Салавей, 1 часть

Вось-вось сустрэнуць яе на ганку аснежаныя каменныя львы.
Аднаго разу пан Вашамірскі звярнуўся да рэжысёра і драматурга:
— Хачу пабачыць вынікі вашай працы. Надыходзіць час мастацкага жніва, шаноўныя панове.
— Мы стараемся, вяльможны пане, — сказаў на гэта ксёндз Марцэвіч. — Езу-Марыя нам сведкамі, як мы стараемся. I студыйцы гэта адчуваюць. Мой метад самы правільны; як Бог свят. За кожны недахоп, за самы малы пропуск у ігры — бізуны...
На гэта рэжысёр:
— БоЛьшасць студыйцаў выяўляе здольнасць. Многія захапляюцца ігрою без прынукі.
Вочы ксяндза Марцэвіча загарэліся:
— Як гэта без прынукі? 3 такой жывёлай, як нашы студыйцы, без бізуна не абыдзешся. Калі што зроблена, калі ёсць пэў-і-іыя поспехі, дык дзякуючы бізуну і пану Богу. Вось што, ласкавыя панове!
Рэжысёр усміхнуўся, выцер хустачкай нос і пачаў расцяглым голасам:
— Шмат ёсць здольных сярод тутэйшых простых людзей. У гэтых дзяцей прыроды адчуваецца свежасць успрымання ўсяго прыгожага — усіх галін мастацтва. У Парыжы з іх быў бы толк. Выйшлі б з некаторых вялікія кампазітары, акторы, маляры і нават паэты. Некаторыя з іх дэкламуюць у часы добрага гумару імі самімі прыдуманыя вершыкі.
— Я аб вершыках не ведаю, — устрывожыўся пан Вашамірскі. — Ці варта ім дазваляць самастойна думаць? Нема-ведама да чаго дадумацца могуць...
— Як Бог свят, гэта чыстая праўда! — узрадаваўся ксёндз Марцэвіч. — Я ім забараню прыдумваць вершыкі на хамскай мове, сапсуюць польскую мову.
Ксёндз Марцэвіч у часы рэпетыцыі галоўным чынам зварочваў увагу па чыстату акцэнтацыі польскай мовы, на тое, каб «хамская» мова ў некаторых герояў яго п'есы выгаварвалася смехатліва, праз меру груба, і на акуратнасць перадачы яго п'есы наогул.
Ксяндзу прыходзілася шмат спрачацца з французскімі педагогамі: ён уяўляў персанажаў сваёй п'есы не так, як бачыў іх у выасабленні студыйцаў пад кіраўніцтвам рэжысёра; часта з ім спрачаўся, гаварыў, што рэжысёр не ведае тутэйшага жыцця, тутэйшага быту.
Рэжысёр самаўпэўнена ўсміхаўся, глядзеў на ксяндза так, як глядзяць на блазна, і тлумачыў на ломанай польскай мове:
— Вялікі мастак (рэжысёр лічыў сябе вялікім мастаком) павінен толькі раз зірнуць у новы куток жыцця — і ён ужо ведае ўсе яго асаблівасці, усе яго спецыфічнасці. Вялікаму мастаку трэба давесці працу да канца, не перабіваць, а тады толькі крытыкаваць яго твор, і то не седзячы на ксяндзоўскай званіцы...
Рэжысер гаварыў доўга, горача, перабіваў сам сябе, пераходзіў з польскай на французскую мову і канчаў заўсёды словамі «касцюмы, грым, дэкарацыі». Калі ўсё гэта будзе нарыхтавана, тады драматург пабачыць сапраўднае выяўленне ў вобразах сваёй п'есы.
Таксама доўга гаварылася аб заданнях, правах і адносінах між рэжысёрам і драматургам. Тут кожны заставаўся пры сваіх поглядах.
Ксё'ндз Марцэвіч быў пераконаны ўтым, што драматург (гэта значыць ен) з'яўляецца першатворцам, першакрыніц'ай тато фантана дзеяў і вобразаў, якія выяўляюцца на сцэне ў жывым увасабленні, і мае права кіраваць усім пры рэпетыцыях.
Рэжысёр даводзіў адваротнае, тлумачачы, што сцэнічны твор — гэта тое ўгнаенне, на якім вялікі мастак-рэжысёр (гэта ... значыць ён) выгадоўвае пяшчотныя геніяльныя кветкі мастацтва ў яскравых фарбах ігры.
У спрэчках яны наскоквалі адзін на аднаго, як два пеўні, і разыходзіліся, астаючыся кожны пры сваіх перакананнях і поглядах.
Галоўная бяда гэтых спрэчак была ў тым, што яны заўсёды адбываліся ў часе рэпетыцыі і перашкаджалі суцэльнаму, сістэматычнаму ходу працы.

Size