Салавей, 1 часть

За сцяною чуваць быў лямант «парадзіхі» Атлантыды і пяшчотнае супакойванне яе спрытнай бабкі — старой пані.
Пасля таго як накармілі катоў, як Атлантыда ўдачліва спарадзіла пяць кацянят, як пані ў старасвецкім календары знайшла для іх імёны, якія панапісала на шоўкавых істужках і абвязала імі кацянят, пасля таго як яна ўпісала ў кнігу новых кацянят з адзначэннем дня нараджэння, — гасцей папрасілі на абед.
Пані яшчэ была ўзварушана вялікімі падзеямі сённяшняга дня: нэвым пакаленнем катоў. Такая ўрачыстаць не праходзіла ціха. Якраз цяпер чуваць была суматоха на дварэ: вялі на стайню лейб-доктара паніных катоў, каб пакараць яго за тое, што не паведаміў паню раней, калі Атлантыда павінна была каціцца, і пані зусім да гэтага не была падрыхтавана.
— Ёсць рай, ёсць і пекла, таксама радасць не бывае без смутку. Ва ўсім божая гармонія, — разводзіў сваю філасофію ксёндз Марцэвіч, запіхваючы ў рот тлусты кавалак смажанай гусяціны з яблычнай начынкай.
— Кара робіць людзей шляхотнымі, болеч цела дае гаенне ДУху, — казаў ён салодкім голасам, запіваючы гусяціну чырвоным віном з срэбнай чаркі.
— А дзе ж Салавей? — успомніла пані. — У клопатах ледзь не забылася аб ім.
— Трэба яго паклікаць! — сказаў пан, выціраючы губы белай галяндэрскай сурвэткай.
— Так, Салавей, — разважаў ксёндз, паглядаючы ласа на марынаваныя грыбкі, — назвалі чалавека салаўём. Але ж ён вые, як воўк, брэша па-сабатаму, хрукае, як свіння, — чаму ж салаўём яго назвалі? Чаму, пане Адасе? — звярнуўся ён да пана Вашамірскага. — Маглі б назваць воўкам, сабакам, свіннёй.
— Маглі б назваць і ксяндзом, бо ён і ваш голас падрабляе! — казаў пан Вашамірскі. — Назвалі салаўём, бо яго амплуа салаўём свістаць, бо нам якраз гэта роля патрэбна. А вашай ксяндзоўскай ролі ён не адбярэ...
Ксёндз трохі паморшчыўся і, каб лягчэй зглынуць крыўду, зноў пачаў разважаць.
— Такія, як гэты чалавек-салавей, называюцца брухамоўцамі. Гэта чараўнікі, у іх нячыстая сіла сядзіць, аб іх у Бібліі гаворана. Яшчэ цар Саул загадаў выразаць усіх чараўнікоў і ведзьмаў у сваёй дзяржаве.
Ксёндз зірнуў у бок пані, якая ціха ойкнула і вытарашчыла вочы.
— Ой, вельмі баюся нячыстай сілы, — прашаптала пані і давай хрысціць рукою дзверы кашачых пакояў.
— Ды кіньце, войча, глупства гаварыць і маю маці палохаць! — зазлаваўся пан Вашамірскі.
Але ў гэты час ксёндз Марцэвіч быў захоплены зусім іншай справай. Ён, не звярнуўшы ўвагі на словы пана Вашамірскага, спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы торт, які выглядаў, нібы яснае сонца.
У старой пані заўсёды торт (вельмі мастацкай работы) быў традыцыйнай украсай стала. Яна была вялікім аматарам майстраваць торты. Адслужыўшы прываблівай дэкарацыяй для шаноўных гасцей, торты заўсёды заставаліся цэлымі, нечапанымі, як Дзева Марыя. Пасля паш Вашамірская аддавала іх сваім пестунам — катам.
Ксёндз Марцэвіч гэта ведаў. Але, выпіўшьі цяпер лішнюю чарку віна, яго апанавалі спакусы пакаштаваць хоць раз у жыцці панін торт.
— Зусім магчыма, — казаў ксёндз, — што нячыстая сіла і ў Салаўі сядзіць...
Пры гэтым ён адрэзаў ёмкі кавалак торта і пачаў есці, любуючыся і смакам і выглядам, бо торт у разрэзе адкрываў захаваныя таямніцы рознакалёрных слаёу начынкі. Торт меў унутры цэлую тройцу райскіх смакаў.
Пані, захопленая гутаркай, не заўважыла ксяндзоўскага ўчынку.
— Грэшны дух, — далей зёў тутарку ксё'ндз, — прыходзіў і да святога Аўгусціна" ў выглядзе анёлаў і нават прымаў постаць самога Пана Езуса. Але са злом трэба змагацца!
Пры гэтых строгіх словах другі кавалак смачнага торта паехаў у ксяндзоўскі рот з такім спрытам, нібы торт быў гэтай нячыстай сілай, якую ён стараўся знішчыць.
Пані раптам заўважыла празмернае самачаставанне духоўніка, крыху зморшчылася і адсунула ад ксяндза пачаты торт.
У гэты час лёкай прывёў Салаўя. Той нізка пакланіўся, аглядаючы ўсіх смелымі, спакойнымі вачыма.
Пані зірнула на яго са страхам, цікавасцю і павагай.
Словы ксяндза зрабілі на яе ўражанне.
— Ну, нячыстая сіла, — пажартаваў пан, — свісні салаўём! Салавей паказаў свае мастацтва.

Size