Салавей, 1 часть

— Згодзен, ойча, згодзен, — засмяяўся пан Вашамірскі. — Сам ненавіджу хамскую, беларусінскую мову. Я за тое, каб добра , вывучыць актораў па-польску!
Пры гэтым пан Вашамірскі аж стукнуў кулаком аб стол.
Пачыналася катаванне за кепскую вымову польскіх слоў.
Гэтарабілася па ўказанню езуіта, які ўзяўся адукоўваць студыйцаў у музычным вымаўленні польскіх слоў.
Пападалася больш за іншых самым прыгожым дзяўчатам.
Экзекуцыя над імі адбывалася ў спецыяльным пакоі ў яго, ксяндза, прысутнасці. Паводле яго рэцэпта катавалі іх бярозавымі дубцамі па голаму целу.
Спачатку катавання ксёндз рабіў набожныя вочы, гаварыў цэлыя казанні аб пакутах пана Езуса і наогул аб пакутах цела, якія даюць асалоду душы. Чытаў урыўкі з Ёвангелля.
3 кожным стогнам ахвяры, з кожным крыкам роспачы, з кожным уздрыгам голага жаночага цела пад свістам бярозавага дубца светла-шэрыя вочы ксяндза наліваліся ўсё болей дзікім бляскам. Твар яго бляднеў, салавелі вочы, пачынаў хрыпла і хутка сапці. На губах выступала пена...
Білі ахвяру да тых пор, пакуль ксёндз не даходзіў да поўнага «боскага экстазу», пакуль не гаварыў хрыплым голасам: «годзе».
Як звар'яцелыя хадзілі студыйцы з кута ў кут па пакоі ў спецыяльным памяшканні студыі і шапталі польскія словы:
— Нех бендзе, нех бендзе, нех бендзе, нех бендзе.
— Я естэм, я естэм, я естэм, я естэм.
— Пан Буг, Пан Буг, Пан Буг, Пан Буг.
— Круль, круль, круль, круль.
— Рэч посполіта, Ржэч посполіта, Ржэч посполіта. Так, нібы ў доме вар'ятаў, чуваць былі шэпты і мармытанні. 3 пакоя аркестра раздаваліся свае гукі: адрывістыя, працяглыя. Рэжысёр меў шмат клапоту пры апрацоўцы тэхнікі ігры. Ад біцця за кепскую міміку твары ў актораў былі набухлыя, як порхаўкі.
— Да пастаноўкі сыдзе, — тлумачыў рэжысёр. — Пакуль што вучыцца трэба, а без біцця якое можа быць навучанне?
Не менш было і балерынам.
Адзін Сымон хадзіў па пакоях ды толькі пасвістваў салаўём на ўсе лады. Ім усе былі задаволены.
Да пастаноўкі рыхтаваліся тры нумары:
1. «Прыход волхваў у святую пячэру» — містэрыя.
2. «Камедыя», у якой галоўнымі героямі: селянін, жыд, чорт, тры браты, пакутнік і іншыя.
3. «Усходсонца» — балет. Ксёндз Марцэвіч вельмі старанна глядзеў за падрыхтоўкай містэрыi.
Младзенца Езуса іграў трохгадовы хлопчык, сын аканома.
Мужыцкаму сыну такой «святой» ролі іграць не далі.
Рознымі цацкамі і цукеркамі ўдалося прывучыць дзіцё паляжаць голым у бутафорскіх лясах, якія стаялі ў спецыяльным пакоі. Матку Боску іграла самая прыгожая дзяўчына. Волхвы кожны раз прычэплівалі белыя бароды і былі гэтым вельмі здаволены, хоць лупцоўкі мелі часта за малейшую неакуратнасць. Ролі вывучылі на памяць.
Але спакайней за ўсіх сябе адчуваў ослік, які абавязкова прысутнічаў на кожнай рэпетыцыі. 3 ім рэжысёр меўмалакло-пату. Яго ніхто не біў, не лаяў за кепскую вымову польскай мовы.
Праўда, ксёндз Марцэвіч у сваёй інсцэнізацыі гэтага эпізоду «святога тастамента» надаў і святому боскаму осліку дар слова, улажыўшы ў яго вусны хвалу «сыну божаму» ў лацінскім вершы. Але пан Вашамірскі пры разглядзе гэтай містэрыі высмеяў аўтара за такую ненатуральнасць.
— Чаму ненатуральнасць? — пакрыўдзіўся езуіт. — А ў Валаама асёл гаварыў? Пэўна, і ў Пана Езуса гаварыў! —кончыў ён з набожным агнём у вачах.

Size