Салавей, 1 часть

У тойжа час ляжала хворая пры смерці маці Марылькі.
Марылька, прыгажэйшая (як пан Вашамірскі сказаў) за статую грэцкай Венеры, грала ў «містэрыі» ксяндза Марцэвіча Матку Боску.,
Больш паугода маці Марылькі не бачыла яе, бо са студыі нікога не выпускалі.
Пры хворай сядзела старая шаптуха і «лячыла» яе замовамі і зёлкамі.
— Ты, кажаш, празябла? — звярнулася шаггтуха да хворай. — Няпраўда. Гэта енаральная парапіца пашкодзіла. Ты ж у панскім дварэ як папрацавала, дык вось і набралася там гэтага ліха. Ой-ой-ой, як цяжка жыць.
Хворая не магла гаварыць. Вочы яе былі заплюшчаны. Вусны белыя і сухія, а на худым твары гарэлі чырвоныя пляміны. Яна маўчала, а шаптуха, нібы замову, гаварыла ёй шэптам над вухам:
— Цэлымі тыднямі працуюць людзі ў дварэ для енаральнай парапіцы. Гэтая самая енаральная звядзе нас усіх са свету. Новыя чыншы на гаротных налажылі. Ой-ой-ой, як цяжка жыць.
Шаптуха пасунулася яшчэ блЬкэй да хворай:
— Людзі кажуць, што енаральная парапіца паела шмат гавяды, кабаноў, птаства. Рыбаловам загадалі насіць рыбу ў двор для генаральнай парапіцы. Гэта парапіца нават людзей гльтгае, гавораць бабы. Іх душаць на панскай стайні. Шмат хто чуў адтуль страшныя ляманты. У судыі (студыі) іх там адкормліваюць як гусей, а потым рэжуць на прысмакі для енаральнай парапіцы. Ой-ой-ой, як цяжка жыць.
Хворая ўздрыганулася ўсім целам і ледзь прашаптала:
— Марылька яшчэ не прыйшла?
— Не, — сказала шаптуха. — Твой жа Каспар па яе пайшоў. Дык вось для страшнага цмока, які завецца такой паганай назвай «енаральная парапіца», пан Вашамірскі выпісаў з-за акія-на немцаў-чарнакніжнікаў. Яны сядзяць сабе ў панскім палацы і камандуюць, мая міленькая. Ой-ой-ой, як цяжка жыць. Птушкі чалавечай мовай гавораць пад камандай чарнакніжнікаў, аслы ў людзей перакідваюцца, людзі — у аслоў, коней і сабак. Ваўкалакі, мая міленькая, па начах выюць, людзей душаць. Ой-ой-ой, як цяжка жыць.
Самы меншы хлопчык, якому было каля чатырох год, заплакаў:
— Мама, есці хачу!
— Ціха ты! — крыкнула на яго шаптуха. — Маці памірае, а ты: «есці». Ой-ой-ой, як цяжка жыць.
Хлопчык яшчэ галасней заплакаў.
— Маўчы! — зазлавалася шаптуха. — А то прыйдзе генаральная парапіца і ў торбу цябе забярэ... Ой-ой-ой...
Хлопчык спалохаўся, змоўк і схаваўся пад матчыным ложкам.
А ў гэты самы час Каспар, бацька хлопчыка, пайшоў да пана Вашамірскага літасці прасіць:
—Яснавяльможны пане! Я з самага рання чакаго цябе. Ледзь дапусцілі.
Пан Вашамірскі злаваўся. Яго адарвалі ад генеральнай рэпетыцыі. Перад ім стаяў у пярэдні чалавек з ускалмачанай чорнай галавою. У вачах чалавека блішчэлі слёзы.
— Гавары хутчэй!
— Адпусці, паночку-лябедзіку, маю Марыльку на дзянёк. Маці пры смёрці. Хоча дачку паглядзець.
— Не магу. Генеральная рэпетыцьія.
— Злпуйся, даражэнькі пане...
— Не магу!
Каспар кінуўся вобземлю да панскіх ног. Заплакаў.

Size