Салавей, 1 часть

— Каб так шчыра не маліўся, дык, можа, і не выжыў бы... псякосць гэта... — чуе Каспар знаёмы голас.
Плыве да яго гэты голас з нейкіх невядомых далячынь.
— Цяпер ён будзе добрым чалавекам. Усё кепскае ў ім мы вымаразілі, — чуе Каспар другі знаёмы голас.
— Генеральную рэпетыцыю ён будзе памятаць аж да магілы.
Пазнаў Каспар галасы пана войта і гайдука Макара, хацеў быў зноў спалохацца, але яго цела апанавала такая млявасць, што яму было ўсё роўна.
Вогнішча дагарэла. Чырвоныя вуголлі мігацелі. Над снежнай палянай віселі ў бяздонні неба буйныя зоркі.
Ноч нячутнымі крокамі брыла па снежным абшары.
У Зоські праца з рук валіцца. Маці скардзіцца на яе. Не разумее, у чым справа.
— Нейкая туга на дзеўку навалілася. Нешта душыць яе. Памізарнела, аж страх бярэ, — скардзіцца маці суседкам.
Сусёдкі ківаюць галовамі і рады розныя радзяць.
Але старая маці баіцца прыступіцца да Зоські, бо тая пачынае злавацца ды з хаты ўцякае.
Зоська не любіць, каб хтосьці калупаўся ў яе бядзе. Зоська аддаецца свайму смутку тады, калі ніхто гэтага не бачыць — уначы. Плача на пасцелі, так плача, ажно здаецца, што ў плачы яна рэчкай разальецца. Кропля за кропляй разальецца, і ад яе нічога не застанецца...
Сны страхотныя сняцца ёй.
То Сымон у труне ляжыць. Твар сіні. Увесь ён выцягнуўся. Хаўтурныя песні спяваюць.
А то музыку вясёлую чуе. Бяжыць Зоська на гэту музыку праз лясы, праз пушчы, праз дзікія балоты. ГІарвала свае вопраткі аб вострыя карчы. Да крыві цела падрапала. Бяжыць і бяжыць. Ажно вось скуль музыка — з незнаёмай хаты. Гэта гуляюць вяселле Сымона з адной з панскіх артыстак.
Зоська туліцца да сцяны і слухае... Ловіць кожны гук з хаты, голас Сымона. Сымон адчувае яе блізкасць, выходзіць на двор, і Зоська... прабуджаецца.
Зоська ўпіваецца сваім горам. Нейкі цяжар вісіць у яе на шыі і душыць-давіць. Яна скована жалезнымі путамі з галавы да ног. Хоча вызваліцца ад іх і не можа. Гэтыя путы — яе думкі аб Сымоне.
Доўга туліцца да халодных сцен панскіх палацаў, каб ніхто яе не бачыў. Прыслухоўваецца да музыкі з пакояў студыі. Але галасы мала пранікаюць з белага мура на двор. Сымона няма... Аб ім ні слуху ні духу.
Сэрца Зоські стукае моцна, здаецца, — во-во вываліцца з грудзей... Перад вачыма кругі мітусяцца...
Вусны самі сабою шэпчуць:
— Сымонка..! Сьшонка...
3 маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. На вялізным дубовым крыжы вісіць дубовьі Пан Езус на ўвесь чалавечьгрост. Зоська доўга ўглядаецца ў дубовыя вочы Бога. Вецер калыша Божьі хвартушок. Цені мітусяцца на'ўсім яго целё, і ёй здаецца, што ён жывы, зараз гаварыць пачне...
Во-во скажа ёй слова міласці...

Size