Салавей, 1 часть

Бразгулкі звінелі, адбівалі хвіліпы, лічачы іх цененькімі мядзянымі галасамі.
Тройка стаеннікаў, выпешчаных, круглых, разгарачаных, імчалася ў снежную ноч, падобную колерам да сіняватага цукру. Коні, нібы гумалясткавыя, выцягваліся цугам адзін за адным; гнулі паліраваныя шыі ў лебядзіныя кольцы; стрыглі вострымі, як сталёвыя ножніцы, вушамі; нюхалі снежнае паветра: храплі гучна, бадзёра; пара белым дымам клубілася з іхніх ноздраў. Яны выраблялі капытамі рытмічныя, мерныя скокі. Круглыя, як талеркі, капыты дарагое панскае тройкі з крохкім вохканнем мільгалі ў мяккім снезе. Быццам не капыты датыкаюццазямлі, а невідочны фокуснік-жанглёр перакідвае з рукі ў руку некалькі дубовых кружалак.
Невядома, ці коні глыталі даль, ці наадварот. У снежную месячную ноч панская тройка ганялася за гэтай далечынёй і немаведама хто каго пераганяў. Дух захоплівала, вецер свісцеў у вушах, і седакі на санях адчувалі, што яны рэжуць сабою напружанае, як шкло, зімовае паветра.
Коні мералі снежную раўніну, выпукляліся на сіняватым глянцы снягоў, нібы малюнак на паперы.
Сані слізгаліся па роўным снезе, як лёгкі човен на возеры. Насупраць імчаліся, як звар'яцелыя, кучаравыя елкі, дробныя хмызнячкі. Дрэвы выглядалі пасівелымі ў дарозе нямымі вандроўнікамі.
У прасторных панскіх санях сядзела чацвёра людзей: на заднім сядзенні з пухкай мядзведскай скурай на нагах — пан Вашамірскі з ксяндзом, на пярэднім — фурман з Салаўем.
Усе маўчалі. Яны былі захоплены пекнатою зімовай месячнай ночы. Ва ўсіх пачуццё было спачатку звязана і пераплецена нечым адным — і чацвёра людзей у сваім маўчанні, у азіранні вакольнай смуглай белі вельмі блізкі былі між сабой або нават адной істотай, падзеленай на чатыры ча'сткі.
Усе ўспрымалі гэту ноч неадлучна ад прыгожай тройкі. Адно без аднаго існаваць не маглі ўгэтым дзіка-імпэтным парыванні наперад — у снягі, у даль...
Але патрохі ад агульнага кожны пераходзіў у думках да свайго асабістага. Поўны, суцэлыіы, шырокі прастор мелі перад сваімі вачыма фурман і Салавей. Фурман усю ўвагу аддаў на тое, каб не перавярнуць саней. 3 незвычай кемнасцю ён трымаў лейцы ў левай руцэ і даўгую пугу ў правай. Як дырыжор-мастак ён кіраваў коньмі: адны лейцы нацягне, як струны, аж гіакуль не пачуё хруст конскіх'зубоў аб жалеза цугляў, другія лейцы адпусціць слаба, пакуль яны не прыпадуць нізка да самага снегу доўгім выгнутым ментузом; потым хлясне лейцамі аб конскія круглыя бакі, стральне пугай, цмокне губамі, гікне, свісне і з нейкай затаёнай гордасцю выпрастаецца на сядзенні. Ён гляне ў даль дарогі з супако алімпійскага бога, як трыумфальны пераможца, як уладальнік неабмежаваных прастораў; або на хвіліну ўвап'ецца вачыма ў кругльгя крыжы стаеннікаў, нібы нешта на іх чытае. I Іасля зноў пачне лейцамі штукі рабіць.
Салавей мае поўную волю глядзець ва ўсе бакі, ні аб чым не думацьГЁн ловіць кожны гук ночы, кожны шолах снегу, любуецца рытмікай бразгулак, тахтам глухога тупату капыт. Усе гукі ночы зліваюцца ў яго ўспрыманні ў цэльную мелодыю, якая казытае вушы. Ад сядзення без руху яму то горача, то холадна робіцца ў левай часці цела ад галавы да ног. Яму здаецца, што мелодыя падае на яго снежнымі кроплямі, акутвае белым кажухом. А зялёныя месячныя іскры ў снезе мігаюць да яго блескам Зосьчыных вачэй... У белай далі Зоська паказваецца яму ў розпых постацях і выглядах.
У кожную хвіліну ўсё новыя праекты мітусяцца ў яго галаве. То ён думае пабудаваць у сваім маёнтку такі тэатр, які бачыў у Парыжы. То хочацца яму перавесці трупу ў Варшаву. То думае распусціць студыйцаў і вярнуць іх да ранейшай прыгоннай працы, а з суседніх маёнткаў набраць новых, больш здольных людзей...
Кожная такая думка не можа разгарнуцца да канца. Ксёндз Марцэвіч, які сядзіць з левага боку, раптам стукнецца дрымотны ў бок пана Вашамірскага, і думка разбіваецца, як шкло, рассыпаецца, як гарох.
Злуецца пан Вашамірскі — і давай нанова думаць. I новая думка, не паспеўшы расцвісці, вяне і разбрызгіваецца, нібы кроплі спаміж пальцаў.
Адно застаецца не разбітым у панскай талаве — непакоенне аб студыі, якую ён пакінуў на цэлы дзень.
Санкі нясуць у даль гэтых чацвярых людзей.
Снежны вецер падхоплівае іхнія думкі-мары і кідае ў месячныя зялёна-белыя невады.
Вырастаюць прысады маёнтка.
Тройка кідаецца туды, як у казачную браму. Гучныя бразгулкі плаваюць, лунаюць у паветры і даносяць у маёнтак вестку, што пан вярнуўся.
3 драцяных галін роўна абстрыжаных прысад падаюць уніз — на коней і людзей — лёгкія, кволыя сняжынкі. Яны на ляту сінеюць пад месячным ззяннем: якраз вішнёвы цвет у маёвым садзе... Бо зараз і пах ад іх пачуецца...
Вось-вось пад'едзе тройка да панскіх палацаў...

Size