Салавей, 1 часть

А па начах дзікія гусі крычалі. Квола і трывожна стагналі яны, носячыся нізка над зямлёй незвычайнымі сцяжынамі, тулячыся, як зладзейкі, да змроку. Гуеі шасталі крыллем, нібы панны шаўковымі вопраткамі.
Сымон працаваў у студыі. Яго ахрысцілі новым імем: «Салавей».
Са студыі не выпускалі нікуды. Трымалі, як у астрозе.
Трэба было спяшыць, каб да Каляд падрыхтаваць прадстаўленне. Адукацыя вялася пад бізунамі. Студыйцы вельмі памізарнелі. Нібы з іх высмакталі кроў.
Пан Вашамірскі паспеў ужо прыстасаваць для «свайго здароўя» ўсіх дзяўчат студыі.
Да кожнай ён падыходзіў, захапляючыся яе красою, пакуль гэта «быдла» яму не апрыкрала.
Пасля гэтага ён знаходзіўся пад уладаю.аднаго толькі мастацтва: «чыстага, як неба ў маі, узнёслага, як вясновы вецер, нявіннага, як дзіцё, вечна маладога, як сама прырода».
Дзёля ўсяго гэтага, — упэўніўся лан Вашамірскі, — трэба, каб выяўнікі мастацтва вялі «строгае і чыстае жыццё».
Пан Вашамірскі строга загадаў:
— Каб хлопцы з дзяўчатамі шашняў не вялі! Каб не псавалі майго эстэтычнага пачуцця! Каб не апаганілі святога мастацтва!
Пан наглядаў за французскімі педагогамі і яшчэ больш за езуітам-драматургам.
У тых былі свае ўласныя погляды на мастацтва і на яго выяўнікоў...
Адукацыя Сымона пакуль што была лёгкая. У вялікія акторы ён тьш часам не назначаўся. Пакуль што яго роля выяўлялася ў тым, каб на панскіх балях спяваць салаўём. Гэты арыгінальны нумар пану вельмі спадабаўся. Пан на яго пакладаў вялікія надзеі. А пасля Каляд за адукацыю Сымона прыйдзецца прыняцца болын рупна.
Каб выхаванне ішло паспешна і правільна, панскі бізун ляскаў па спінах актораў у час рэпетыцый па некалькі разоў на дзень.
Пан пераменчыва лічыў вышэй за іншыя формы мастацтва то музыку, то драму, а то балет, і ў сувязі з гэтым той частцы яго студыі ад яго болып за іншых пападалася бізуноў.
Галоўным чынам студыйцы цярпелі за кепскую вымову польскіх слоў; тут ужо сам ксёндз Марцэвіч — драматург — падбухторваў пана.
— Гэта быдла зусім не роджана да таго, каб нашу прыгожую, далікатную мову са сцэны ілюстраваць.
Яго светла-шэрыя вочы кідалі маланкі «справядлівага гневу». Ён хітра паглядаў у твар пана Вашамірскага: якое гэта на яго зробіць уражанне.
— Ці ж хамула, чорпая косць, можа быць здольным перадаваць музыку нашай мовы? Ганьба, яснавяльможны пане, ганьба! Каб такі эстэт, як пан Вашамірскі, праз пальцы на гэта глядзеў!
Пан Вашамірскі ўсміхнуўся.
— Мова нялёгка ім даецца. Я разумею іх, хамулаў. Сам дзед мой, святой памяці, хоць і быў панам, аднак гаварыў толькі па-беларусінску.
— Чаму?! — здзівіўся ксёндз.
— Па-польску не ведаў.
— Як гэта не ведаў?! — спалохаўся ксёндз.
— Ясна, як неба. Даўней усе тутэйшыя паны гаварылі па-беларусінскаму, бо беларусіны мы, а не палякі. Мы беларусіны польскай культуры.. Вазьміце «Літоўскі статут», ён жа напісаны па-беларусінскаму. А склалі яго нашыя дзяржаўнікі — ксяндзы і магнаты.
— Як сабе хочаце, яснавяльможны пане, але ж вы за польшчызну! яна ўжо ў вашай крыві.

Size