Салавей, 1 часть

— Маці памірае... дачку пабачыць хоча перад смерцю.
— Разумееш, галган, — крыкнуў пан, — ге-не-раль-на-я рэ-пе-ты-цы-я!
—Злітуйся...
— Ідзі, ідзі! Ты мне сапсуеш генеральную рэпетыцыю, Свенту Матку, якую грае Марылька. Маці няхай-памірае без Марылькі. Разумееш, ёлап, мастацтва вышэй за жыццё і смерцi...
Пан Вашамірскі яшчэ тсацеў разгбртваць сваю філ'асофію аб вялікім значэнні мастацтва, але ўгледзеў ля сваіх ног распластанага крыжам бруднага «хама»... «Перад кімгэтая перлы сыплю?» — падумаў ён і крыкнуў не сваім голасам:
— Во-о-о-о-н!
Каспар хутка ўскочыў з падлогі. Яго вочы высахлі. Сціснуліся кулакі. Нізенькі і шчупленькі Каспар падскочыў і зароў дзікім голасам:
— Згарыць няхай енаралыіая парапіца! Згарыць няхай твая Свента Матка! Згары сам разам з імі!
Дахаты Каспар ужо не вярнуўся. Каспарыха не дачакалася і пад гутарку шаптухі аб «енаральнай парапіцы» ціха сканала.
Пан перадаў Каспара ў рукі лютага войта.
Яго трэба было караць за тры злоўчынкі:
непашана да панскага тэатра,
знявага да Свентай Маткі
і бунт супроць самога пана Вашамірскага.
Генеральных рэпетыцый у грыме і вопратках пры дэкарацыях адбылося ажно тры ў вялізнай панскай залі, дзе была зроблена сцэна і ўсё было прыстасавана пад тэатр. Тры дні ішлі генеральныя рэпетыцыі.
Па гэты раз студыйцаў не каралі фізічна: рэжысёр і балетмайстар не дазвалялі. Але карэктаванні ігры, розныя папраўкі,
пераробкі, незвычайная нервознасць, заклапочанасць французскіх педагогаў перадаваліся кожнаму са студыйцаў. Ім на гэты раз мо лягчэй было б перанесці катаванні, чымся збянтэжаны выгляд і літасцівыя словы педагогаў, сталёвыя вочы пана і ламанне рук з шапатлівым «Езу-Марыя» ксяндза Марцэвіча.
Апрача таго, пан строга загадаў усёй чэлядзі ў палацы, каб ніхто са студыйцаў не ведаў, што сюды прыходзіў Каспар прасіць сваю дачку на развітанне з маткай перад смерцю. А то як Марыля даведаецца, дык не зможа граць і сапсуе ўсё тэатральнае прадстаўленне.
У часе такой суматохі на Салаўя ніхто ніякай увагі не зварочваў.
Была тады месячная ноч.
Сіняватыя водсветы месяца гралі па снежнай паляне змруднымі іскрамі.
Панскі парк цягнуўся аж да гэтай паляны. Высокія, заснежаныя стаялі дрэвы. У марознай цішыні дрэвы застылі і вершалінамі паказвалі на буйныя яскравыя зоркі, якія віселі ў цёмна-сінім бяздонні.
Мароз трашчэў.
Непрытульнасцю аддавала ад снежнай паляны. Яна слалася сіне-белым палатном да самага хвойніку.
Яшчэ ўдзень таўставусы войт пана Вашамірскага агледзеў гэтае месца.

Size