Салавей, 1 часть

Пані слухала спакойна.
Такая незацікаўленасць роднай маткі да свайго Салаўя пану не зусім спадабалася.
— А што? — звярнуўся ён да маткі.
— Эт! Так і птушка можа, тысячу разоў чула.
— Ану, прадстаўляй ксяндза! — звярнуўся пан да Салаўя. У адну хвіліну Салавей ператварыўся ў ксяндза Марцэвіча:
пачаў сыпаць ксяндзоўскай філасофіяй, якой многа наслухаўся ў студыі. Падрабляў яго голас да таго натуральна, ажна ксёндз здэтанаваўся і пакрыўдзіўся...
— ...Як жа гэта можа быць, каб асёл сына божага не гаварыў?! —дзівіўся Салавей. — Аб гэтым і так кожны можа разумець! I так ясна.
Салавей нібы папраўляў сутану. Ён граў ксяндза Марцэвіча. Ыават выраз вачэў быў падобны да ксяндзоўскіх.
— ...Боль грэшнага цела гоіць вечную душу, — кончыў прадстаўленне Салавей.
Пан Вашамірскі рагатаў шчыра і гучна, адкінуўшыся галавою на спінку крэсла, палажыўшы рукі накрыж на жываце.
Ксёндз апусціў галаву, а пані была незадаволена, што так выкпіваюць духоўную асобу.
— Так сам ксёндз патрапіць. Тут ніякага дзіва няма! — казала пані няласкавым тонам.
— Але ж тут ёсць мастацтва! — гарачыўся пан. — Есць лес, які мы бачым штодня, і не дзівімся яму, а калі гэты самы лес намалюе мастак, дык мы дзівімСя малюнку. Малюнак ужо ёсць мастацтва!
Пан Вашамірскі націскаў на слова мастацтва, нібы гэта мастацтва было абасобленай істотай, якую ён бачыў перад сабою, адчуваў сваімі нервамі.
— У Салаўя таксама шмат мастацтва! — кончыў свой доказ пан Вашамірскі і выпрастаўся на сваім крэсле.
— Не мастацтва, а брухамоўства, — ціхім голасам паправіў пана ксёндз Марцэвіч, бліснуў набожнымі вачыма ў бок пані і зноў прысунуў да сябе пачаты торт, нібы зброю супроць пана.
— Я прызнаю мастацтва толькі ў катоў, — казала пані і пагладзіла пры гэтым двух катоў, якія сядзелі на яе каленях.
— Ану, заняўкай! — звярнуўся пан Вашамірскі да Салаўя і бліснуў весела вачыма.
Салавей пачаў няўкаць.
Кашачыя марцаўскія спевы ліліся з яго горла, запоўнілі пакой. Ён на розныя лады перадаў няўканне катоў. Няўкаў нібы не адзін кот, а дзесяць. У гэтых агідных галасах чулася роспач, быццам рэзалі кагосьці па горле тупым шклом ці душылі вяроўкай. У гэтых жудасных хрыпах і стогнах была цяга самца да самкі, тая цяга, ад якой непрытомнымі робяцца, ідуць на розныя злоўчынкі.
Пан заткнуў вушы.
Уся чэлядзь збеглася спалоханая і здзіўленая. У пансіёне катоў пачадося занепакоенне. Каты пачалі драпаць дзверы. .Д < Старая пані была ў захапленні. У яе засвяціліся вочы, як дзве свечкі, паружавеў твар. Яна не адрывала вачэй ад Салаўя, уцівалася са смагай у гэтьгдзш канцэрт: Ёй' здавалася, нібы чуе гранне аргана ў касцёле або спевы анёлаў у раі, што былі ёй знаёмы з яе ўласных «нрарочых сноў», якія часта сніла.
Ксёндз Марцэвіч у гэты час з'еў увесь торт. Пані не заўважыла.
— Вось гэта мастацтва! — казала пані горача і шчыра. — Вось гэта я разумею! Адно захапленне...
— Ага! — крыкнуў пан Вашамірскі голасам пераможцы. — Ага!
Вельмі хацелася ў гэты час пані Вашамірскай загадаць Салаўю пацерабіць ёй пяткі...

Size