Салавей, 1 часть

— Гэта ўжо ў іх крыві нешта такое ёсць, — тлумачыў рэжысёр, — бізунамі не выб'еш і агнём не выпаліш...
Капельмайстар Антон Мурашка-быў добрым скрыпачом.. Часам Ткалі 'звалыіяўся на кароткі час ад заняткаў, ён граў «для сябе». Граць «для сябе» было для яго вялікай асалодай. Забіўшыся ў кугок дзе-колечы ў адным з аддаленых пакояў панскага палаца, ён браў у рукі сваю ўлюбёную скрыпку, браў з такім замілаваннем, як маці бярэ роднае дзіцё. У гэты час яму здавалася, што ён нешта крадзе ў пана... Такія ўчынкі не дазваляліся, але вельмі цягнула граць «для сябе».
Аглянецца па баках, пасля ў нейкай жудаснай прыемнасці зажмурыць вочы, правядзе па струнах раз-другі смычком, то-ненька завядзе, ціха-ціха... Волас ледзь даткнецца да струны, нібы птушка кволым крыллем да сваіх птушанятак, што дрэмлюць у гняздзе.
А потым ужо Антон нічога не памятае... Скрыпка пачынае гаварыць. Яна волю дастае...
Жаўранкі носяцца ў паветры, звіняць... Ластаўкі шастаюць крыллем... Ветрык шапоча з чаротам...
Ці мо гэта здаецца Антону?
Не...
На полі жнейкі жнуць... Дзесьці на лузе косы звіняць. Галасы бліскучай сталі зліваюцца з шорханнем мядовай мурожнай травы, сплятаюцца ў адно з праменнем летняга сонца...
Можа, гэта Антон сніць дзівосны сон?
Не...
Багун галаву хмеліць... Ягады-дурніцы чорным вуголлем блішчаць, нібы зрэнкі дзяцей уночы, калі пры лучыне дзед ім байкі бае... Аддае пахам прэлых сыраежак... А па купшах сіўцу, калгочага, як дрот, сцелецца-гнецца вецер. Часам ён загудзіць, засвісне на ўсе лады, зашастае між крывых, шчуплых бярэзін, басаножкай пусціцца гуляць па рудаўках з цёмнага перламутру і схаваецца, як дуроннік, у кудзерцах прысадзістай вольхі...
Няйначай Антон не бачыць гэта перад вачыма?
Бачыць...
А то дзяўчаты ў карагод пускаюцца. Гукаюць вясну... Косы распушчаны. Карагодніцы песні пяюць... Антона вушы абманваюць? Не...
Аб усім гэтым гаворыць яму скрыпка, калі ён грае «для сябе»...
Смычок вядзе гутарку-бяседу са струнамі...
У Антона вочы зажмураны. Па высокім бледным лобе вандругоць змаршчынкі; рассыпаюцца туды-сюды і зноў сыходзяцца ў адну кучку, кладуцца адна на адну, перакрыжоўваюцца, у жмуркі бавяцца...
А скрыпка гавора...
Антон нахіляе галаву над яе сэрцам. Прыслухоўваецца... Яму здаецца, што гэта яго ўласнае сэрца, нібы качка ў гняздо сваё, пераляцела ў скрыпку і сядзіць у ёй.
Мо гэта так сапраўды?..
А струны — яго ўласныя жылы. У іх яго кроў пераліваецца... Струны жывуць...
«Эх, ды каб пайсці з сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць... да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту...»
Але шушукаюцца недалёка пакаёўкі, шапочуць:
— Пан ідзе...
— Пан ідзе...
— Пан ідзе...

Size