Салавей, 1 часть

Ён аглядаўся па баках і пільна прыслухоўваўся. Думаў аб Зосьцы: яна здзівілася, што ён зусім «панскі выгляд мае. Мабыць, так яно і ёсць. На сваіх сябрах у студыі Салавей гэта даўно заўважаў, толькі не на сабе. Ва.ўсіх сыходзілі мазалі зрук. Усе апрануты чыста. Ад жыцця ў панскіх палацах, ад старанных муштраванняў у працягу некалькі мссяцаў з твараў студыйцаў сышоў мужычы колер. Рухі ва ўсіх пазграбнелі, зрабіліся лёгкімі і спрытнымі. Нават выраз вачэй змяніўся: паглыбеў, іншы змест адсвечваецца ў іхнім бляску. Панскі гебаль адгабляваў людзей, адгаліфаваў. Усе яны ўжо былі не такімі, якімі з'явіліся ў палацы.
Салавей пачаў сябе аглядаць-ашчупваць.
У першы раз за ўвесь час заўважыў, што сапраўды ён не той, якім быў хоць бы паўгода таму назад. Не дзіва, што Зоська не разумела яго некаторыя, як яна гаварыла, «панскія словы».
Вялікую змену ў сабе ён адчуваў толькі цяпер, калі аб гэтым яму казала Зоська. Таксама цяпер толькі прыкмеціў, што Зоська — простая, а маленькая ўбогая хатка душыць ято. Пасля вялікіх пышных панскіх палацаў (хоць ён іх ненавідзеў) простая хатка здавалася яму канураю, у якой нелыа жыць не то што чалавеку, але і панскаму сабаку. Ранейшага захаплення . Зоськай у яго ўжо не было.
Сінь ночы атулялаяго з усіх бакоў. Сінім колерам была афарбавана і вёска Вашаміршчына, што ўпіралася сценамі ў густы хмызняк, і лес цёмна-сінім мурам маўкліва-грозна глядзеў у закуранае хмарамі неба.
Снег быў пругкі і хрусцеў задушаным стогнам пад кожным крокам, хоць Салавей стараўся ступаць асцярожна і нячутна.
У Салаўя было спачатку такое ўражанне, нібы нешта ўкраў у Зоські, украў самае лепшае і дарагое ў яе жыцці. Украў сваімі ўласнымі рукамі. Але ў цішыні як пачаў болей глыбока думаць аб гэтым, — як гэта выйшла і чаму так здарылася, што Зоська на яго пакрыўджанымі вачыма паглядае, — ён пачаў адчуваць, што ў гэтым сам мала вінават: панскія пакоі яго перарабілі. Ен ^ сам сабе чужым стаў... Цяперашні Салавей зусім не той чалавек, што ранейшы Сымонка.
Чаму гэтак сталася, ён як бы не разумеў, але адчуваў, што разам з агідай да панскай няволі, да панскіх палацаў гэтыя палацы і вабілі да сябе; цягнула яго да іх, як матылька да агню.
Разам з агідай да паноў, да іхніх учынкаў і здзекаў над прыгоннымі ён не можа цяпер глядзець на сваіх ранейшых сяброў і нават на Зоську так, як глядзеў рапей, — нечым ён ад іх адрозніўся і заўважаў у іх тое, непрыемнае для сябе, чаго раней не бачыў...
Салавей часта ўваходзіў і хутка выходзіў адтуль.
Зоська сядзела на лаве пры стале, і слёзы капалі з яе вачэй.
— Ты, Сымонка, не то лан, не то паўпанак, не то панскіслуга! — скардзілася Зоська.
Яна аглядала яго з ног да галавы, прабуючы пальцамі яго чыстую, добрую вопратку.
— Ды я такі самы, якім быў раней! — апраўдваўся Салавей з няпэўнасцю ў голасе.
— Ты чужы, чужы... — строга, праз слёзы гаварыла Зоська. Салавей верыў больш яе словам, чымся сваім. Як ні стараўся ўгаварыць сябе, што не змяніўся — не памагло.
— Чужы, чужы...
У душы Салавей лаяў сам сябе за тое, што пайшоў сюды. Не думаў, што так прыкра будзе тут. .
Зоська часта мяняла лучыну, папраўляла яе з такім выглядам, нібы яна, Зоська, адна ў хаце.
Салавей прыслухоўваўся да кожнага шолаху, да малейшага скрыпу. Яго трывожыла тое, што Зосьчына матка ляжыць на печы і, пэўна, не спіць.
Як бы ў адказ на яго думкі, з печы пачуўся кашаль і спынілася сапенне спячай кабеціны.
Мабыць, старая прыслухоўваецца да таго, што робіцца ў хаце.
I Зоська і Салавей змянілі тон гутаркі на звычайны. Гаварылі аб розных рэчах, толькі не аб саміх сабе. Ім абаім прыкра было, што іхняя гутарка не абыходзіцца без сведак; хаця Салаўю як бы зрабілася лягчэй ад гэтага, бо лепш было гаварыць аб пабочных рэчах, чымся аб сваіх уласных.
Словы Зоські: «чужы, чужы...», сказаныя з балючай скаргай, увесь час звінелі ў яго вушах.

Size