Салавей, 1 часть

Мой сябар В., загадчык савецкай гаспадаркі за дзесяць вёрст ад Менска.
Моцна лае за такое познае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у саўгас, Фурманка тут жа.
Прывесці да парадку свой «туалет» — справа пяцёх хвілін.
— Снедаць будзем там, Яечня, малако, сыр і... Мой сябар робіць «зладзейскія» вочы.
Я заўважыў, што адна кішэня ў яго моцна адтапырана. Стуль тырчыць старчма нешта падобнае да галавы гусака, абверчанае газетай.
— Спецыяльна дзеля гэтага газету купіў! — апраўдваецца мой сябар. — А то ўбачаць. Не выпадае.
Каля вачэй у яго зайгралі таемна-вясёлыя змаршчынкі.
Мы паехалі.
Каламажка грукатала і тарахтала па бруку. як вясковая сака-туха.
Горад быў абліты сонцам.
Конь бег шпарка. Будынкі мітусіліся ў вачах.
Выехалі за горад.
Новыя думкі, новыя настроі плылі-паўзлі да мяне ад вакольных пейзажаў, якія паволі наргаваліся адзін за адным.
Кожны ўзгорак, кожная хвойка на мяне паглядала ветпа і ўважліва. Над роўнымі шнурамі жытняга поля гойдаліся, віселі жаўранкі.
Дарога паволі соўвалася наперад. Сустракаліся конныя чырвонаармейцы. Бабы босыя, у святочных хустках, ішлі ў горад. Дзе-нідзе на полі недалёка ад якогасьці хугара сядзелі хлопцы і дзяўчаты. Высіліся ўгару жураўлі студняў. Тылілікаў гармонік.
Ад моцнага паху лугу і поля ледзь кружылася галава. Пад сінім прасторам сонечна-жаўранкавага неба я адчуваў сябе новым, іншым, чым у горадзе.
Мне здавалася, што ўся ўвага ваколіц звернута на мяне. Адвык ад вясковых палёў.
Праз усю дарогу мой сябар апавядаў аб жыцці рабочых у гаспадарцы, аб тым, як ён малочную справу добра нарыхтаваў і як наогул паставіў гаспадарку на ногі.
Толькі па інтанацыі яго голасу здагадваўся аб сэнсе слоў сябра і час ад часу мармытаў:
— Так, так. Добра, добра. Не, не.
Мы былі ўжо недалёка ад саўгаса.
Ехалі між ліпавых прысад.
Дрэвы высокія і густыя. Зверху, над дарогай, яны зрасліся ў адну лісцяную павець. Пад імі цень. Толькі дзе-нідзе між кучаравых галін прабіваліся, як праз замочныя дзіркі, сонечныя круглячкі. Яны блішчэлі на жвіровым пяску новымі мядзянымі пятакамі.
Забялеўся былы палац. Як на цырыманіял, выстраіўся вялізны сад. За ім — сталетні парк. Мы саскочылі з каламажкі.
На зялёным, вялізным, як поле, дзядзінцы мяне сустрэў каля заросшай аірам сажалкі статак гусей. Гусак з ваяўнічым задорам кінуўся на мяне, выцягнуўшы, як дзіду, даўгую шыю з завостранай змяінай галавой.
— Ідзём снедаць! — сказаў мой сябар з заклапочаным відам.
Яго заклапочанасць павялічылася з таго моманту, як толькі мы тут апынуліся.
Усё заўважала яго гаспадарчае вока. То каровы пасуцца на пасеках, дзе ён думаў касіць. То скошаная трава не вынесена на ўзгорак з мокрай лагчыны. На мяжы нехта ссек елку.

Size