Салавей, 1 часть

— Тут і трэба пакараць Каспара, — сказаў ён гайдукам.
— А можа, што-небудзь лягчэйшае прыдумаеш? Каспар не вытрымае, — папрасіў адзін з гайдукоў.
— Вытрымае чорная костка! — сказаў аканом. — Пан Ва-шамірскі ледзь не панамі хоча зрабіць іхніх дзяцей у сваім тэ-атры, а яны яшчэ бунтутоцца! Мы ім пакажам!
Войт задаволена гладзіў вусы. Мышыныя вочкі яго жвава .бегалі ва ўсе бакі.
— Уначы, як мароз павялічыцца, прывяжаце Каспара да гэ-ч тага дрэва. Да пояса каб ён быў голы!
Войтавы вочы па-воўчаму засвяціліся.
Так было зроблена.
Шчуплы і тонкі быў Каспар.
Пад голай жоўтай скурай рэбры хадыром хадзілі. На спіне, нібы рад гузікаў, тырчэлі хрыбетныя косткі.
Ціха брыла па панскіх абшарах у снежнай спадніцы мароз-ная сіняя ноч. Не чуваць было яе крокаў у бязветранай шліфа-ванай пустэчы. Было так ціха, ажно вогнішча на крокаў двац-цаць ад дрэва, да якога быў прывязаны да пояса голы Каспар, гарэла, як у печы. Жоўтае полымя ад сухіх бярозавых пален не калыхалася туды і сюды разнастайнымі залатымі язычкамі, а гарэла роўнай агнёвай шапкай. Трашчэлі драўлянымі галасамі сухія палены, шыпелі тым бокам, які ляжаў на снезе. Снег пад вогнішчам таяў і пачарнеў ад вуголляў. Агонь злізаў яго да го-лай зямлі.
Над агнём грэў рукі пан войт і гайдук Макар. Абодва былі апрануты ў цёплыя кажухі.
— Злітуйцеся, людзі... —лямантаваў Каспар.
Рагаталі каля вогнішча пан войт і гайдук Макар. Звярынай радасцю блішчэлі іхнія вочы, цёмныя пры вогнішчы.
— Што, вушы адмарозіў? — пытаўся войт.
— Злітуйцеся...
— Як табе падабаецца генеральная рэпетыцыя? — крыкнуў Макар Каспару.
— Зліт...
Якраз супроць Каспара блішчэў халодны жоўты месяц. Ён здаваўся Каспару рыжым чалавечым тварам без носа, з цёмнымі ямінамі замест вачэй. Месяц глядзіць на Каспара і дзьмухае на яго нястрыманым марозам, страпшай, ціхай, як смерць, сцюжай. Каспар адчувае, што ў яго кроў у жылках стыне, слёзы на твары цвярдзеюць ад марозу. Спачатку ён ляскатаў зубамі, але хутка супакоіўся. Толькі вушы і нос як бы нехта адрэзаў. Каб рукі ў яго не былі прывязаны да дрэва, ён памацаў бы нос і вушы.
Смяецца рыжы твар месяца. Чуе Каспар яго смех, дзікі рогат, але не бачыць яго. Перад вачыма сіне-снежны туман. Голкі вострыя, шчокатныя, колюць голыя грудзі. Дрыжыць Каспар і гудзе працягла і тоненька, нібы камар:
— Гу-у-у... з-з-з-з...
I забывае Каспар пра жонку, якая канае ў курнай хаце, пра дачку, якая грае «свенту матку», і пра генеральную рэпетыцыю. Іх ніколі не было. Не было і самога Каспара. Ёсць толькі ціхі страшны мароз, які закаваў у сталёвыя панцыры сінія начныя абшары.
У аксамітнай спадніцы брыдзе ноч па абшарах. Крокі яе ціхія.
Набожны быў пан войт. Часта слухаў духоўныя настаўленні ксяндза Марцэвіча. Яму надакучыла стаяць у валёнках. Ногі стаміліся. Як на падушках, ён разлёгся па пухкім снезе супроць вогнішча. Доўга маліўся. Як прагаварыў адну і тую самую малітву трыццаць разоў (гайдук Макар акуратна лічыў), ён падняўся з месца і сказаў:
— Годзе.
Пан войт і гайдук Макар падышлі да дрэва, дзе быў прывязаны Каспар.
Гэткай прыемнасці Каспар ніколі ў жыцці не адчуваў. Зноў ва ўсе жылы льецца прыемнае, як подых летняга ветрыку, цяпло. Рукі развязаны. Хтосьці снегам трэ моцна грудзі, вушы, твар. Ледзь да яго даходзіць цяпло ад вогнішча, а ў вочы глядзіць той самьг твар жоўтага круглага месяца. Толькі на гэты раз ён цёплы і прыемны, як ніколі.
— Эх, вечна так ляжаў бы, — думае Каспар. Ён адчувае пад спіною цёплую шэрсць мяккага кажуха.

Size