голасам крычаў Макар. Ён нават забыўся выцерці твар.
Каля дзвярэй крычалі людзі, барокаліся з Сымонам. Старая і Зоська анямелі ад страху.
Макар выцер заплёваны твар, па-заліхвацку ўзяўся ў бокі і звярнуўся да Зоські:
— Калі вяселле будзем гуляць?
— Вон адгэтуль, панскі сабака! — крыкнула дзяўчына звычайным голасам і тупнула босай нагой аб гліняную падлогу.
— Вон адгэтуль, панскі сабака! — сказала яе маці злосным голасам, схашла застрэленую варону і кінула яму ў твар. — Вось табе падарунак пачіанску!
Пан Вашамірскі сам за гаспадаркай мала глядзеў. Ён толькі годтаму назад вярнуўся з заграніцы, дзе праходзіў адвакацкую навуку. Маёнткамі яго кіравалі аканомы. Ён больш за ўсё цікавіўся сваёй новай справай - тэатрам.
Гэта мастацтва ён да вар'яцтва палюбіў яшчэ ў Парыжы, калі закахаўся ў адну прыгожую францужанку-акторку.

Size