Салавей, 1 часть

Паветра ў пакоі для катоў было затхлае, змяшанае з дарагой пахучай парфумай. Пан Вашамірскі і ксёндз Марцэвіч ледзь прыкметна моршчыліся і чмыхалі насамі, стараючыся пры гэтым не глядзець адзін на аднаго.
Тут адчувалася гюўпае панства катоў. На мяккіх дыванах, на шоўкавых і аксамітных рознакаляровых падушках каты рознага росту і масці спацыравалі нячутнымі крокамі, сядзелі і ляжалі ў разнастайных позах. Некаторыя з іх былі падобны да тыгрыцаў, некаторыя выглядалі какетліва, як паненкі. Поўзалі па падлозе і маленькія, як мышкі, кацяняты. Тут было некалькі пакаленняў катоў розных парод, рознага заводу.
Ад вечнай панінай няволі каты былі млявыя, гультаяватыя, з заплюшчанымі вачыма. Аднак выраз вачэй у кожнага з іх быў асаблівы і як бы асмышлены.
— Ііяма разумнейшых і далікатнейшых стварэнняў на свеце! —тлумачыла пані гасцям.
I ксёндз і сын хвалілі катоў, ад чаго пані ўзрадавалася, і вочы яе блішчэлі ласкаю і гордасцю. Яна апавядала радаслоўе кожнага ката паасобку. Яна ведала ўсё хітра спляцёнае дрэва іхняй радні, іхняга сваяцтва між еабою. Гэта ўсё было запісана панінай рукой у скураных фаліянтах на добрай французскай паперы...
Яна вадзіла гасцей ад сцяны да сцяны, на якіх былі развешаны малюнкі катоў у натуралыіай велічыні: работа найлепшых маляроў, якіх яна дзеля гэтага выпісвала з Варшавы, плаціла ім вялікія грошы...
Ксёндз Марцэвіч хітра паглядаў на пана Вашамірскага, той адварочваўся.
Раптам пачулася дзікае і жаласлівае мяўканне з суседняга пакоя — «з кашачага шпіталя». Пані ўздрыгнула і пабялела як палатно.
— Пэўна Атлантыда каценіцца! — сказала яна не сваім голасам і пусцілася, заклапочаная, у другі пакой.
Пан і ксёндз асталіся адны. Яны адвярнуліся адзін ад аднаго, і кожны з іх душыўся ад нахлынуўшага знутры смеху.
Да ксяндза падышоў вялізны, белы як снег, кот і давай яму глыбока пазіраць у вочы.
Ксяндзу нялоўка зрабілася. У яго зараз жа адпала ахвота смяяцца.
Залаціста-зялёныя вочы ката з вузкімі цёмнымі рыскамі глядзелі на яго задумёна і як бы пранікаючы наскрозь. Ксяндзу здавалася, што паміж ім і катом ёсць сакрэт, таямніца, вядомая толькі ім адным. Тая вера ў д'ябла, якая страцілася з сэрца ксяндза, вярнулася назад.
«Хто яго ведае, — падумаў ён, — звычайны кот так разумна не глядзіць. А гэты — нібы ўсе думкі мае знае...»
Кот пачаў выгінацца ў дугу, пазяхаць, церціся галавой, хвастом каля ног ксяндза, пакідаючы на чорнай сутане белую поўсць.
Ксёндз перамог сваё непрыемнае пачуццё, надаў сабе празмерную харобрасць, нагнуўся і пстрыкнуў ката пальцам у слізкавата-ружовы мяккі нос.
Кот бліснуў вачыма ад неспадзявання, ад дзіва, і ледзь не чалавечы выраз адлюстраваўся ў яговачах. Ён грозна натапырыў рэдкія вусы, замурлыкаў і распусціў свае вострыя кіпці...
Ксёндз крыкнуў. 3 яго падрапанай правай рукі капала кроў...
Спалохаўся спачатку і пан, але потым засмяяўся, кажучы, што ксёндз гэта шчыра зарабіў.
Ксёндз выцер руку хустачкай і хутка забыў аб ране, бо катам неслі полудзень, неслі на тацах у дарагіх пасудзінах.
Яго зацікавіла адна з нянек. Ад гэтай кашачай нянькі ён вачэй адарваць не мог.
Квапным позіркам утаропіўся ў тое месца, дзе пад лёгкай сукенкай вызкачаліся акругленасці бёдраў...

Size